https://bel.sputnik.by/20260226/mns-atsanla-zroven-nebyaspek-pavodak-na-getuyu-vyasnu-1104676837.html
МНС ацаніла ўзровень небяспекі паводак на гэтую вясну
МНС ацаніла ўзровень небяспекі паводак на гэтую вясну
Sputnik Беларусь
Для своечасовага інфармавання насельніцтва аб абстаноўцы з затапленнямі, даныя будуць аператыўна ўносіцца на спецыяльныя інтэрактыўныя карты. 26.02.2026, Sputnik Беларусь
2026-02-26T12:57+0300
2026-02-26T12:57+0300
2026-02-26T12:57+0300
мнс беларусі
прырода
грамадства
бяспека
прыродныя катаклізмы
катаклізмы надвор'я
беларусь
у беларусі
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101554/51/1015545123_0:282:2996:1967_1920x0_80_0_0_a2813f5c01e110e609c93ea432367d6a.jpg
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Паводкавая сітуацыя ў Беларусі цяпер ацэньваецца як стабільная, паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка ўпраўлення каардынацыі і кантролю дзейнасці міністэрстваў і мясцовых органаў улады галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны МНС рэспублікі Максім Бута.Разам з тым, паводле яго слоў, быў падрыхтаваны шэраг мерапрыемстваў па арганізацыі работы органаў і падраздзяленняў па НС у час вясенняй паводкі. Так, сфарміраваны атрады для аператыўнага рэагавання на паводкавую сітуацыю, арганізаваны штодзённы маніторынг гідралагічнай абстаноўкі для ацэнкі сітуацыі."Спланаваны мерапрыемствы па адсяленні грамадзян, якія пражываюць у прагнозных зонах падтаплення, у выпадку немагчымасці іх знаходжання па месцы жыхарства ў сувязі з высокім узроўнем вады. У кожным рэгіёне для гэтага ёсць месцы часовага размяшчэння насельніцтва", - паведаміў Бута.Каб своечасова інфармаваць насельніцтва аб абстаноўцы з затапленнямі, даныя аператыўна ўносяцца на інтэрактыўныя карты, якія размешчаны на сайтах МНС, Чырвонага Крыжа і іншых."Пры неабходнасці будзе ажыццяўляцца СМС-апавяшчэнне насельніцтва і размяшчэнне бягучага радка на тэлебачанні", - дадаў намеснік начальніка ўпраўлення.Прадстаўнік МНС таксама запэўніў, што комплекс мерапрыемстваў дасць магчымасць мінімізаваць парушэнні бяспечных умоў жыццядзейнасці насельніцтва.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260225/ledzyanoe-mora-lya-paroga-fnsk-zal-tsalkam-zamerz-upershynyu-za-15-gado--fota-1104636177.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101554/51/1015545123_31:0:2762:2048_1920x0_80_0_0_66b1732c5894d14dc3c259b3339fe214.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мнс беларусі, прырода, грамадства, бяспека, прыродныя катаклізмы, катаклізмы надвор'я, беларусь, у беларусі, навіны
мнс беларусі, прырода, грамадства, бяспека, прыродныя катаклізмы, катаклізмы надвор'я, беларусь, у беларусі, навіны
МНС ацаніла ўзровень небяспекі паводак на гэтую вясну
Для своечасовага інфармавання насельніцтва аб абстаноўцы з затапленнямі, даныя будуць аператыўна ўносіцца на спецыяльныя інтэрактыўныя карты.
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Паводкавая сітуацыя ў Беларусі цяпер ацэньваецца як стабільная, паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка ўпраўлення каардынацыі і кантролю дзейнасці міністэрстваў і мясцовых органаў улады галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны МНС рэспублікі Максім Бута.
"Цяпер паводкавая сітуацыя ў Беларусі ацэньваецца як стабільная. У бягучым годзе падтапленне на тэрыторыі краіны не зарэгістравана. Згодна з шматгадовымі назіраннямі і прагнозам магчымага становішча, пры негатыўным сцэнарыі развіцця паводкі падтапленню могуць падвергнуцца 159 населеных пунктаў на тэрыторыях 60 раёнаў, размешчаных у басейнах буйных рэк", - адзначыў прадстаўнік МНС.
Разам з тым, паводле яго слоў, быў падрыхтаваны шэраг мерапрыемстваў па арганізацыі работы органаў і падраздзяленняў па НС у час вясенняй паводкі. Так, сфарміраваны атрады для аператыўнага рэагавання на паводкавую сітуацыю, арганізаваны штодзённы маніторынг гідралагічнай абстаноўкі для ацэнкі сітуацыі.
"Спланаваны мерапрыемствы па адсяленні грамадзян, якія пражываюць у прагнозных зонах падтаплення, у выпадку немагчымасці іх знаходжання па месцы жыхарства ў сувязі з высокім узроўнем вады. У кожным рэгіёне для гэтага ёсць месцы часовага размяшчэння насельніцтва", - паведаміў Бута.
Каб своечасова інфармаваць насельніцтва аб абстаноўцы з затапленнямі, даныя аператыўна ўносяцца на інтэрактыўныя карты, якія размешчаны на сайтах МНС, Чырвонага Крыжа і іншых.
"Пры неабходнасці будзе ажыццяўляцца СМС-апавяшчэнне насельніцтва і размяшчэнне бягучага радка на тэлебачанні", - дадаў намеснік начальніка ўпраўлення.
Прадстаўнік МНС таксама запэўніў, што комплекс мерапрыемстваў дасць магчымасць мінімізаваць парушэнні бяспечных умоў жыццядзейнасці насельніцтва.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"