https://bel.sputnik.by/20260317/ran-paabyatsa-gory-popelu--adkaz-na-ataku-zsha-na-vostra-khark-1105274612.html
Іран паабяцаў "горы попелу" ў адказ на атаку ЗША на востраў Харк
Іран паабяцаў "горы попелу" ў адказ на атаку ЗША на востраў Харк
Sputnik Беларусь
Вашынгтон разглядае ідэю прамога захопу вострава, дзе размешчаны адзін з найбуйных нафтавых тэрміналаў Ірана. 17.03.2026, Sputnik Беларусь
2026-03-17T10:11+0300
2026-03-17T10:11+0300
2026-03-17T10:11+0300
канфлікт на блізкім усходзе
узброены канфлікт
іран
зша
палітыка
бяспека
у свеце
навіны
нафта
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/02/03/1103985914_0:68:1500:912_1920x0_80_0_0_291f3b6a06e1ef9f2a1a146ae258eb9b.jpg
МІНСК, 17 сак – Sputnik. Нафтагазавыя аб’екты Блізкага Усходу ператворацца ў "горы попелу", калі ЗША здзейсняць атаку на аб’екты іранскага вострава Харк, пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік генеральнага штаба УС Ірана Абальфазль Шэкарчы.На востраве Харк знаходзіцца адзін з найбуйнейшых нафтавых тэрміналаў Ірана.Напярэдадні стала вядома, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп разглядае магчымасць захопу вострава.Па даных СМІ, Трампа прыцягвае ідэя поўнага захопу Харка, паколькі гэта будзе азначаць "эканамічны накаўт рэжыму", гэта значыць фактычна спыненне фінансавання Тэгерана.Аднак гэты крок патрабуе прысутнасці амерыканскіх войск на месцах.Раней амерыканскі лідар прыгразіў нанесці ўдар па нафтавай інфраструктуры вострава, калі ў Армузскім праліве захаваюцца праблемы для праходу танкераў. Ён таксама мяркуе, што ЗША трэба ўсяго некалькі хвілін, каб паразіць нафтавыя трубаправоды на востраве, і Тэгеран нічога не зможа з гэтым зрабіць.Тэгеран са свайго боку папярэдзіў, што магчымая атака на Харк істотна адаб’ецца на кошце нафты.Амерыканскія і ізраільскія ваенныя пачалі наносіць удары па тэрыторыі Ірана 28 лютага. Іран ажыццяўляе атакі ў адказ па ізраільскай тэрыторыі, а таксама па ваенных аб’ектах ЗША ў рэгіёне Блізкага Усходу.Эскалацыя сітуацыі вакол Ірана прывяла да фактычнай блакіроўкі Армузскага праліва, што адбілася на ўзроўні экспарту і здабычы нафты краін рэгіёна і сусветных цэнах.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260316/zakharava-prakamentavala-reaktsyyu-zakhadu-na-dar-pa-shkole--rane-1105265082.html
іран
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/02/03/1103985914_167:0:1500:1000_1920x0_80_0_0_5f7b48edd9aff41543917cc71a087515.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
узброены канфлікт, іран, зша, палітыка, бяспека, у свеце, навіны , нафта
узброены канфлікт, іран, зша, палітыка, бяспека, у свеце, навіны , нафта
Іран паабяцаў "горы попелу" ў адказ на атаку ЗША на востраў Харк
Вашынгтон разглядае ідэю прамога захопу вострава, дзе размешчаны адзін з найбуйных нафтавых тэрміналаў Ірана.
МІНСК, 17 сак – Sputnik. Нафтагазавыя аб’екты Блізкага Усходу ператворацца ў "горы попелу", калі ЗША здзейсняць атаку на аб’екты іранскага вострава Харк, пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік генеральнага штаба УС Ірана Абальфазль Шэкарчы.
На востраве Харк знаходзіцца адзін з найбуйнейшых нафтавых тэрміналаў Ірана.
"Калі ЗША нападуць на аб’екты вострава Харк і яго нафтавы тэрмінал, адразу ж усе нафтагазавыя аб’екты краін, адкуль была здзейснена атака, ператворацца ў горы попелу", - паведаміў Шэкарчы.
Напярэдадні стала вядома, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп разглядае магчымасць захопу вострава.
Па даных СМІ, Трампа прыцягвае ідэя поўнага захопу Харка, паколькі гэта будзе азначаць "эканамічны накаўт рэжыму", гэта значыць фактычна спыненне фінансавання Тэгерана.
Аднак гэты крок патрабуе прысутнасці амерыканскіх войск на месцах.
Раней амерыканскі лідар прыгразіў нанесці ўдар па нафтавай інфраструктуры вострава, калі ў Армузскім праліве захаваюцца праблемы для праходу танкераў. Ён таксама мяркуе, што ЗША трэба ўсяго некалькі хвілін, каб паразіць нафтавыя трубаправоды на востраве, і Тэгеран нічога не зможа з гэтым зрабіць.
Тэгеран са свайго боку папярэдзіў, што магчымая атака на Харк істотна адаб’ецца на кошце нафты.
Амерыканскія і ізраільскія ваенныя пачалі наносіць удары па тэрыторыі Ірана 28 лютага. Іран ажыццяўляе атакі ў адказ па ізраільскай тэрыторыі, а таксама па ваенных аб’ектах ЗША ў рэгіёне Блізкага Усходу.
Эскалацыя сітуацыі вакол Ірана прывяла да фактычнай блакіроўкі Армузскага праліва, што адбілася на ўзроўні экспарту і здабычы нафты краін рэгіёна і сусветных цэнах.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"