https://bel.sputnik.by/20260318/zakharava-maskva-rashucha-asudzhae-raketny-dar-pa-aes-busher-1105359089.html
Захарава: Масква рашуча асуджае ракетны ўдар па АЭС "Бушэр"
Захарава: Масква рашуча асуджае ракетны ўдар па АЭС "Бушэр"
Sputnik Беларусь
РФ неаднаразова папярэджвала ЗША і Ізраіль, што стварэнне пагроз для жыцця і здароўя расіян, якія працуюць на АЭС, катэгарычна недапушчальна. 18.03.2026, Sputnik Беларусь
2026-03-18T17:56+0300
2026-03-18T17:56+0300
2026-03-18T17:56+0300
канфлікт на блізкім усходзе
узброены канфлікт
марыя захарава
мзс рф
навіны
палітыка
бяспека
іран
аэс
зша
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/03/12/1105351887_0:177:3012:1871_1920x0_80_0_0_5e4b8db7e6b57913cf446699d762d461.jpg
МІНСК, 18 сак – Sputnik. Расія рашуча асуджае ракетны ўдар па АЭС "Бушэр" у Іране і заклікае ЗША і Ізраіль спыніць безразважныя атакі на ядзерныя аб’екты ў рэспубліцы, заявіла на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.Раней арганізацыя па атамнай энергіі Ірана паведаміла, што тэрыторыя АЭС падверглася абстрэлу, пацярпелых або шкоды ў выніку ўдару няма.Паводле яе слоў, дзеянні ЗША і Ірана ствараюць пагрозу радыелагічнай і экалагічнай катастрофы для ўсяго рэгіёна.Дыпламат нагадала, што з боку Масквы ў адрас ЗША і Ізраіля неаднаразова паступалі папярэджанні аб тым, што стварэнне пагроз для жыцця і здароўя расіян, якія працуюць на АЭС, катэгарычна недапушчальна. Нягледзячы на гэта агрэсіўная ваенная кампанія супраць Ірана працягваецца.Акрамя таго, Захарава заявіла, што Масква чакае асуджэння ракетнага ўдару па атамнай станцыі Міжнародным агенцтвам па атамнай энергіі, а таксама ўсімі членамі сусветнай супольнасці і краін Персідскага заліва.Раней РФ заклікала МАГАТЭ абмеркаваць рызыкі ўдараў побач з АЭС на Блізкім Усходзе на падставе заяў кіраўніка "Росатома" Аляксея Ліхачова. Паводле яго слоў, пападанне снарадаў у зоны будаўніцтва або функцыянавання атамных аб’ектаў у блізкаўсходнім рэгіёне можа прывесці да катастрафічных наступстваў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260318/zagnu-sakratar-vysheyshaga-saveta-natsyyanalnay-byaspek-rana-larydzhan-1105326340.html
іран
зша
ізраіль
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/03/12/1105351887_141:0:2872:2048_1920x0_80_0_0_c72ced4bb2e44644ed533c7daf42ca1e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
узброены канфлікт, марыя захарава, мзс рф, навіны , палітыка, бяспека, іран, аэс, зша, ізраіль, у свеце, расія, магатэ, "росатом"
узброены канфлікт, марыя захарава, мзс рф, навіны , палітыка, бяспека, іран, аэс, зша, ізраіль, у свеце, расія, магатэ, "росатом"
Захарава: Масква рашуча асуджае ракетны ўдар па АЭС "Бушэр"
РФ неаднаразова папярэджвала ЗША і Ізраіль, што стварэнне пагроз для жыцця і здароўя расіян, якія працуюць на АЭС, катэгарычна недапушчальна.
МІНСК, 18 сак – Sputnik. Расія рашуча асуджае ракетны ўдар па АЭС "Бушэр" у Іране і заклікае ЗША і Ізраіль спыніць безразважныя атакі на ядзерныя аб’екты ў рэспубліцы, заявіла на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.
Раней арганізацыя па атамнай энергіі Ірана паведаміла, што тэрыторыя АЭС падверглася абстрэлу, пацярпелых або шкоды ў выніку ўдару няма.
"Мы рашуча асуджаем безадказны, абсалютна непрымальны ракетны ўдар, нанесены па ўнутраным перыметры АЭС "Бушэр", за лічаныя метры ад дзеючага энергаблока (…) Тэль-Авіў і Вашынгтон павінны адмовіцца ад безразважных атак на аб’екты ядзернай інфраструктуры", - сказала Захарава.
Паводле яе слоў, дзеянні ЗША і Ірана ствараюць пагрозу радыелагічнай і экалагічнай катастрофы для ўсяго рэгіёна.
Дыпламат нагадала, што з боку Масквы ў адрас ЗША і Ізраіля неаднаразова паступалі папярэджанні аб тым, што стварэнне пагроз для жыцця і здароўя расіян, якія працуюць на АЭС, катэгарычна недапушчальна. Нягледзячы на гэта агрэсіўная ваенная кампанія супраць Ірана працягваецца.
Акрамя таго, Захарава заявіла, што Масква чакае асуджэння ракетнага ўдару па атамнай станцыі Міжнародным агенцтвам па атамнай энергіі, а таксама ўсімі членамі сусветнай супольнасці і краін Персідскага заліва.
Раней РФ заклікала МАГАТЭ абмеркаваць рызыкі ўдараў побач з АЭС на Блізкім Усходзе на падставе заяў кіраўніка "Росатома" Аляксея Ліхачова. Паводле яго слоў, пападанне снарадаў у зоны будаўніцтва або функцыянавання атамных аб’ектаў у блізкаўсходнім рэгіёне можа прывесці да катастрафічных наступстваў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"