Свету патрэбны новыя дамоўленасці ў кантролі над узбраеннямі – МЗС Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоБудынак МЗС Беларусі
Будынак МЗС Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 23.02.2026
Падпісацца
Афіцыйны Мінск па-ранейшаму не зацікаўлены ў эскалацыі напружанасці і выступае за забарону распрацоўкі і вытворчасці новых відаў зброі масавага знішчэння.
МІНСК, 23 лют – Sputnik. Беларусь выступае за выпрацоўку новых шматбаковых дамоўленасцей у сферы кантролю над узбраеннямі, заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сакрэта.
Заява беларускага дыпламата прагучала падчас выступлення на сегменце высокага ўзроўню Канферэнцыі ААН па раззбраенні ў Жэневе, паведамілі ў беларускім пастаянным прадстаўніцтве пры Аддзяленні ААН.
Новыя дамоўленасці паміж краінамі па кантролі над узбраеннямі асабліва актуальны ў сучасных умовах, калі сусветная бяспека знаходзіцца ў глыбокім крызісе, ваенна-палітычная напружанасць працягвае нарастаць і ўжо набліжаецца да крытычнай кропкі, а ваенныя расходы асобных краін выраслі да максімуму.
"Беларусь выступае за аднаўленне адказнага дыялогу і выпрацоўку новых шматбаковых дамоўленасцей у сферы кантролю над узбраеннямі", - прыводзіць словы намесніка міністра беларускае пастаяннае прадстаўніцтва ў сваім Telegram-канале.
Афіцыйны Мінск па-ранейшаму не зацікаўлены ў эскалацыі напружанасці і не мае намеру прымаць удзел у гонцы ўзбраенняў, адзначана ў паведамленні.
Беларускі дыпламат у сваім выступленні таксама зазначыў, што ўсе меры, якія робіць Беларусь на фоне росту напружанасці, "носяць вымушаны і выключна абарончы характар". Акрамя таго, Беларусь строга выконвае "міжнароднае права, уключаючы абавязацельствы па нераспаўсюджанні ядзернай зброі".
Беларусь мае намер і ў далейшым выступаць на міжнародных пляцоўках за забарону распрацоўкі і вытворчасці новых відаў зброі масавага знішчэння, сказана ў паведамленні.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Флагі Расіі і ЗША - Sputnik Беларусь, 1920, 02.02.2026
Масква і Вашынгтон могуць пачаць перагаворы аб ядзерным раззбраенні
Стужка навiн
0