https://bel.sputnik.by/20260320/bolsh-za-25-tysyachy-dzyatsey-naradzlasya--belarus--vynku-eka-pry-dzyarzhpadtrymtsy-1105422910.html
Больш за 2,5 тысячы дзяцей нарадзілася ў Беларусі ў выніку ЭКА пры дзяржпадтрымцы
Больш за 2,5 тысячы дзяцей нарадзілася ў Беларусі ў выніку ЭКА пры дзяржпадтрымцы
Sputnik Беларусь
З 2020 года ў краіне дзейнічае падпісаны прэзідэнтам указ, паводле якога дзяржава гарантуе першую спробу правядзення экстракарпаральнага апладнення жанчыне за... 20.03.2026, Sputnik Беларусь
2026-03-20T12:25+0300
2026-03-20T12:25+0300
2026-03-20T12:25+0300
эка
аляксандр лукашэнка
навіны
палітыка
жанчыны
беларускі
грамадства
беларусь
у беларусі
указ
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102789/61/1027896108_0:250:2400:1600_1920x0_80_0_0_e05d8e40382732a5770356e671d26e7d.jpg
МІНСК, 20 сак – Sputnik. Працэдура экстракарпаральнага апладнення за кошт бюджэтных сродкаў запатрабавана ў Беларусі, заявіў прэзідэнт дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.У пятніцу беларускі лідар праводзіць у Палацы Незалежнасці нараду, на якой абмяркоўваецца праект указа аб правядзенні ў краіне ЭКА.Лукашэнка падкрэсліў, што рэпрадуктыўныя тэхналогіі становяцца ўсё больш запатрабаванымі ў Беларусі.Ён нагадаў, што з пачатку 2020 года ў краіне дзейнічае падпісаны ім указ, якім дзяржава гарантуе першую спробу правядзення экстракарпаральнага апладнення жанчыне за кошт бюджэтных сродкаў.Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзякуючы дзяржаўным мерам падтрымкі ў выніку прымянення рэпрадуктыўных тэхналогій на свет з’явілася больш як 2,5 тысячы дзяцей.Экстракарпаральнае апладненне – адна з мер, закліканых вырашыць дэмаграфічныя праблемы, падкрэсліў прэзідэнт.Але, паводле яго слоў, нават не гэта галоўнае."Галоўнае, што жанчына хоча мець дзіця", - сказаў Лукашэнка.Пры гэтым, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, трэба забяспечыць усе ўмовы для таго, каб захаваць жаночае здароўе і рэалізаваць жаданне жанчыны стаць маці. Для гэтага сістэма аховы здароўя ў краіне павінна быць на найвышэйшым узроўні, а тэхналогіі – перадавымі, адзначыў кіраўнік дзяржавы.У 2020 годзе прэзідэнт падпісаў указ, паводле якога першая спроба экстракарпаральнага апладнення (за выключэннем выкарыстання донарскіх палавых клетак) можа праводзіцца бясплатна ў дзяржаўных медыцынскіх структурах жанчынам да 40 гадоў.Працэдуры ЭКА ў Беларусі праводзяцца з 1995 года. За гэты час у краіне выканана больш за 10 тыс маніпуляцый па экстракарпаральным апладненні.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260308/belarusk-z-zamezhnykh-zhankho-addayuts-peravagu-rasyanam-1104983932.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102789/61/1027896108_0:0:2134:1600_1920x0_80_0_0_93d36c19aecf1d89263bf8fa9d5fed4c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эка, аляксандр лукашэнка, навіны , палітыка, жанчыны, беларускі, грамадства, беларусь, у беларусі, указ, праект
эка, аляксандр лукашэнка, навіны , палітыка, жанчыны, беларускі, грамадства, беларусь, у беларусі, указ, праект
Больш за 2,5 тысячы дзяцей нарадзілася ў Беларусі ў выніку ЭКА пры дзяржпадтрымцы
З 2020 года ў краіне дзейнічае падпісаны прэзідэнтам указ, паводле якога дзяржава гарантуе першую спробу правядзення экстракарпаральнага апладнення жанчыне за кошт бюджэтных сродкаў.
МІНСК, 20 сак – Sputnik. Працэдура экстракарпаральнага апладнення за кошт бюджэтных сродкаў запатрабавана ў Беларусі, заявіў прэзідэнт дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
У пятніцу беларускі лідар праводзіць у Палацы Незалежнасці нараду, на якой абмяркоўваецца праект указа аб правядзенні ў краіне ЭКА.
Лукашэнка падкрэсліў, што рэпрадуктыўныя тэхналогіі становяцца ўсё больш запатрабаванымі ў Беларусі.
Ён нагадаў, што з пачатку 2020 года ў краіне дзейнічае падпісаны ім указ, якім дзяржава гарантуе першую спробу правядзення экстракарпаральнага апладнення жанчыне за кошт бюджэтных сродкаў.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзякуючы дзяржаўным мерам падтрымкі ў выніку прымянення рэпрадуктыўных тэхналогій на свет з’явілася больш як 2,5 тысячы дзяцей.
"Дзяржава ўзяла на сябе пэўныя абавязацельствы ў гэтай частцы. З пачатку 2020 года ў нас дзейнічае праграма бюджэтнага ЭКА, дзякуючы якой за апошнія чатыры гады на свет з'явілася 2 528 малышоў. Гэта працэдура становіцца ўсё больш запатрабаванай", - цытуе словы беларускага лідара Telegram-канал "Пул Першага".
Экстракарпаральнае апладненне – адна з мер, закліканых вырашыць дэмаграфічныя праблемы, падкрэсліў прэзідэнт.
Але, паводле яго слоў, нават не гэта галоўнае.
"Галоўнае, што жанчына хоча мець дзіця", - сказаў Лукашэнка.
Пры гэтым, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, трэба забяспечыць усе ўмовы для таго, каб захаваць жаночае здароўе і рэалізаваць жаданне жанчыны стаць маці. Для гэтага сістэма аховы здароўя ў краіне павінна быць на найвышэйшым узроўні, а тэхналогіі – перадавымі, адзначыў кіраўнік дзяржавы.
У 2020 годзе прэзідэнт падпісаў указ, паводле якога першая спроба экстракарпаральнага апладнення (за выключэннем выкарыстання донарскіх палавых клетак) можа праводзіцца бясплатна ў дзяржаўных медыцынскіх структурах жанчынам да 40 гадоў.
Працэдуры ЭКА ў Беларусі праводзяцца з 1995 года. За гэты час у краіне выканана больш за 10 тыс маніпуляцый па экстракарпаральным апладненні.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"