Взрыв в Бахрейне после атаки США по Ирану - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2026
Канфлікт на Блізкім Усходзе

Атакі ЗША і Ізраіля і адказ Ірана: храналогія эскалацыі на Блізкім Усходзе

© Photo : Telegram/Mehr News AgencyДым падымаецца над Тэгеранам пасля ўдараў Ізраіля і ЗША па Іране
Дым падымаецца над Тэгеранам пасля ўдараў Ізраіля і ЗША па Іране - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2026
Падпісацца
Абстаноўка на Блізкім Усходзе рэзка абвастрылася ў суботу пасля атакі ЗША і Ізраіля па Іране і ўдараў у адказ іранскіх сіл па ізраільскай тэрыторыі і ваенных аб'ектах ЗША ў рэгіёне. Храналогія падзей - у аглядзе Sputnik.
Аб рэзкім абвастрэнні сітуацыі на Блізкім Усходзе стала вядома раніцай у суботу 28 лютага. Міністр абароны Ізраіля Ісраэль Кац аб'явіў аб нанясенні "прэвентыўнага ўдару" па Іране, пазней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп аб'явіў аб старце маштабнай ваеннай аперацыі супраць Ірана.
Першыя паведамленні аб выбухах у Тэгеране з'явіліся каля 9 раніцы суботы па мясцовым часе, карыстальнікі сацсетак публікавалі кадры слупоў дыму ў розных раёнах горада, таксама паведамлялася аб атаках на іншыя іранскія гарады.
© Sputnik / РИА Новости / Перайсці ў медыябанкВаенная аперацыя ЗША і Ізраіля супраць Ірана
Военная операция США и Израиля против Ирана - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2026
Ваенная аперацыя ЗША і Ізраіля супраць Ірана
Іранскае аддзяленне Чырвонага Паўмесяца паведаміла аб 201 загінулым і 747 пацярпелых у выніку ракетных атак ЗША і Ізраіля ў 24 правінцыях краіны. Ад ракетных удараў пацярпелі грамадзянскія аб'екты, у прыватнасці, іранскае дзяржагенцтва IRNA паведаміла аб 85 загінулых дзецях пры атацы на школу ў Мінабе.

Забойства аяталы Хаменеі

У суботу шэраг заходніх СМІ апублікаваў здымкі разбурэнняў у рэзідэнцыі вярхоўнага лідара Ірана Алі Хаменеі ў Тэгеране, пасля кіраўнік іранскага МЗС Абас Аракчы паведаміў, што аятала жывы, ЗША і Ізраілю не ўдалося падчас атак ліквідаваць іранскае вышэйшае кіраўніцтва, Іран страціў "аднаго або двух камандзіраў. Яшчэ пазней стала вядома аб гібелі сваякоў аяталы (зяця і нявесткі) у выніку ракетных атак Ізраіля і ЗША.
Пры гэтым адразу некалькі СМІ паведамілі, што вярхоўны лідар Ірана Алі Хаменеі быў забіты, пра гэта напісала амерыканскае выданне Axios са спасылкай на пасла Ізраіля ў ЗША, а таксама ізраільскае выданне The Times of Israel.
Пазней раніцай у нядзелю агенцтва Tasnim паведаміла, што Хаменеі загінуў на сваім працоўным месцы ў выніку ракетнай атакі ЗША і Ізраіля.
У сувязі з яго смерцю ў Іране абъяўлена 40-дзённая жалоба, а таксама сем выхадных дзён. У свяцілішчы Імама Рэзы ў Мешхедзе ўзняты чорны сцяг смутку і помсты.

Адказ Ірана на аткаі

У адказ на ракетныя ўдары па сваёй тэрыторыі Іран распачаў атаку па ваенных аб’ектах ЗША ў рэгіёне і па ізраільскай тэрыторыі. Усяго іранскімі ваеннымі былі выпушчаны каля 1,2 тыс ракет, у тым ліку гіпергукавыя ракеты "Фатах". Былі атакаваны базы амерыканскай арміі ў Бахрэйне, Саудаўскай Аравіі, Катары (дзе знаходзіцца база Аль-Удэйд – найбуйнейшая ваенная база ЗША на Блізкім Усходзе), а таксама ў іншых арабскіх краінах.
© REUTERS StringerВыбух у Бахрэйне
Взрыв в Бахрейне после атаки США по Ирану - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2026
Выбух у Бахрэйне
Паветраная прастора цалкам закрыта не толькі над Іранам і Ізраілем, але таксама над Бахрэйнам, Іракам, Катарам і Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі для транзітных і міжнародных рэйсаў. Многія авіякампаніі, у тым ліку і беларуская "Белавія", былі вымушаны адмяніць або перанесці свае рэйсы.
Па ўсім Ізраілі было абвешчана надзвычайнае становішча, жыхарам краіны ўлады рэкамендавалі знаходзіцца паблізу ад бамбасховішч.

Армузскі праліў на замку

Іранскае інфармацыйнае агенцтва Tasnim паведаміла аб закрыцці Армузскага праліва, праз які праходзіць да 20% сусветных паставак нафты. Пазней закрыццё праліва для праходу суднаў было пацверджана КВІР.
"Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі ў цяперашні час ажыццяўляе блакіроўку Армузскага праліва пасля агрэсіі супраць Ірана", - заявіў генерал-маёр КСІР Эбрахім Джабары.
У сувязі з рэзкай эскалацыяй абстаноўкі планавалася экстранае пасяджэнне Савета бяспекі ААН у ноч з 28 лютага на 1 сакавіка.

Замежная рэакцыя

У многіх краінах выказалі занепакоенасць абвастрэннем блізкаўсходняга канфлікту. Пры гэтым Германія, Францыя і Вялікабрытанія асудзілі іранскія ўдары па краінах на Блізкім Усходзе, кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен заклікала "ўсе бакі праявіць максімальную стрыманасць".
У той жа час расійскае МЗС назвала атаку Ізраіля і ЗША "несправакаваным актам узброенай агрэсіі", і заклікала вярнуцца да палітыка-дыпламатычных метадаў урэгулявання канфлікту.
У беларускім МЗС рэзка асудзілі ўзброеныя дзеянні, якія пацягнулі за сабой гібель грамадзянскага насельніцтва, а таксама заклікалі ўсе бакі канфлікту вярнуцца на шлях дыпламатыі, а міжнародную супольнасць – уключыцца ў працэс урэгулявання з тым, каб не дапусціць далейшую гібель людзей і эскалацыю сітуацыі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Постпред России при ООН Василий Небензя - Sputnik Беларусь, 1920, 16.01.2026
Канфлікт на Блізкім Усходзе
Небензя: трэція краіны жадаюць змяніць непажаданы ім лад у Іране
Стужка навiн
0