https://bel.sputnik.by/20260222/Yak-snnya-dzen-22-lyutaga-1039603963.html
Які сёння дзень: 22 лютага 2026 года
Які сёння дзень: 22 лютага 2026 года
Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца пяцьдзясят трэцім па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 312 дзён. 22.02.2026, Sputnik Беларусь
2026-02-22T05:53+0300
2026-02-22T05:53+0300
2026-02-22T05:53+0300
падзеі і даты
народны каляндар
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/0a/1072158782_0:257:2731:1793_1920x0_80_0_0_355df3db1c3518f1df3db4fdf51c4304.jpg
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень падтрымкі ахвяр злачынстваў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 22 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 22 лютагаХто нарадзіўся 22 лютагаТаксама сёння нарадзіліся першы прэзідэнт ЗША Джордж Вашынгтон, нямецкі філосаф Артур Шапенгаўэр і польскі кампазітар Фрэдэрык Шапен.22 лютага ў народным календарыАпошні дзень Масленічнага тыдня. З даўніх часоў ён меў важны духоўны сэнс, які ўвасабляўся у неабходнасці даравання за тое ці іншае здарэнне або недарчны ўчынак. Нядзеля носіць назву Даравальнай, бо продкі прасілі адзін у аднаго прабачэння. У гэты ж дзень адзначалі Праводзіны Масленкі – на гары разводзілі вогнішча, на якім спальвалі пудзіла Масленіцы. Абрад увасабляў развітанне з усім старым, ды прывітанне ўсяго новага, маладога – так знікала зіма і нараджалася вясна.Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Нікіфара і вялебнага Панкрація Пячэрскага.У гэты час сяляне нарыхтоўвалі лапці. Займаліся гэтай справай выключна мужчыны. Таксама 22 лютага лічылася добрым днём, каб замаўляць хваробы.Калі гэты дзень быў марозны, халады будуць трымацца яшчэ доўга. Наадварот, калі шкло ў вокнах запацела, гэта прадвяшчае адлігу.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/0a/1072158782_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_0145f65b7a772edd0a6b3166c24dadfb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
падзеі і даты, народны каляндар, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь
падзеі і даты, народны каляндар, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, беларусь
Які сёння дзень: 22 лютага 2026 года
Гэты дзень з'яўляецца пяцьдзясят трэцім па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 312 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень падтрымкі ахвяр злачынстваў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 22 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 22 лютага
У 1387 годзе Ягайла выдаў другую грамату аб наданні прывілеяў баярам ВКЛ, якія прынялі каталіцкае веравызнанне.
1922 год: Іван Ціханаў, беларускі жывапісец.
1932 год: Іван Міско, беларускі скульптар.
Таксама сёння нарадзіліся першы прэзідэнт ЗША Джордж Вашынгтон, нямецкі філосаф Артур Шапенгаўэр і польскі кампазітар Фрэдэрык Шапен.
22 лютага ў народным календары
Апошні дзень Масленічнага тыдня. З даўніх часоў ён меў важны духоўны сэнс, які ўвасабляўся у неабходнасці даравання за тое ці іншае здарэнне або недарчны ўчынак. Нядзеля носіць назву Даравальнай, бо продкі прасілі адзін у аднаго прабачэння. У гэты ж дзень адзначалі Праводзіны Масленкі – на гары разводзілі вогнішча, на якім спальвалі пудзіла Масленіцы. Абрад увасабляў развітанне з усім старым, ды прывітанне ўсяго новага, маладога – так знікала зіма і нараджалася вясна.
Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Нікіфара і вялебнага Панкрація Пячэрскага.
У гэты час сяляне нарыхтоўвалі лапці. Займаліся гэтай справай выключна мужчыны. Таксама 22 лютага лічылася добрым днём, каб замаўляць хваробы.
Калі гэты дзень быў марозны, халады будуць трымацца яшчэ доўга. Наадварот, калі шкло ў вокнах запацела, гэта прадвяшчае адлігу.