Взрыв в Бахрейне после атаки США по Ирану - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2026
Канфлікт на Блізкім Усходзе

Орбан накіраваў пісьмо фон дэр Ляйен аб адмене санкцый ЕС супраць РФ

© Sputnik / Алексей Майшев / Перайсці ў медыябанкПрэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан
Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан - Sputnik Беларусь, 1920, 09.03.2026
Падпісацца
Трэба прыпыніць усе санкцыі, уведзеныя ў адносінах да расійскай энергетыкі па ўсёй Еўропе, перакананы венгерскі прэм’ер.
МІНСК, 9 сак – Sputnik. Прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан накіраваў пісьмовы зварот да старшыні Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляйен, з заклікам адмяніць санкцыі Еўрасаюза супраць расійскага энергасектара.
"Ва ўсёй Еўропе неабходна перагледзець і прыпыніць усе санкцыі ў дачыненні да расійскай энергетыкі", - заявіў у панядзелак у відэазвароце ў сацсетцы Орбан.
Ён паведаміў, што ў накіраваным Урсуле фон дэр Ляйен звароце ініцыяваў адмену санкцый адносна энэргетычнага сектара Расиі.
Сёння венгерскі прэмъер таксама склікаў пасяджэнні Савета абароны і Савета энергетычнай бяспекі краіны ў сувязі з тым, што на сусветных рынках расце цана на нафту. Усё гэта адбываецца на фоне блізкаўсходняй эскалацыі і адмовай Кіева аднавіць пастаўку расійскай нафты па трубаправодзе "Дружба".
"Выбухны рост цэн на нафту. Да гэтага прывялі нафтавая блакада Украіны і сітуацыя на Блізкім Усходзе. Для нас энергетычная бяспека Венгрыі стаіць на першым месцы", - напісаў Орбан у сацсетках, тлумачачы экстранае скліканне пасяджэнняў Савета абароны і Савета энергабяспекі.
Раней паведамлялася, што расійская нафта з-за ўкраінскага эмбарга не паступае па трубаправодзе "Дружба" з 27 студзеня. У адказ на такія крокі Венгрыя заблакіравала Кіеву "ваенны крэдыт" Еўрасаюза на 90 млрд еўра.

Венгрыя блакіруе санкцыі супраць РФ

Будапешт выступае супраць увядзення еўрапейскіх санкцый супраць Расіі, Венгрыя ўжо заблакіравала ўзгадненне 20-га пакета санкцый супраць РФ, а таксама выдзяленне крэдыту Кіеву на 90 млрд еўра на фоне спынення паставак Украінай нафты па трубаправодзе "Дружба".
Колькасць санкцый, уведзеных заходнімі краінамі ў дачыненні да Расіі, з 2014 года перавысіла 31,5 тыс, вынікае з адкрытых звестак і інфармацыі незалежнага аналітычнага партала Castellum.
Пачынаючы з 2014 года па цяперашні час ЗША, Аўстралія, Японія, Канада, Еўрасаюз увялі больш за 31,5 тыс абмежавальных мер супраць РФ. Сюды ўваходзяць толькі негандлёвыя рэстрыкцыі і не ўлічаны абмежаванні на гандаль канкрэтнымі таварамі. Пераважная большасць санкцый – 92,5% – набылі моц з канца лютага 2022 года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Нафтаправод, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2026
Брытанія вывела з-пад санкцый нафтаправод "Дружба"
Стужка навiн
0