https://bel.sputnik.by/20260220/ne-tolk-kvetak-kakhannya--vag-chago-chakayuts-belarusk-ad-goda-zhanchyny--vdea-1104499301.html
Не толькі кветак, кахання і ўвагі: чаго чакаюць беларускі ад Года жанчыны – відэа
Не толькі кветак, кахання і ўвагі: чаго чакаюць беларускі ад Года жанчыны – відэа
Sputnik Беларусь
Карэспандэнты Sputnik вырашылі знайсці адказ на пытанне "чаго хоча жанчына" і выйшлі на вуліцы Мінска, каб спытаць у беларусак, чаго яны чакаюць ад Года... 20.02.2026, Sputnik Беларусь
2026-02-20T10:57+0300
2026-02-20T10:57+0300
2026-02-20T11:00+0300
відэа
відэа
жанчыны
мужчыны
беларусы
беларусь
у беларусі
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/02/14/1104494175_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_578d9c5bd25feac7c59c8afda22f96d6.jpg
Няма адзінага адказу на адвечнае пытанне: "Чаго жадае жанчына?" Час, калі яна хацела толькі кахання і кветак, прайшоў. Сёння прадстаўніцы прыгожага полу хочуць рэалізоўвацца ў кар’еры, хадзіць на канцэрты, добра выглядаць і жыць у гармоніі з сабой.Сярод апытаных мінчанак практычна не гучалі адказы пра каханне. Беларускі жадаюць рознага, але далёка не заўсёды шчаслівай love-story. Хтосьці сёлета плануе сканцэнтравацца на кар’еры і дасягнуць прафесійных мэт. Хтосьці заклапаціўся здароўем ці творчымі планамі."Хацелася б пабольш мерапрыемстваў па падтрымцы для мацярэй, якія знаходзіцца ў дэкрэце", - падзялілася адна з субяседніц Sputnik.Яшчэ адна субяседніца Sputnik прызналася, што было б добра, калі б шматдзетным маці дарылі сертыфікат у СПА. Іншая адзначыла, што хацела б, каб ва ўсіх беларусак было жаданне і магчымасці клапаціцца пра сваю прыгажосць і быць больш дагледжанымі."Пра жанчын успамінаюць усё ж такі на святы, таму хочацца бачыць праяўленую ўвагу", - гучалі і такія адказы.Некаторыя беларускі ўсё ж прызнаваліся, што хацелі б "простага жаночага шчасця" і "каб іх песцілі".Адказы мужчын – практычна поўная супрацьлегласць адказам жанчын. Многія думаюць, што слабаму полу патрэбны: "добры надзейны мужчына", "павага і каханне", "сапраўдная любоў і ўвага", "разуменне ад мужчын".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/02/14/1104494175_168:0:1128:720_1920x0_80_0_0_0ce03c237254e9007550a27783dfafaa.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, жанчыны, мужчыны, беларусы, беларусь, у беларусі, грамадства, видео
відэа, жанчыны, мужчыны, беларусы, беларусь, у беларусі, грамадства, видео
Не толькі кветак, кахання і ўвагі: чаго чакаюць беларускі ад Года жанчыны – відэа
10:57 20.02.2026 (абноўлена: 11:00 20.02.2026) Карэспандэнты Sputnik вырашылі знайсці адказ на пытанне "чаго хоча жанчына" і выйшлі на вуліцы Мінска, каб спытаць у беларусак, чаго яны чакаюць ад Года беларускай жанчыны. А таксама пацікавіліся ў мужчын, ці ведаюць яны пра жаночыя жаданні.
Няма адзінага адказу на адвечнае пытанне: "Чаго жадае жанчына?" Час, калі яна хацела толькі кахання і кветак, прайшоў. Сёння прадстаўніцы прыгожага полу хочуць рэалізоўвацца ў кар’еры, хадзіць на канцэрты, добра выглядаць і жыць у гармоніі з сабой.
Сярод апытаных мінчанак практычна не гучалі адказы пра каханне. Беларускі жадаюць рознага, але далёка не заўсёды шчаслівай love-story. Хтосьці сёлета плануе сканцэнтравацца на кар’еры і дасягнуць прафесійных мэт. Хтосьці заклапаціўся здароўем ці творчымі планамі.
"Хацелася б пабольш мерапрыемстваў па падтрымцы для мацярэй, якія знаходзіцца ў дэкрэце", - падзялілася адна з субяседніц Sputnik.
Яшчэ адна субяседніца Sputnik прызналася, што было б добра, калі б шматдзетным маці дарылі сертыфікат у СПА. Іншая адзначыла, што хацела б, каб ва ўсіх беларусак было жаданне і магчымасці клапаціцца пра сваю прыгажосць і быць больш дагледжанымі.
"Пра жанчын успамінаюць усё ж такі на святы, таму хочацца бачыць праяўленую ўвагу", - гучалі і такія адказы.
Некаторыя беларускі ўсё ж прызнаваліся, што хацелі б "простага жаночага шчасця" і "каб іх песцілі".
Адказы мужчын – практычна поўная супрацьлегласць адказам жанчын. Многія думаюць, што слабаму полу патрэбны: "добры надзейны мужчына", "павага і каханне", "сапраўдная любоў і ўвага", "разуменне ад мужчын".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"