https://bel.sputnik.by/20260226/zakharava-maskva--mnsk-vymushany-nadavats-surznuyu-vagu-byaspetsy-1104693273.html
Захарава: Масква і Мінск вымушаны надаваць сур’ёзную ўвагу бяспецы
Захарава: Масква і Мінск вымушаны надаваць сур’ёзную ўвагу бяспецы
Sputnik Беларусь
Чарговыя кансультацыі па пытаннях аналізу Дагавора аб гарантыях бяспекі Саюзнай дзяржавы плануецца правесці ў Мінску ў сярэдзіне сакавіка 2026 года. 26.02.2026, Sputnik Беларусь
2026-02-26T17:38+0300
2026-02-26T17:38+0300
2026-02-26T17:38+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
марыя захарава
мзс рф
навіны
палітыка
бяспека
расія
беларусь
масква
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/16/1086424403_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_462d51780061353b595b25274fa8d4a7.jpg
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Беларусь і Расія ўдзяляюць асаблівую ўвагу забеспячэнню бяспекі Саюзнай дзяржавы, работа ідзе ў тым ліку па лініі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.Паводле слоў дыпламата, на гэтым напрамку ажыццяўляюцца цеснае партнёрскае ўзаемадзеянне паміж Саветамі бяспекі, Міністэрствамі абароны, спецслужбамі дзвюх краін."Таксама па лініі знешнепалітычных ведамстваў цесна каардынуюцца падыходы і аказваецца ўзаемная падтрымка на міжнародных пляцоўках", - адзначыла яна.Акрамя таго, сумесны аналіз у сферы бяспекі Саюзнай дзяржавы праводзіцца ў рамках міжведамасных сустрэч прадстаўнікоў Саюзнай дзяржавы на чале з намеснікамі міністраў замежных спраў Расіі і Беларусі – Аляксандрам Грушко і Ігарам Сакрэтам."Яны назначаны спецпрадстаўнікамі Расіі і Беларусі па агляду дагавора аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Першая такая сустрэча прайшла ў верасні 2025 года ў Маскве, другая намечана на сярэдзіну сакавіка", - сказала Захарава.Яна выказала ўпэўненасць у тым, што тэма бяспекі СД будзе ўключана ў парадак дня пасяджэння ў Мінску.Дагавор аб гарантыях бяспекіДагавор аб гарантыях бяспекі быў падпісаны ў Мінску 6 снежня 2024 года на пасяджэнні ВДС прэзідэнтамі Беларусі і Расіі Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным.Пазней яго ратыфікавалі Дзярждума і Саўфед РФ, а таксама Палата прадстаўнікоў і Савет рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Прэзідэнт РФ падпісаў адпаведны закон 28 лютага, а кіраўнік беларускай дзяржавы – 4 сакавіка 2025 года.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260226/shtotydnvy-bryfng-mary-zakharavay--translyatsyya-1104679818.html
расія
беларусь
масква
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/16/1086424403_240:0:1680:1080_1920x0_80_0_0_57a9c35a4e6182bcc8f4d0ea92e813e5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, марыя захарава, мзс рф, навіны , палітыка, бяспека, расія, беларусь, масква, мінск
саюзная дзяржава, марыя захарава, мзс рф, навіны , палітыка, бяспека, расія, беларусь, масква, мінск
Захарава: Масква і Мінск вымушаны надаваць сур’ёзную ўвагу бяспецы
Чарговыя кансультацыі па пытаннях аналізу Дагавора аб гарантыях бяспекі Саюзнай дзяржавы плануецца правесці ў Мінску ў сярэдзіне сакавіка 2026 года.
МІНСК, 26 лют – Sputnik. Беларусь і Расія ўдзяляюць асаблівую ўвагу забеспячэнню бяспекі Саюзнай дзяржавы, работа ідзе ў тым ліку па лініі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.
"Расія і Беларусь вымушаны ўдзяляць самую сур’ёзную ўвагу пытанням бяспекі, забеспячэння надзейнай абароны Саюзнай дзяржавы", - сказала яна ў чацвер на брыфінгу, адказваючы на пытанне Sputnik Беларусь.
Паводле слоў дыпламата, на гэтым напрамку ажыццяўляюцца цеснае партнёрскае ўзаемадзеянне паміж Саветамі бяспекі, Міністэрствамі абароны, спецслужбамі дзвюх краін.
"Таксама па лініі знешнепалітычных ведамстваў цесна каардынуюцца падыходы і аказваецца ўзаемная падтрымка на міжнародных пляцоўках", - адзначыла яна.
Акрамя таго, сумесны аналіз у сферы бяспекі Саюзнай дзяржавы праводзіцца ў рамках міжведамасных сустрэч прадстаўнікоў Саюзнай дзяржавы на чале з намеснікамі міністраў замежных спраў Расіі і Беларусі – Аляксандрам Грушко і Ігарам Сакрэтам.
"Яны назначаны спецпрадстаўнікамі Расіі і Беларусі па агляду дагавора аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Першая такая сустрэча прайшла ў верасні 2025 года ў Маскве, другая намечана на сярэдзіну сакавіка", - сказала Захарава.
Яна выказала ўпэўненасць у тым, што тэма бяспекі СД будзе ўключана ў парадак дня пасяджэння ў Мінску.
Дагавор аб гарантыях бяспекі
Дагавор аб гарантыях бяспекі быў падпісаны ў Мінску 6 снежня 2024 года на пасяджэнні ВДС прэзідэнтамі Беларусі і Расіі Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным.
Пазней яго ратыфікавалі Дзярждума і Саўфед РФ, а таксама Палата прадстаўнікоў і Савет рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Прэзідэнт РФ падпісаў адпаведны закон 28 лютага, а кіраўнік беларускай дзяржавы – 4 сакавіка 2025 года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"