Копелеў: штучны інтэлект трэба навучаць нашаму культурнаму коду

© unsplash / Solen FeyissaМабільны дадатак з ШІ
Мабільны дадатак з ШІ - Sputnik Беларусь, 1920, 05.03.2026
Падпісацца
У Мінску 5 сакавіка падводзяць вынікі найбуйнейшага еўразійскага конкурсу лічбавага мастацтва "Кінаматык – нейрасеткавае відэа".
МІНСК, 5 сак – Sputnik. Можна па-рознаму ставіцца да тэхналагічнага прагрэсу ў галіне штучнага інтэлекту (ШІ), але адмаўляць яго існаванне ўжо немагчыма, заявіў старшыня журы Еўразійскага міжнароднага конкурсу лічбавага мастацтва "Кінаматык - нейрасеткавае відэа", саветнік старшыні праўлення РГА "Беларускі саюз кінематаграфістаў" Аляксандр Копелеў на прэс-канферэнцыі.
Ён звярнуў увагу, што, калі генерыраваць відэа на заходніх платформах, то відавочна, што такі ШІ не разумее асаблівасці айчыннай культуры.
"Дапусцім, прыклады такія былі. Просім паказаць праваслаўнага свяшчэнніка – нам штучны інтэлект выдаваў нейкі такі вобраз Стенькі Разіна... І мы вырашылі, што трэба ШІ навучаць нашаму культурнаму коду", - сказаў Копелеў.
Ён дадаў, што тэхналогіі ШІ выкарыстоўваюцца цяпер нават дзецьмі. На гэтым фоне і нарадзілася ідэя правесці конкурс "Кінаматык – нейрасеткавае відэа".
"Мы спрабавалі ахапіць усю еўразійскую прастору. Выбралі тэмы. Духоўна-маральныя тэмы, патрыятычныя. Прыдумалі стымуляванне для ўдзельнікаў. Хоць у гэтым асаблівай патрэбы і не было, таму што тэма новая, цікавая. Для дапытлівага чалавека заўсёды хацелася нешта такое паспрабаваць", - адзначыў кіраўнік журы.
Копелеў дадаў, што дапамогу ў правядзенні конкурсу аказалі Беларускі саюз кінематаграфістаў, міжнародная арганізацыя "Саюз праваслаўных жанчын", прадстаўніцтвы Ніжагародскай вобласці і Смаленскай вобласці ў Беларусі і іншыя.
Заснавальнікам конкурсу стаў Міжнацыянальны дзелавы сход Беларускага рэспубліканскага абъяднання "Русь". Яго ўдзельнікамі былі школьнікі, навучэнцы ўстаноў сярэдне-спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай, дадатковай і вышэйшай адукацыі, а таксама аматары і прафесіяналы ў сферы кінаіндустрыі ва ўзросце ад 8 гадоў і больш. Перамаглі 15 чалавек з Беларусі, Расіі, Казахстана і Кыргызстана.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Вынікі міжнароднага конкурсу лічбавага мастацтва Кінаматык - Sputnik Беларусь, 1920, 05.03.2026
Відэа
Вынікі міжнароднага конкурсу лічбавага мастацтва "Кінаматык"
Стужка навiн
0