https://bel.sputnik.by/20260312/zakharava-u-aan-ne-zatskaleny--zavyarshenn-kanflktu-na-blzkm-uskhodze-1105156732.html
Захарава: у ААН не зацікаўлены ў завяршэнні канфлікту на Блізкім Усходзе
Захарава: у ААН не зацікаўлены ў завяршэнні канфлікту на Блізкім Усходзе
Sputnik Беларусь
Расейскі праект рэзалюцыі па блізкаўсходнім канфлікце падтрымалі толькі тры краіны: Кітай, Пакістан і Самалі. 12.03.2026, Sputnik Беларусь
2026-03-12T16:35+0300
2026-03-12T16:35+0300
2026-03-12T16:35+0300
канфлікт на блізкім усходзе
аан
блізкі усход
мзс рф
марыя захарава
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/03/0c/1105149605_0:321:3072:2048_1920x0_80_0_0_cfa9e9463f50b11cc1794403386d1d6b.jpg
МІНСК, 12 сак - Sputnik. Расея ў крайняй ступені незадаволеная ўзгадненнем рэзалюцыі ААН па Іране, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.Раней Рада Бяспекі ААН прыняла рэзалюцыю адносна сітуацыі на Блізкім Усходзе. Дакумент змяшчае патрабаванне да Ісламскай Рэспублікі перастаць здзяйсняць ваенныя атакі на краіны Блізкага Усходу. Аднак у ім наогул няма згадкі ЗША і Ізраілю, а таксама асуджэння іх дзеянняў.Захарава падкрэсліла крайнюю незадаволенасць Масквы прынятым дакументам."Выказваем наша крайняе незадавальненне ходам узгаднення згаданай рэзалюцыі (Савбяса ААН па Ірану - Sputnik), яе бахрэйнскія аўтары не захацелі прыняць ніводнай расійскай або кітайскай прапановы па выпраўленні свайго незбалансаванага тэксту", - сказала Захарава.Яна таксама адзначыла, што адмова прыняць да ўвагі расійскі праект рэзалюцыі па Блізкім Усходзе ўказвае на адсутнасць зацікаўленасці краін-членаў Савета бяспекі ААН ва ўрэгуляванні канфлікту ў рэгіёне."За нашу ініцыятыву прагаласавалі толькі Кітай, Пакістан і Самалі... Атрымліваецца, што яны (краіны-члены Савета бяспекі ААН - Sputnik) не зацікаўлены ў спыненні цяперашняй канфрантацыі на Блізкім Усходзе", - сказала Захарава.Паводле яе слоў, ЗША і Латвія прагаласавалі супраць праекта рэзалюцыі, прадстаўленага РФ, астатнія краіны палічылі за лепшае ўстрымацца. Разам з тым, падчас кансультацый якіх-небудзь прэтэнзій у дачыненні да расійскага тэксту ні ў адной з краін не было, дадала дыпламат.Раней Савет бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю, якая асуджае ўдары Ірана па аб'ектах на тэрыторыі Бахрэйна, Кувейта, Амана, Катара, Саудаўскай Аравіі, ААЭ і Іарданіі. У дакуменце таксама змяшчаецца патрабаванне аб неадкладным спыненні ўдараў з боку Ірана.28 лютага ЗША і Ізраіль пачалі наносіць удары па Іране, у тым ліку сталіцу рэспублікі Тэгеран. Паведамляецца аб шматлікіх разбурэннях і ахвярах сярод мірных жыхароў.Іран ажыццяўляе ўдары ў адказ па ізраільскай тэрыторыі, а таксама амерыканскім ваенным базам, размешчаным у блізкаўсходнім рэгіёне.Раней прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіан заявіў, што рэспубліка не мае намеру нападаць на суседнія дружалюбныя краіны. Удары наносяцца кропкава выключна па вайсковых аб'ектах ЗША. Ён таксама папрасіў прабачэння ў суседзяў, чые тэрыторыі былі закрануты ўдарамі ў адказ Ірана пасля нападу ЗША і Ізраіля.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
блізкі усход
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/03/0c/1105149605_159:0:2890:2048_1920x0_80_0_0_f0e2128d933035a359492221663aa3fa.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аан, блізкі усход, мзс рф, марыя захарава
аан, блізкі усход, мзс рф, марыя захарава
Захарава: у ААН не зацікаўлены ў завяршэнні канфлікту на Блізкім Усходзе
Расейскі праект рэзалюцыі па блізкаўсходнім канфлікце падтрымалі толькі тры краіны: Кітай, Пакістан і Самалі.
МІНСК, 12 сак - Sputnik. Расея ў крайняй ступені незадаволеная ўзгадненнем рэзалюцыі ААН па Іране, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.
Раней Рада Бяспекі ААН прыняла рэзалюцыю адносна сітуацыі на Блізкім Усходзе. Дакумент змяшчае патрабаванне да Ісламскай Рэспублікі перастаць здзяйсняць ваенныя атакі на краіны Блізкага Усходу. Аднак у ім наогул няма згадкі ЗША і Ізраілю, а таксама асуджэння іх дзеянняў.
Захарава падкрэсліла крайнюю незадаволенасць Масквы прынятым дакументам.
"Выказваем наша крайняе незадавальненне ходам узгаднення згаданай рэзалюцыі (Савбяса ААН па Ірану - Sputnik), яе бахрэйнскія аўтары не захацелі прыняць ніводнай расійскай або кітайскай прапановы па выпраўленні свайго незбалансаванага тэксту", - сказала Захарава.
Яна таксама адзначыла, што адмова прыняць да ўвагі расійскі праект рэзалюцыі па Блізкім Усходзе ўказвае на адсутнасць зацікаўленасці краін-членаў Савета бяспекі ААН ва ўрэгуляванні канфлікту ў рэгіёне.
"За нашу ініцыятыву прагаласавалі толькі Кітай, Пакістан і Самалі... Атрымліваецца, што яны (краіны-члены Савета бяспекі ААН - Sputnik) не зацікаўлены ў спыненні цяперашняй канфрантацыі на Блізкім Усходзе", - сказала Захарава.
Паводле яе слоў, ЗША і Латвія прагаласавалі супраць праекта рэзалюцыі, прадстаўленага РФ, астатнія краіны палічылі за лепшае ўстрымацца. Разам з тым, падчас кансультацый якіх-небудзь прэтэнзій у дачыненні да расійскага тэксту ні ў адной з краін не было, дадала дыпламат.
Раней Савет бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю, якая асуджае ўдары Ірана па аб'ектах на тэрыторыі Бахрэйна, Кувейта, Амана, Катара, Саудаўскай Аравіі, ААЭ і Іарданіі. У дакуменце таксама змяшчаецца патрабаванне аб неадкладным спыненні ўдараў з боку Ірана.
28 лютага ЗША і Ізраіль пачалі наносіць удары па Іране, у тым ліку сталіцу рэспублікі Тэгеран. Паведамляецца аб шматлікіх разбурэннях і ахвярах сярод мірных жыхароў.
Іран ажыццяўляе ўдары ў адказ па ізраільскай тэрыторыі, а таксама амерыканскім ваенным базам, размешчаным у блізкаўсходнім рэгіёне.
Раней прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіан заявіў, што рэспубліка не мае намеру нападаць на суседнія дружалюбныя краіны. Удары наносяцца кропкава выключна па вайсковых аб'ектах ЗША. Ён таксама папрасіў прабачэння ў суседзяў, чые тэрыторыі былі закрануты ўдарамі ў адказ Ірана пасля нападу ЗША і Ізраіля.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"