https://bel.sputnik.by/20260312/kanstytutsyyny-sud-belarus-prynya-paslanne-prezdentu--parlamentu-1105156119.html
Канстытуцыйны суд Беларусі прыняў пасланне прэзідэнту і парламенту
Канстытуцыйны суд Беларусі прыняў пасланне прэзідэнту і парламенту
Sputnik Беларусь
Канстытуцыйны суд Беларусі прыняў пасланне да прэзідэнта і парламента, яно будзе накіравана кіраўніку дзяржавы, у парламент і сродкам масавай інфармацыі. 12.03.2026, Sputnik Беларусь
2026-03-12T16:27+0300
2026-03-12T16:27+0300
2026-03-12T16:27+0300
беларусь
канстытуцыйны суд рб
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/03/0c/1105144981_0:168:2730:1704_1920x0_80_0_0_e0f20a4396321a4410853c8b0a0b68b1.jpg
МІНСК, 12 сак - Sputnik. Канстытуцыйны суд Беларусі прыняў пасланне прэзідэнту і беларускаму парламенту аб стане канстытуцыйнай законнасці ў краіне, перадае карэспандэнт Sputnik.Старшыня КС Сяргей Сівец напярэдадні Дня Канстытуцыі ў сераду аб'явіў пасланне ў поўным аб'ёме.На мерапрыемстве прысутнічалі суддзі Канстытуцыйнага суда, члены Савета рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Вольга Чупрыс, міністр юстыцыі Яўген Каваленка.Канстытуцыйнае пасланне прэзідэнту і парламенту прымаецца і абвяшчаецца кожны год з 1994-га напярэдадні Дня Канстытуцыі.Як адзначыў старшыня КС, прававой асноўвай і прыярытэтам сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны з'яўляюцца канстытуцыйныя палажэнні, якія абвяшчаюць чалавека, яго правы і свабоды найвышэйшай каштоўнасцю грамадства і дзяржавы."Рэспубліка Беларусь паспяхова супрацьстаіць выклікам і пагрозам, якія ўзнікаюць, і ўпэўнена рухаецца па шляху пабудовы дэмакратычнай сацыяльна-прававой дзяржавы", – адзначыў Сівец.Паводле яго слоў, залогам непахіснасці канстытуцыйнага ладу Беларусі з'яўляецца народнае адзінства, якое праяўляецца з'яднаннем усіх пакаленняў, нацыянальнасцей, сацыяльных слаёў, рэлігійных канфесій на аснове гістарычнай памяці, цвёрдага прытрымлівання культурных і духоўных традыцый.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/03/0c/1105144981_0:0:2730:2048_1920x0_80_0_0_5e126cc92eddd527863e8ce1dff2bb3c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, канстытуцыйны суд рб
беларусь, канстытуцыйны суд рб
Канстытуцыйны суд Беларусі прыняў пасланне прэзідэнту і парламенту
Канстытуцыйны суд Беларусі прыняў пасланне да прэзідэнта і парламента, яно будзе накіравана кіраўніку дзяржавы, у парламент і сродкам масавай інфармацыі.
МІНСК, 12 сак - Sputnik. Канстытуцыйны суд Беларусі прыняў пасланне прэзідэнту і беларускаму парламенту аб стане канстытуцыйнай законнасці ў краіне, перадае карэспандэнт Sputnik.
Старшыня КС Сяргей Сівец напярэдадні Дня Канстытуцыі ў сераду аб'явіў пасланне ў поўным аб'ёме.
На мерапрыемстве прысутнічалі суддзі Канстытуцыйнага суда, члены Савета рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Вольга Чупрыс, міністр юстыцыі Яўген Каваленка.
Канстытуцыйнае пасланне прэзідэнту і парламенту прымаецца і абвяшчаецца кожны год з 1994-га напярэдадні Дня Канстытуцыі.
Як адзначыў старшыня КС, прававой асноўвай і прыярытэтам сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны з'яўляюцца канстытуцыйныя палажэнні, якія абвяшчаюць чалавека, яго правы і свабоды найвышэйшай каштоўнасцю грамадства і дзяржавы.
"Рэспубліка Беларусь паспяхова супрацьстаіць выклікам і пагрозам, якія ўзнікаюць, і ўпэўнена рухаецца па шляху пабудовы дэмакратычнай сацыяльна-прававой дзяржавы", – адзначыў Сівец.
Паводле яго слоў, залогам непахіснасці канстытуцыйнага ладу Беларусі з'яўляецца народнае адзінства, якое праяўляецца з'яднаннем усіх пакаленняў, нацыянальнасцей, сацыяльных слаёў, рэлігійных канфесій на аснове гістарычнай памяці, цвёрдага прытрымлівання культурных і духоўных традыцый.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"