https://bel.sputnik.by/20260319/lukashenka-pamlava-yashche-250-asudzhanykh-1105405448.html
Лукашэнка памілаваў яшчэ 250 асуджаных
Лукашэнка памілаваў яшчэ 250 асуджаных
Sputnik Беларусь
Кіраўніком беларускай дзяржавы прынята рашэнне аб памілаванні шэрага асоб, якія былі асуджаны за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. 19.03.2026, Sputnik Беларусь
2026-03-19T18:55+0300
2026-03-19T18:55+0300
2026-03-19T19:18+0300
памілаванне
аляксандр лукашэнка
экстрэмізм
злачынства
палітыка
грамадства
беларусь
у беларусі
бяспека
перагаворы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101691/51/1016915194_0:301:3000:1989_1920x0_80_0_0_4de22e190c4000f76e66ea2d4fa46670.jpg
МІНСК, 19 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка памілаваў 250 асуджаных, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы ў чацвер.Адзначаецца, што пры прыняцці гэтага рашэння прэзідэнт зыходзіў з прынцыпу гуманізму."У першую чаргу традыцыйна кіраўнік дзяржавы кіраваўся прынцыпам гуманізму. І, вядома ж, улічваў звароты, якія паступілі ад маці, жонак і блізкіх асуджаных", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.Там таксама падкрэсліваецца, што ўсе звароты да ўнясення кіраўніку дзяржаў былі падрабязна разгледжаны адпаведнай Камісіяй пад кіраўніцтвам Генпракурора."Пры прыняцці рашэння Кіраўнік дзяржавы ўлічваў і меркаванне членаў гэтай камісіі", - адзначылі ў прэс-службе."Усім ім дзяржава дае права на новую старонку ў жыцці", - адзначылі ў прэс-службе.Тэма "палітвязняў" на перагаворах з ЗШАСёння на сустрэчы з дэлегацыяй ЗША на чале са спецпасланнікам Джонам Коўлам таксама была закранута тэма гэтак званых "палітвязняў". Гэтая тэма – частка парадку дня беларуска-амерыканскіх перагавораў."Куды ж мы дзенемся ад праблемы, якую Крыс (адзін з перагаворшчыкаў з амерыканскага боку – намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Крыстафер Сміт. - Sputnik) вельмі кантралюе. Гэтак званыя палітвязні", - сказаў кіраўнік дзяржавы.Пры гэтым прэзідэнт у чарговы раз падкрэсліў, што ў беларускім заканадаўстве няма гэтак званых "палітычных" артыкулаў."(…) я ўвесь час схіляю вас да таго, што ў нас няма палітычных артыкулаў і ніякіх "палітвязняў" у нас няма. Ёсць правапарушальнікі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.Пры гэтым ён адзначыў, што тэма гэта абмяркоўвалася завочна, у перапісцы."Думаю, што ў асноўным мы прыйшлі да пэўнай думкі. І беларускі бок гатоў прытрымлівацца нашых з вамі дамоўленасцей. Думаю, што асаблівых тут праблем не будзе. Як і па іншых пытаннях нашага парадку дня", - сказаў Лукашэнка.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260319/zsha-znmayuts-sanktsy-z-dvukh-belaruskkh-banka--mnfna-1105405030.html
беларусь
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101691/51/1016915194_68:0:2720:1989_1920x0_80_0_0_ac840ae8f0822344d66a9f9e21768b9e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
памілаванне, аляксандр лукашэнка, экстрэмізм, злачынства, палітыка, грамадства, беларусь, у беларусі, бяспека, перагаворы, зша
памілаванне, аляксандр лукашэнка, экстрэмізм, злачынства, палітыка, грамадства, беларусь, у беларусі, бяспека, перагаворы, зша
Лукашэнка памілаваў яшчэ 250 асуджаных
18:55 19.03.2026 (абноўлена: 19:18 19.03.2026) Кіраўніком беларускай дзяржавы прынята рашэнне аб памілаванні шэрага асоб, якія былі асуджаны за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці.
МІНСК, 19 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка памілаваў 250 асуджаных, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы ў чацвер.
"Прэзідэнтам прынята рашэнне аб памілаванні шэрага асоб, асуджаных за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці", - гаворыцца ў паведамленні ў прэс-службы.
Адзначаецца, што пры прыняцці гэтага рашэння прэзідэнт зыходзіў з прынцыпу гуманізму.
"У першую чаргу традыцыйна кіраўнік дзяржавы кіраваўся прынцыпам гуманізму. І, вядома ж, улічваў звароты, якія паступілі ад маці, жонак і блізкіх асуджаных", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Там таксама падкрэсліваецца, што ўсе звароты да ўнясення кіраўніку дзяржаў былі падрабязна разгледжаны адпаведнай Камісіяй пад кіраўніцтвам Генпракурора.
"Пры прыняцці рашэння Кіраўнік дзяржавы ўлічваў і меркаванне членаў гэтай камісіі", - адзначылі ў прэс-службе.
"Усім ім дзяржава дае права на новую старонку ў жыцці", - адзначылі ў прэс-службе.
Тэма "палітвязняў" на перагаворах з ЗША
Сёння на сустрэчы з дэлегацыяй ЗША на чале са спецпасланнікам Джонам Коўлам таксама была закранута тэма гэтак званых "палітвязняў". Гэтая тэма – частка парадку дня беларуска-амерыканскіх перагавораў.
"Куды ж мы дзенемся ад праблемы, якую Крыс (адзін з перагаворшчыкаў з амерыканскага боку – намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Крыстафер Сміт. - Sputnik) вельмі кантралюе. Гэтак званыя палітвязні", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Пры гэтым прэзідэнт у чарговы раз падкрэсліў, што ў беларускім заканадаўстве няма гэтак званых "палітычных" артыкулаў.
"(…) я ўвесь час схіляю вас да таго, што ў нас няма палітычных артыкулаў і ніякіх "палітвязняў" у нас няма. Ёсць правапарушальнікі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Пры гэтым ён адзначыў, што тэма гэта абмяркоўвалася завочна, у перапісцы.
"Думаю, што ў асноўным мы прыйшлі да пэўнай думкі. І беларускі бок гатоў прытрымлівацца нашых з вамі дамоўленасцей. Думаю, што асаблівых тут праблем не будзе. Як і па іншых пытаннях нашага парадку дня", - сказаў Лукашэнка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"