https://bel.sputnik.by/20260218/kantrol-za-prodazham-bytavoy-tekhnk-zrobyats-bolsh-zhorstkm-u-belarus-z-1-sakavka-1104440588.html
Кантроль за продажам бытавой тэхнікі зробяць больш жорсткім у Беларусі з 1 сакавіка
Кантроль за продажам бытавой тэхнікі зробяць больш жорсткім у Беларусі з 1 сакавіка
Sputnik Беларусь
Новая сістэма прасочвання за шэрагам тавараў дасць магчымасць кантраляваць іх абарот і весці аператыўнае назіранне за сітуацыяй з цэнамі. 18.02.2026, Sputnik Беларусь
2026-02-18T14:48+0300
2026-02-18T14:48+0300
2026-02-18T14:48+0300
мпз
навіны
еаэс
тавар
гандаль
эканоміка
грамадства
лічбавізацыя
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101338/05/1013380527_0:525:2709:2048_1920x0_80_0_0_b74579debf6ad6bdfb84eb1bd84a1626.jpg
МІНСК, 18 лют – Sputnik. Рад найменняў бытавой тэхнікі ўключаць у Беларусі ў сістэму прасочвання за таварамі з 1 сакавіка 2026 года, паведаміў кансультант упраўлення электронных сістэм кантролю галоўнага ўпраўлення кантролю рэалізацыі тавараў і паслуг Міністэрства па падатках і зборах Дзмітрый Васіленка на канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.Гаворка ідзе аб прасочванні руху тавару па ўсім ланцужку ад вытворцы да канчатковага спажыўца. Такая сістэма была распрацавана, каб выканаць абавязацельствы Беларусі, якія ўзяты ў рамках ЕАЭС.Паводле яго слоў, у першую чаргу гэта патрэбна для зніжэння долі кантрафактных вырабаў. Другая задача – развіццё лічбавізацыі эканомікі. Прасочванне аўтаматычна мае на ўвазе абавязковае выкарыстанне электронных накладных. Гэта паскорыць бізнес-працэсы, з аднаго боку, і спросціць работу дзяржорганаў з другога.З 1 сакавіка, як удакладніў прадстаўнік падатковага ведамства, прасочваць пачнуць такія тавары як пральныя машыны, мультываркі, пасудамыйкі, мікрахвалёўкі, кухонныя пліты, пыласосы, прасы, чайнікі, дрылі, фены, тэлевізары і іншыя."Выбар выпаў на такі пэўны пералік тавараў у сувязі з тым, што гэта тавары не спецыфічнага і не крытычнага попыту для насельніцтва. Гэта значыць, скажам так, для іх увядзення ў прасочванне за суб’ектам гаспадаркі не спатрэбіцца шмат дадатковых дапрацовак сваіх уласных сістэм", - растлумачыў Дзмітрый Васіленка.Ён дадаў, што ў некаторых выпадках будуць сачыць і за гандлем ужыванымі таварамі. Гэта датычыцца, у тым ліку, халадзільнікаў, тэлевізараў і пральных машын.Раней старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў заяўляў, што краіны ЕАЭС вырашылі даць старт механізму прасочвання тавараў, якія ўвозяцца на мытную тэрыторыю Саюза."Асноўная мэта рэалізацыі гэтага механізма – гэта барацьба з шэрым імпартам. Цяпер фарміруецца пералік тавараў, якія падлягаюць кантролю", - тлумачыў ён восенню 2025 года.Паводле яго слоў, інтэграваная інфармацыйная сістэма ЕАЭС павінна забяспечыць абмен звесткамі паміж краінамі.Акрамя таго, у Беларусі сістэму прасочвання плануецца выкарыстоўваць таксама для аўтаматычнага кантролю за цэнамі з прымяненнем тэхналогій штучнага інтэлекту.Як адзначыў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з урадам 17 лютага, два гады таму першы віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў якраз і анансаваў новую аўтаматызаваную сістэму аналізу цэн."Тэматыка інфляцыі для людзей вельмі вострая, і цэнавае безгранічча ў нашай краіне недапушчальна", - адзначыў наконт гэтага прэзідэнт.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260218/u-belarus-pashyraetstsa-peralk-tavara-yakya-padlyagayuts-prasochvannyu-1104424683.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101338/05/1013380527_0:17:2709:2048_1920x0_80_0_0_afc3d2512652a32e38e0c052d5db8f29.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мпз, навіны , еаэс, тавар, гандаль, эканоміка, грамадства, лічбавізацыя, беларусь, у беларусі
мпз, навіны , еаэс, тавар, гандаль, эканоміка, грамадства, лічбавізацыя, беларусь, у беларусі
Кантроль за продажам бытавой тэхнікі зробяць больш жорсткім у Беларусі з 1 сакавіка
Новая сістэма прасочвання за шэрагам тавараў дасць магчымасць кантраляваць іх абарот і весці аператыўнае назіранне за сітуацыяй з цэнамі.
МІНСК, 18 лют – Sputnik. Рад найменняў бытавой тэхнікі ўключаць у Беларусі ў сістэму прасочвання за таварамі з 1 сакавіка 2026 года, паведаміў кансультант упраўлення электронных сістэм кантролю галоўнага ўпраўлення кантролю рэалізацыі тавараў і паслуг Міністэрства па падатках і зборах Дзмітрый Васіленка на канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Гаворка ідзе аб прасочванні руху тавару па ўсім ланцужку ад вытворцы да канчатковага спажыўца. Такая сістэма была распрацавана, каб выканаць абавязацельствы Беларусі, якія ўзяты ў рамках ЕАЭС.
"Створаны спецыялізаваны праграмны комплекс. Сістэма прасочвання тавараў, якая ажыццяўляе збор, апрацоўку, захоўванне, інфармацыю адносна ўсяго руху тавару", - растлумачыў Дзмітрый Васіленка.
Паводле яго слоў, у першую чаргу гэта патрэбна для зніжэння долі кантрафактных вырабаў. Другая задача – развіццё лічбавізацыі эканомікі. Прасочванне аўтаматычна мае на ўвазе абавязковае выкарыстанне электронных накладных. Гэта паскорыць бізнес-працэсы, з аднаго боку, і спросціць работу дзяржорганаў з другога.
З 1 сакавіка, як удакладніў прадстаўнік падатковага ведамства, прасочваць пачнуць такія тавары як пральныя машыны, мультываркі, пасудамыйкі, мікрахвалёўкі, кухонныя пліты, пыласосы, прасы, чайнікі, дрылі, фены, тэлевізары і іншыя.
"Выбар выпаў на такі пэўны пералік тавараў у сувязі з тым, што гэта тавары не спецыфічнага і не крытычнага попыту для насельніцтва. Гэта значыць, скажам так, для іх увядзення ў прасочванне за суб’ектам гаспадаркі не спатрэбіцца шмат дадатковых дапрацовак сваіх уласных сістэм", - растлумачыў Дзмітрый Васіленка.
Ён дадаў, што ў некаторых выпадках будуць сачыць і за гандлем ужыванымі таварамі. Гэта датычыцца, у тым ліку, халадзільнікаў, тэлевізараў і пральных машын.
Раней старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў заяўляў, што краіны ЕАЭС вырашылі даць старт механізму прасочвання тавараў, якія ўвозяцца на мытную тэрыторыю Саюза.
"Асноўная мэта рэалізацыі гэтага механізма – гэта барацьба з шэрым імпартам. Цяпер фарміруецца пералік тавараў, якія падлягаюць кантролю", - тлумачыў ён восенню 2025 года.
Паводле яго слоў, інтэграваная інфармацыйная сістэма ЕАЭС павінна забяспечыць абмен звесткамі паміж краінамі.
Акрамя таго, у Беларусі сістэму прасочвання плануецца выкарыстоўваць таксама для аўтаматычнага кантролю за цэнамі з прымяненнем тэхналогій штучнага інтэлекту.
Як адзначыў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з урадам 17 лютага, два гады таму першы віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў якраз і анансаваў новую аўтаматызаваную сістэму аналізу цэн.
"Тэматыка інфляцыі для людзей вельмі вострая, і цэнавае безгранічча ў нашай краіне недапушчальна", - адзначыў наконт гэтага прэзідэнт.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"