https://bel.sputnik.by/20260304/ukrana-atakavala-gazavy-tanker-rf-z-berago-lv-1104865361.html
Украіна атакавала газавы танкер РФ з берагоў Лівіі
Украіна атакавала газавы танкер РФ з берагоў Лівіі
Sputnik Беларусь
Расійскае судна, якое перавозіла газ, ішло недалёка ад Мальты, пасля атакі ўвесь экіпаж удалося выратаваць пры садзейнічанні мальтыйскіх службаў. 04.03.2026, Sputnik Беларусь
2026-03-04T12:39+0300
2026-03-04T12:39+0300
2026-03-04T12:39+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
танкер
газ
расія
украіна
еўрасаюз
мальта
навіны
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/03/04/1104864337_0:311:3072:2039_1920x0_80_0_0_61dcab52bbd5ee34d811ea60958dcc35.jpg
МІНСК, 4 сак – Sputnik. Расійскі танкер з газам быў атакаваны ў Міжземным моры, паведаміў Мінтранс Расіі.Судна "Арктик Метагаз" ішло ў непасрэднай блізкасці ад тэрытарыяльных вод дзяржавы-члена Еўрасаюза – Рэспублікі Мальта. У гэтым раёне танкер і быў атакаваны.Пры гэтым груз, які перавозіўся, быў аформлены па ўсіх міжнародных правілах. Судна ішло з порта Мурманск. Сумеснымі сіламі мальтыйскіх і расійскіх выратавальных службаў усе 30 членаў экіпажа (грамадзяне РФ) былі выратаваны.Расійскія ўлады расцанілі гэты інцыдэнт як "акт міжнароднага тэрарызму і марскога пірацтва". Акрамя таго, у Мінтрансе звярнулі ўвагу, што гэта найгрубейшае парушэнне асноўных норм міжнароднага марскога права."Такія злачынныя дзеянні, якія здзяйсняюцца пры патуранні ўлад дзяржаў-членаў Еўрасаюза, не павінны заставацца без ацэнкі з боку міжнароднай супольнасці", - сказана ў паведамленні ведамства.Гэта не першая атака расійскага грамадзянскага судна марскімі дронамі Украіны. Напрыклад, падобнае мела месца ў 2023 годзе ў Керчанскім праліве. Аднак на гэты раз дроны былі запушчаны з берагоў Афрыкі, а танкер ішоў паблізу вод адной з еўрапейскіх дзяржаў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260227/pyasko-razvedka-fksue-sproby-padrykhtok-dyversy-keva-na-gazapravodakh-1104716018.html
расія
украіна
еўрасаюз
мальта
міжземнае мора
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/03/04/1104864337_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_558b81d4d4e8380c4e5cde853d99634a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, танкер, газ, расія, украіна, еўрасаюз, мальта, навіны , бяспека, палітыка, эканоміка, у свеце, міжземнае мора
спецаперацыя, танкер, газ, расія, украіна, еўрасаюз, мальта, навіны , бяспека, палітыка, эканоміка, у свеце, міжземнае мора
Украіна атакавала газавы танкер РФ з берагоў Лівіі
Расійскае судна, якое перавозіла газ, ішло недалёка ад Мальты, пасля атакі ўвесь экіпаж удалося выратаваць пры садзейнічанні мальтыйскіх службаў.
МІНСК, 4 сак – Sputnik. Расійскі танкер з газам быў атакаваны ў Міжземным моры, паведаміў Мінтранс Расіі.
Судна "Арктик Метагаз" ішло ў непасрэднай блізкасці ад тэрытарыяльных вод дзяржавы-члена Еўрасаюза – Рэспублікі Мальта. У гэтым раёне танкер і быў атакаваны.
"Нападзенне на яго ўчынена з узбярэжжа Лівіі безэкіпажнымі катэрамі Украіны", - адзначылі ў Мінтрансе.
Пры гэтым груз, які перавозіўся, быў аформлены па ўсіх міжнародных правілах. Судна ішло з порта Мурманск. Сумеснымі сіламі мальтыйскіх і расійскіх выратавальных службаў усе 30 членаў экіпажа (грамадзяне РФ) былі выратаваны.
Расійскія ўлады расцанілі гэты інцыдэнт як "акт міжнароднага тэрарызму і марскога пірацтва". Акрамя таго, у Мінтрансе звярнулі ўвагу, што гэта найгрубейшае парушэнне асноўных норм міжнароднага марскога права.
"Такія злачынныя дзеянні, якія здзяйсняюцца пры патуранні ўлад дзяржаў-членаў Еўрасаюза, не павінны заставацца без ацэнкі з боку міжнароднай супольнасці", - сказана ў паведамленні ведамства.
Гэта не першая атака расійскага грамадзянскага судна марскімі дронамі Украіны. Напрыклад, падобнае мела месца ў 2023 годзе ў Керчанскім праліве. Аднак на гэты раз дроны былі запушчаны з берагоў Афрыкі, а танкер ішоў паблізу вод адной з еўрапейскіх дзяржаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"