Президент РФ Владимир Путин и президент США Дональд Трамп - Sputnik Беларусь, 1920
Сустрэча Пуціна і Трампа на Алясцы
Прэзідэнты Расіі і ЗША Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп 15 жніўня 2025 года правялі перагаворы на ваеннай базе ў Анкорыджы на Алясцы

Лаўроў: дух Анкорыджа знікае

© Sputnik / POOLПрэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп - Sputnik Беларусь, 1920, 05.03.2026
Падпісацца
Расійскі бок бачыць у дамоўленасцях з ЗША, дасягнутых у Анкорыджы, кропку адліку ў перагаворах па ўкраінскім урэгуляванні.
МІНСК, 5 сак – Sputnik. Атмасфера на перагаворах паміж Расіяй і ЗША на Алясцы была пазітыўная, аднак дух Анкорыджа знікае, пра гэта заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.
Міністр прыняў удзел у "круглым стале" па тэматыцы ўрэгулявання сітуацыі вакол Украіны.
"У Анкорыджы дух быў далёка не самым галоўным. Дух – гэта атмасфера, яна была таварыскай, узаемапаважлівай, канструктыўнай. Але дух знікае", - сказаў дыпламат.
Кіраўнік МЗС звярнуў увагу, што Масква верная разуменням, дасягнутым падчас саміту лідараў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа.
"Наша сумленне чыстае", - падкрэсліў ён.
Масква бачыць у дамоўленасцях з Вашынгтонам, дасягнутых у Анкорыджы, пункт адліку на перагаворах па ўкраінскім урэгуляванні.
Па словах Лаўрова, няма падстаў падазраваць, што перагаворы па ўкраінскім урэгуляванні з удзелам ЗША з’яўляюцца шырмай, паколькі Масква знаходзіцца ў прамым кантакце з амерыканскімі калегамі.

Перагаворы на Алясцы

Сустрэча прэзідэнтаў Расіі і ЗША адбылася 15 жніўня на ваеннай базе Элмендорф-Рычардсан у Анкорыджы (Аляска). Размова ў фармаце "тры на тры" працягвалася 2 гадзіны 45 хвілін. Асноўнай тэмай перагавораў стала пытанне ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стив Уиткофф - Sputnik Беларусь, 1920, 25.02.2026
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Уіткаф дапусціў гарантыі Кіеву накшталт 5-га артыкула статута НАТА
Стужка навiн
0