Пуцін пажартаваў аб сямейных абавязках расійскіх жанчын

© Sputnik / Пелагия Тихонова / Перайсці ў медыябанкВладимир Путин
Владимир Путин - Sputnik Беларусь, 1920, 05.03.2026
Падпісацца
Прэзідэнт РФ у чацвер правёў мерапрыемства з нагоды Міжнароднага жаночага дня, на якое запрасілі прадстаўніц самых розных сфер дзейнасці.
МІНСК, 5 сак – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пажартаваў аб сямейных абавязках жанчын, якім трэба быць і прыгожымі, і паспяховымі, а пры гэтым другія паловы яшчэ патрабуюць такога ж клопату, як і дзеці.
Расійскі лідар у чацвер правёў мерапрыемства з нагоды Міжнароднага жаночага дня, на якое запрасілі прадстаўніц самых розных сфер дзейнасці. Па словах Пуціна, расійскім жанчынам не проста – бо яны прывыклі адказна ставіцца і да прафесійных, і да сямейных абавязкаў.
"Тут і дома трэба быць і прыгожай, і прывабнай, і ў той жа час трэба выконваць вялікую колькасць абавязкаў па доме, якія традыцыйна ляжаць на плячах жанчын", - сказаў Пуцін.
Ён падкрэсліў, што на жанчынах – абавязак выхавання дзяцей.
"Вось пра дзяцей я ўжо казаў, але часта і другая палова сям’і таксама мае патрэбу ў такім жа клопаце, як дзеці", - з іроніяй адзначыў Пуцін.

Асаблівая адказнасць

Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што жанчыны ў Расіі заўсёды адрозніваюцца асаблівым стаўленнем да той справы, якой займаюцца, адрозніваюцца адказнасцю.
Акрамя гэтага, паводле яго слоў, расійскія жанчыны бяруць на сябе абавязкі па тых напрамках дзейнасці, якія ў Расіі традыцыйна заўсёды адносіліся да мужчынскіх прафесій.
"Гэта і ваенныя прычым розных спецыяльнасцей і напрамкаў воінскай службы. Не толькі медыкі, сувязісты, але і іншыя ваенныя спецыяльнасці. Гэта абаронная прамысловасць, гэта навука", - сказаў Пуцін.
Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што на сустрэчы ў Крамлі бяруць удзел розныя жанчыны, у тым ліку ёсць тыя, якія зараз праходзяць падрыхтоўку ў рамках вядомай платформы "Время героев".
"Я спадзяюся, вы нам таксама раскажаце аб тым, як ідзе ваша падрыхтоўка і якія перспектывы перад вамі адкрываюцца", - падкрэсліў прэзідэнт Расіі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Уручэнне дзяржаўных узнагарод - Sputnik Беларусь, 1920, 05.03.2026
Лукашэнка расказаў, дзе жывуць самыя гераічныя бацькі
Стужка навiн
0