https://bel.sputnik.by/20260221/gryzlo-kubak-legend-farmrue--spartsmena-atmasferu-zaemnaga-daveru-1104542588.html
Грызлоў: "Кубак Легенд" фарміруе ў спартсменаў атмасферу ўзаемнага даверу
Грызлоў: "Кубак Легенд" фарміруе ў спартсменаў атмасферу ўзаемнага даверу
Sputnik Беларусь
Міжнародны футбольны турнір "Кубак Легенд" імя Канстанціна Яроменкі праходзіць у Маскве на гэтых выхадных. 21.02.2026, Sputnik Беларусь
2026-02-21T16:26+0300
2026-02-21T16:26+0300
2026-02-21T16:26+0300
барыс грызлоў
пасол
пасольства рф у беларусі
саюзная дзяржава
навіны
футбол
спорт
расія
грамадства
масква
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0c/0f/1102601672_0:20:3131:1781_1920x0_80_0_0_6e4ec1ca88200fd2c131da6505845799.jpg
МІНСК, 21 лют – Sputnik. Футбольны турнір "Кубак Легенд", які стартуе сёння ў Маскве, адыгрывае асаблівую аб’яднаўчую ролю ў сучасных няпростых умовах, адзначыў пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў, які таксама з’яўляецца кіраўніком апякунскага савета турніру.Расійскі дыпламат нагадаў, што турнір, які сёлета праводзіцца 18-ы раз, ствараўся як адкрыты міжнародны праект, у якім маглі б сустракацца зоркі айчыннага і сусветнага футбола.Паводле яго слоў, такія мерапрыемствы важны сваім укладам у папулярызацыю футбола і здаровага ладу жыцця. Яны каштоўны тым, што "фарміруюць атмасферу ўзаемнага даверу паміж прадстаўнікамі розных краін, якой сёння не хапае ў сусветным спорце", падкрэсліў Грызлоў.Гісторыя "Кубка Легенд"Футбольны "Кубак Легенд" названы ў гонар Канстанціна Яроменкі – заслужанага майстра спорту і лепшага гульца ў міні-футбол мінулага стагоддзя, турнір праходзіць на гэтых выхадных у Маскве.У розныя гады ў турніры бралі ўдзел такія футбольныя зоркі, як Дзмітрый Аленічаў, Франчэска Тоці, Кафу, Марка Матэрацы, Фабіа Канавара, Енс Леман, Рывалда і іншыя.У гэтым годзе турнір праходзіць у клубным фармаце. За "Кубак Легенд" змагаюцца "Зборная свету" і каманды ветэранаў расійскіх клубаў – "Динамо", "Зенит", "Локомотив", "Спартак" і ЦСКА. У іх удзельнічаюць і замежныя футбалісты, якія раней выступалі ў гэтых клубах, у тым ліку ў складзе "Зборнай свету" гуляе беларус Аляксандр Глеб.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260221/kankabezhtsy-z-belarus-zavayaval-zolata-mzhnarodnaga-turnru-1104537928.html
расія
масква
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0c/0f/1102601672_229:0:2960:2048_1920x0_80_0_0_50ff1763b4f589d5eb23312a3a19c156.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
барыс грызлоў, пасол, пасольства рф у беларусі, саюзная дзяржава, навіны , футбол, спорт, расія, грамадства, масква
барыс грызлоў, пасол, пасольства рф у беларусі, саюзная дзяржава, навіны , футбол, спорт, расія, грамадства, масква
Грызлоў: "Кубак Легенд" фарміруе ў спартсменаў атмасферу ўзаемнага даверу
Міжнародны футбольны турнір "Кубак Легенд" імя Канстанціна Яроменкі праходзіць у Маскве на гэтых выхадных.
МІНСК, 21 лют – Sputnik. Футбольны турнір "Кубак Легенд", які стартуе сёння ў Маскве, адыгрывае асаблівую аб’яднаўчую ролю ў сучасных няпростых умовах, адзначыў пасол РФ у Беларусі Барыс Грызлоў, які таксама з’яўляецца кіраўніком апякунскага савета турніру.
Расійскі дыпламат нагадаў, што турнір, які сёлета праводзіцца 18-ы раз, ствараўся як адкрыты міжнародны праект, у якім маглі б сустракацца зоркі айчыннага і сусветнага футбола.
"Нягледзячы на ўсе цяжкасці, з якімі арганізацыйны камітэт і самі спартсмены сутыкнуліся ў апошнія гады – маю на ўвазе і рознага роду фармальныя абмежаванні, і сакрэтныя забароны – добрая традыцыя правядзення нашага турніру ні разу не перарывалася", - адзначыў дыпламат.
Паводле яго слоў, такія мерапрыемствы важны сваім укладам у папулярызацыю футбола і здаровага ладу жыцця. Яны каштоўны тым, што "фарміруюць атмасферу ўзаемнага даверу паміж прадстаўнікамі розных краін, якой сёння не хапае ў сусветным спорце", падкрэсліў Грызлоў.
Футбольны "Кубак Легенд" названы ў гонар Канстанціна Яроменкі – заслужанага майстра спорту і лепшага гульца ў міні-футбол мінулага стагоддзя, турнір праходзіць на гэтых выхадных у Маскве.
У розныя гады ў турніры бралі ўдзел такія футбольныя зоркі, як Дзмітрый Аленічаў, Франчэска Тоці, Кафу, Марка Матэрацы, Фабіа Канавара, Енс Леман, Рывалда і іншыя.
У гэтым годзе турнір праходзіць у клубным фармаце. За "Кубак Легенд" змагаюцца "Зборная свету" і каманды ветэранаў расійскіх клубаў – "Динамо", "Зенит", "Локомотив", "Спартак" і ЦСКА. У іх удзельнічаюць і замежныя футбалісты, якія раней выступалі ў гэтых клубах, у тым ліку ў складзе "Зборнай свету" гуляе беларус Аляксандр Глеб.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"