https://bel.sputnik.by/20260309/lukashenka-belarus--uzbekstan-zdolny-dasyagnuts-tavaraabarotu--2-mlrd-1105026315.html
Лукашэнка: Беларусь і Узбекістан здольны дасягнуць тавараабароту ў $2 млрд
Лукашэнка: Беларусь і Узбекістан здольны дасягнуць тавараабароту ў $2 млрд
Sputnik Беларусь
Па словах кіраўніка беларускай дзяржавы, адносіны паміж Беларуссю і Узбекістанам развіваюцца нядрэнна. 09.03.2026, Sputnik Беларусь
2026-03-09T12:22+0300
2026-03-09T12:22+0300
2026-03-09T12:22+0300
аляксандр лукашэнка
узбекістан
навіны
палітыка
эканоміка
беларусь
у беларусі
тавараабарот
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103757/85/1037578560_0:322:3068:2048_1920x0_80_0_0_7712f3e8b2b1daebb22a923be73c9e72.jpg
МІНСК, 9 сак – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўпэўнен у магчымасці дасягнення 2 млрд долараў беларуска-ўзбекістанскага тавараабароту, аб гэтым ішла размова на сустрэчы кіраўніка дзяржавы з паслом Узбекістана ў Беларусі Рахматулой Назаравым.Беларускі лідар прапанаваў актуалізаваць пытанні супрацоўніцтва, а таксама выпрацаваць план на бліжэйшую і сярэднетэрміновую перспектыву.Паводле слоў Лукашэнкі, зрабіць гэта неабходна, бо плануецца візіт у Мінск прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіеева.Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што адносіны паміж краінамі развіваюцца нядрэнна. Ён таксама нагадаў аб нядаўнім візіце ва Узбекістан урадавай дэлегацыі на чале з прэм’ер-міністрам Беларусі.Рост тавараабаротуБеларускі пасол ва Узбекістане Аляксандр Агароднікаў раней паведамляў, што ў 2025 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Узбекістанам склаў больш за 850 млн долараў."Гэта лічба сведчыць аб тым, што мы вельмі блізкі да запаветнага мільярда", - адзначыў беларускі дыпламат.Паводле слоў пасла, гэта лічба ўжо не здаецца такой недасяжнай, таму што ў мінулым годзе тавараабарот вырас больш як на 34%. Прычым рос і беларускі экспарт ва Узбекістан, і ўзбекскі ў Беларусь.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260305/uzbekskya-selgaspradpryemstvy-moguts-zyavtstsa--belarus-1104902682.html
узбекістан
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103757/85/1037578560_185:0:2916:2048_1920x0_80_0_0_71c4dd5279f55e5e10accc2e265f4ce3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, узбекістан, навіны , палітыка, эканоміка, беларусь, у беларусі, тавараабарот
аляксандр лукашэнка, узбекістан, навіны , палітыка, эканоміка, беларусь, у беларусі, тавараабарот
Лукашэнка: Беларусь і Узбекістан здольны дасягнуць тавараабароту ў $2 млрд
Па словах кіраўніка беларускай дзяржавы, адносіны паміж Беларуссю і Узбекістанам развіваюцца нядрэнна.
МІНСК, 9 сак – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўпэўнен у магчымасці дасягнення 2 млрд долараў беларуска-ўзбекістанскага тавараабароту, аб гэтым ішла размова на сустрэчы кіраўніка дзяржавы з паслом Узбекістана ў Беларусі Рахматулой Назаравым.
Беларускі лідар прапанаваў актуалізаваць пытанні супрацоўніцтва, а таксама выпрацаваць план на бліжэйшую і сярэднетэрміновую перспектыву.
Паводле слоў Лукашэнкі, зрабіць гэта неабходна, бо плануецца візіт у Мінск прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіеева.
Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што адносіны паміж краінамі развіваюцца нядрэнна. Ён таксама нагадаў аб нядаўнім візіце ва Узбекістан урадавай дэлегацыі на чале з прэм’ер-міністрам Беларусі.
"Мне вельмі імпануе дамоўленасць аб тым, што ў бліжэйшы час, недзе да 2030 года, мы дасягнем двухмільярднага тавараабароту. Гэта цалкам магчыма. Тым больш што эканомікі нашых краін не канкурэнты адна адной. Усё, што мы ўмеем рабіць – ад сельскай гаспадаркі да машынабудавання, – гэта ўсё трэба густанаселенай узбекскай дзяржаве", - цытуе Лукашэнку БелТА.
Беларускі пасол ва Узбекістане Аляксандр Агароднікаў раней паведамляў, што ў 2025 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Узбекістанам склаў больш за 850 млн долараў.
"Гэта лічба сведчыць аб тым, што мы вельмі блізкі да запаветнага мільярда", - адзначыў беларускі дыпламат.
Паводле слоў пасла, гэта лічба ўжо не здаецца такой недасяжнай, таму што ў мінулым годзе тавараабарот вырас больш як на 34%. Прычым рос і беларускі экспарт ва Узбекістан, і ўзбекскі ў Беларусь.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"