Взрыв в Бахрейне после атаки США по Ирану - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2026
Канфлікт на Блізкім Усходзе

Ракетамі па дзецях: рашэнне Трампа стала трагедыяй – відэа

Падпісацца
Ваенныя ЗША пасля атацы па іранскай школе для дзяўчынак цынічна заявілі, што мінімізуюць рызыку "ненаўмыснай шкоды", а Ізраіль нібыта наогул не ў курсе аб гібелі дзяцей. На Захадзе не прагучала ні спачуванняў Ірану, ні заяў аб адказнасці за трагедыю.
Ізраіль і ЗША атакавалі ракетамі Іран 28 лютага 2026 года. Так пачалося чарговае ўзброенае супрацьстаянне на Блізкім Усходзе, якое пацягнула за сабой гібель цывільнага насельніцтва. Ракеты праціўнікаў ударылі не толькі па іранскіх ваенных аб’ектах і дзяржаўных установах.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў гэта маштабнай ваеннай аперацыяй, а ўлады Ізраіля заявілі аб прэвентыўных ударах па Іране.
Адзін з удараў быў нанесены па горадзе Мінаб на поўдні краіны. Мэтай стала пачатковая школа для дзяўчынак "Шаджары Тайебе". Ёсць розныя звесткі аб тым, колькі дзяцей і настаўнікаў маглі знаходзіцца ў гэты момант у будынку: ад 153 да 264 чалавек. Усяго па школе нанеслі тры ўдары. Палова будынка была разбурана.
Яшчэ да пачатку выратавальных работ, дзяцей з-пад абломкаў спрабавалі выцягнуць мясцовыя жыхары. Кагосьці з вучаніц удалося выратаваць, але многія аказаліся мёртвыя. Большасці ахвяр – ад 7 да 12 гадоў.
Цэнтральнае камандаванне ЗША заявіла, што "маюцца звесткі аб прычыненні шкоды" мірнаму насельніцтву. Там запэўнілі, што прымуць меры, каб "мінімізаваць рызыку ненаўмыснай шкоды".
Ізраільская армія наогул адзначыла, што не ў курсе наконт атакі на Мінаб.
Тым часам, свет абляцелі кадры масавага пахавання дзяцей. Падрабязнасці глядзіце ў відэа Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0