https://bel.sputnik.by/20260301/nebenzya-zayav-ab-splanavanay-agres-zsha--zralya-suprats-rana-1104757794.html
Небензя заявіў аб спланаванай агрэсіі ЗША і Ізраіля супраць Ірана
Небензя заявіў аб спланаванай агрэсіі ЗША і Ізраіля супраць Ірана
Sputnik Беларусь
Расійскі бок запатрабаваў спыніць удары па тэрыторыі Ірана і заклікаў гендырэктара МАГАТЭ даць адназначную ацэнку таму, што адбываецца. 01.03.2026, Sputnik Беларусь
2026-03-01T11:47+0300
2026-03-01T11:47+0300
2026-03-01T18:21+0300
іран
ізраіль
зша
навіны
аан
савет бяспекі аан
васіль небензя
расія
у свеце
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/16/1068267183_0:161:3069:1887_1920x0_80_0_0_6f84913783b59f125b16c2bbdd618c7f.jpg
МІНСК, 1 сак – Sputnik. Агрэсія ЗША і Ізраіля супраць Ірана была спланаваная, заявіў паведаміў пастаянны прадстаўнік РФ у ААН Васіль Небензя падчас пасяджэння СБ ААН.Небензя таксама правёў паралель паміж цяперашнімі ўдарамі па Іране і ўварваннем ЗША ў Ірак, адзначыўшы, што ўрокі мінулага так і не былі засвоены.Масква лічыць беспадстаўнымі спробы заходніх краін апраўдаць дзеянні ЗША і Ізраіля ўяўнымі пагрозамі з боку іранскай ядзернай праграмы.Пастаянны прадстаўнік падкрэсліў, што выказванні прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб нібыта прадухіленні атрымання Тэгеранам ядзернай зброі не маюць пад сабой падстаў, паколькі Іран заяўляў аб адсутнасці такіх планаў і захаванні міжнародных абавязацельстваў.Расійскі дыпламат таксама зазначыў, што аб’екты ў Іране, па якіх наносяцца ўдары, знаходзяцца пад гарантыямі МАГАТЭ і, такім чынам, не могуць выкарыстоўвацца для распрацоўкі ядзернай зброі.Заклік да дыпламатыіРасія настойвае на неадкладным аднаўленні палітыка-дыпламатычнага ўрэгулявання вакол Ірана на аснове міжнароднага права, узаемнай павагі і балансу інтарэсаў, падкрэсліў Небензя.Расійскі дыпламат таксама заявіў, што РФ чакае ад генеральнага дырэктара МАГАТЭ Рафаэля Грасі дакладных ацэнак і асуджэння атакі ЗША на Іран.Паводле яго слоў, профільныя даклады агенцтва ніколі не ўказвалі на тое, што Тэгеран займаўся распрацоўкай ядзернай зброі. На гэтым фоне Масква разлічвае на адназначную пазіцыю кіраўніка МАГАТЭ і асуджэнне дзеянняў, якія, як падкрэсліў дыпламат, падрываюць аўтарытэт ДНЯЗ (Дагавор аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі) і глабальнага рэжыму нераспаўсюджвання.Расійскі бок таксама пацвердзіў гатоўнасць садзейнічаць пошуку рашэння на аснове міжнароднага права, узаемнай павагі і балансу інтарэсаў.Ён таксама дадаў, што раней Масква неаднаразова атрымлівала сігналы аб адсутнасці ў Ізраіля зацікаўленасці ў ваеннай канфрантацыі з Іранам.У сваю чаргу, Расія прымае ўсе неабходныя меры для забеспячэння бяспекі сваіх грамадзян на тэрыторыі Ірана.Аб рэзкім абвастрэнні сітуацыі на Блізкім Усходзе стала вядома раніцай у суботу 28 лютага.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260301/tramp-prygraz-ranu-nadzvychaynym-udaram-1104756802.html
іран
ізраіль
зша
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/16/1068267183_170:0:2899:2047_1920x0_80_0_0_c1b9355a0113172bbf85215c4ab465d7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
іран, ізраіль, зша, навіны , аан, савет бяспекі аан, васіль небензя, расія, у свеце, палітыка, бяспека, грамадства, узброены канфлікт
іран, ізраіль, зша, навіны , аан, савет бяспекі аан, васіль небензя, расія, у свеце, палітыка, бяспека, грамадства, узброены канфлікт
Небензя заявіў аб спланаванай агрэсіі ЗША і Ізраіля супраць Ірана
11:47 01.03.2026 (абноўлена: 18:21 01.03.2026) Расійскі бок запатрабаваў спыніць удары па тэрыторыі Ірана і заклікаў гендырэктара МАГАТЭ даць адназначную ацэнку таму, што адбываецца.
МІНСК, 1 сак – Sputnik. Агрэсія ЗША і Ізраіля супраць Ірана была спланаваная, заявіў паведаміў пастаянны прадстаўнік РФ у ААН Васіль Небензя падчас пасяджэння СБ ААН.
"Патрабуем ад Злучаных Штатаў і Ізраіля неадкладна спыніць свае агрэсіўныя дзеянні", - сказаў ён.
Небензя таксама правёў паралель паміж цяперашнімі ўдарамі па Іране і ўварваннем ЗША ў Ірак, адзначыўшы, што ўрокі мінулага так і не былі засвоены.
Масква лічыць беспадстаўнымі спробы заходніх краін апраўдаць дзеянні ЗША і Ізраіля ўяўнымі пагрозамі з боку іранскай ядзернай праграмы.
Пастаянны прадстаўнік падкрэсліў, што выказванні прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб нібыта прадухіленні атрымання Тэгеранам ядзернай зброі не маюць пад сабой падстаў, паколькі Іран заяўляў аб адсутнасці такіх планаў і захаванні міжнародных абавязацельстваў.
Расійскі дыпламат таксама зазначыў, што аб’екты ў Іране, па якіх наносяцца ўдары, знаходзяцца пад гарантыямі МАГАТЭ і, такім чынам, не могуць выкарыстоўвацца для распрацоўкі ядзернай зброі.
Расія настойвае на неадкладным аднаўленні палітыка-дыпламатычнага ўрэгулявання вакол Ірана на аснове міжнароднага права, узаемнай павагі і балансу інтарэсаў, падкрэсліў Небензя.
Расійскі дыпламат таксама заявіў, што РФ чакае ад генеральнага дырэктара МАГАТЭ Рафаэля Грасі дакладных ацэнак і асуджэння атакі ЗША на Іран.
Паводле яго слоў, профільныя даклады агенцтва ніколі не ўказвалі на тое, што Тэгеран займаўся распрацоўкай ядзернай зброі. На гэтым фоне Масква разлічвае на адназначную пазіцыю кіраўніка МАГАТЭ і асуджэнне дзеянняў, якія, як падкрэсліў дыпламат, падрываюць аўтарытэт ДНЯЗ (Дагавор аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі) і глабальнага рэжыму нераспаўсюджвання.
"Настойваем на неадкладным аднаўленні палітыка-дыпламатычнага ўрэгулявання і пошуку рашэння на аснове міжнароднага права, узаемнай павагі і балансу інтарэсаў", - сказаў пастаянны прадстаўнік.
Расійскі бок таксама пацвердзіў гатоўнасць садзейнічаць пошуку рашэння на аснове міжнароднага права, узаемнай павагі і балансу інтарэсаў.
Ён таксама дадаў, што раней Масква неаднаразова атрымлівала сігналы аб адсутнасці ў Ізраіля зацікаўленасці ў ваеннай канфрантацыі з Іранам.
У сваю чаргу, Расія прымае ўсе неабходныя меры для забеспячэння бяспекі сваіх грамадзян на тэрыторыі Ірана.
Аб рэзкім абвастрэнні сітуацыі на Блізкім Усходзе стала вядома раніцай у суботу 28 лютага.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"