https://bel.sputnik.by/20260319/gazprom-pavedam-ab-novykh-atakakh-pa-gazapravodakh-z-rf-u-turtsyyu-1105381115.html
"Газпром" паведаміў аб новых атаках па газаправодах з РФ у Турцыю
"Газпром" паведаміў аб новых атаках па газаправодах з РФ у Турцыю
Sputnik Беларусь
Кіеў працягвае спробы атакаваць кампрэсарныя станцыі экспартных газаправодаў з дапамогай беспілотных апаратаў. 19.03.2026, Sputnik Беларусь
2026-03-19T14:12+0300
2026-03-19T14:12+0300
2026-03-19T14:12+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
газпром
"турэцкі паток"
расія
украіна
бяспека
эканоміка
беспілотнікі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/0d/1092604976_0:1:2950:1660_1920x0_80_0_0_224c508ad423d969092a8efae87d3280.jpg
МІНСК, 19 сак – Sputnik. Аб’екты крытычна важнай інфраструктуры газаправодаў "Турэцкі паток" і "Блакітны паток" зноў падвергліся атацы, паведаміла ў чацвер ПАТ "Газпром".У паведамленні кампаніі гаворыцца аб эскалацыі атак з 17 па 19 сакавіка. У тым ліку 22 БПЛА былі нацэлены на кампрэсарную станцыю "Руская". Яна размешчана ў Краснадарскім краі і адносіцца да "Турэцага патоку".Былі спробы паразіць і станцыю "Казачая" трыма беспілотнікамі. Гэты аб’ект знаходзіцца ў тым жа рэгіёне і адносіцца да таго ж газаправода. Яшчэ адзін беспілотнік ляцеў на станцыю "Берагавая", якая ўваходзіць у сістэму "Блакітнага патоку".Не так даўно аб спробах атак УСУ на кампрэсарныя станцыі паведаміла і Мінабароны РФ. Беспілотныя апараты на гэтыя аб’екты накіроўвае ўкраінскі бок. Два газаправоды, працы якіх спрабуе перашкодзіць Кіеў, забяспечваюць экспарт газу ў Турцыю, адкуль ён паступае далей у розныя еўрапейскія краіны.Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў не так даўно падкрэсліў, што спробы такіх атак выкрываюць сутнасць кіеўскага рэжыму.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260317/strategchnae-znachenne-stantsy-ruskaya-dlya-turtsy--eropy--nfagrafka-1105291492.html
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/01/0d/1092604976_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_ca3a0a4246c6fc4cf25adf2890c74f80.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , газпром, "турэцкі паток", расія, украіна, бяспека, эканоміка, беспілотнікі
спецаперацыя, навіны , газпром, "турэцкі паток", расія, украіна, бяспека, эканоміка, беспілотнікі
"Газпром" паведаміў аб новых атаках па газаправодах з РФ у Турцыю
Кіеў працягвае спробы атакаваць кампрэсарныя станцыі экспартных газаправодаў з дапамогай беспілотных апаратаў.
МІНСК, 19 сак – Sputnik. Аб’екты крытычна важнай інфраструктуры газаправодаў "Турэцкі паток" і "Блакітны паток" зноў падвергліся атацы, паведаміла ў чацвер ПАТ "Газпром".
У паведамленні кампаніі гаворыцца аб эскалацыі атак з 17 па 19 сакавіка. У тым ліку 22 БПЛА былі нацэлены на кампрэсарную станцыю "Руская". Яна размешчана ў Краснадарскім краі і адносіцца да "Турэцага патоку".
Былі спробы паразіць і станцыю "Казачая" трыма беспілотнікамі. Гэты аб’ект знаходзіцца ў тым жа рэгіёне і адносіцца да таго ж газаправода. Яшчэ адзін беспілотнік ляцеў на станцыю "Берагавая", якая ўваходзіць у сістэму "Блакітнага патоку".
"Сумеснымі дзеяннямі сіл Міністэрства абароны РФ і мабільных аператыўных груп атакі адбіты, паражэння аб’ектаў ПАТ "Газпром" не дапушчана", - запэўнілі ў кампаніі.
Не так даўно аб спробах атак УСУ на кампрэсарныя станцыі паведаміла і Мінабароны РФ. Беспілотныя апараты на гэтыя аб’екты накіроўвае ўкраінскі бок. Два газаправоды, працы якіх спрабуе перашкодзіць Кіеў, забяспечваюць экспарт газу ў Турцыю, адкуль ён паступае далей у розныя еўрапейскія краіны.
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў не так даўно падкрэсліў, што спробы такіх атак выкрываюць сутнасць кіеўскага рэжыму.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"