Пункт воздушного наблюдения 169-й мотострелковой бригады на Краснолиманском направлении - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Генштаб УС Расіі: УСУ з пачатку спецаперацыі страцілі больш за 1,5 млн чалавек

© Sputnik / Кирилл Зыков / Перайсці ў медыябанкРэфрыжэратары з целамі загінулых ваенных УСУ
Рэфрыжэратары з целамі загінулых ваенных УСУ - Sputnik Беларусь, 1920, 20.02.2026
Падпісацца
Вопыт расійскай спецаперацыі паказвае, што ў сучасных ваенных дзеяннях перамагае той, хто хутчэй укараняе інавацыі.
МІНСК, 20 лют – Sputnik. Страты УСУ ў жывой сіле з пачатку расійскай спецаперацыі склалі больш за 1,5 млн чалавек, такія даныя прывёў начальнік Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба – першы намеснік начальніка Генеральнага штаба УС РФ генерал-палкоўнік Сяргей Рудской.

"Усяго з пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі страты ўкраінскіх войск перавысілі 1,5 млн чалавек", - заявіў Рудской ў інтэрв’ю газеце "Красная звезда".

З іх больш за 520 тысяч чалавек праціўнік пазбавіўся ў 2025 годзе.
Па даных ведамства, у сярэднім штомесяц на Украіне мабілізуецца ўжо амаль у два разы менш чалавек. Гэта адбіваецца на колькасці ваенных ва ўкраінскай арміі і на магчымасці супраціўляцца расійскім байцам.
Таксама Рудской паведаміў, што праціўнік страціў у мінулым годзе каля 6,7 тыс танкаў і баявых браніраваных машын, больш за 12 тыс гармат і мінамётаў.
У Генштабе таксама адзначылі, што паспяховыя дзеянні расійскай Аб’яднанай групоўкі войск прывялі да значнага зніжэння баявога патэнцыялу УСУ.

Новая асаблівасць баёў

Рудской распавёў, што адной з новых асаблівасцей баявых дзеянняў стала з’яўленне зоны суцэльнага агнявога паражэння да 15 км перад пярэднім краем, дзе праціўніка знішчаюць масіраваным агнём і беспілотнікамі. У гэтых зонах ідзе "паляванне" за ўзорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі і за жывой сілай.
Ён падкрэсліў, што ў сучаснай вайне перамагае той, хто хутчэй укараняе інавацыі – гэта даказаў вопыт спецаперацыі. У перспектыве – развіццё ўзброенай барацьбы з шырокім выкарыстаннем робататэхнічных комплексаў і высокадакладнай зброі вялікай далёкасці ўсіх відаў базіравання.
"Распрацоўка і ўкараненне тэхналогій штучнага інтэлекту дазволіць дабіцца перавагі над праціўнікам у хуткасці апрацоўкі даных, цэлеўказання і прыняцці рашэнняў", - мяркуе Рудской.
У той жа час з’яўленне новых тэхналогій і сродкаў узброенай барацьбы з’яўляецца толькі інструментам для дасягнення мэт. У алгарытмах працы камандуючых і камандзіраў сур’ёзных змен не будзе.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп - Sputnik Беларусь, 1920, 20.02.2026
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Трамп паабяцаў урэгуляваць "дзявятую вайну"
Стужка навiн
0