https://bel.sputnik.by/20260320/lgoty--ekspres-tsyagnkakh-pamzh-vtsebskam-orshay--smalenskam-zakhavayutstsa-1105429548.html
Ільготы ў экспрэс-цягніках паміж Віцебскам, Оршай і Смаленскам захаваюцца
Ільготы ў экспрэс-цягніках паміж Віцебскам, Оршай і Смаленскам захаваюцца
Sputnik Беларусь
Плануецца за тры гады на паскораных маршрутах паміж Віцебскам, Оршай і Смаленскам перавезці больш за 110 тыс грамадзян Беларусі і Расіі. 20.03.2026, Sputnik Беларусь
2026-03-20T14:11+0300
2026-03-20T14:11+0300
2026-03-20T14:11+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
орша
смаленск
віцебск
саюзная дзяржава
беларусь
у беларусі
расія
цягнік
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/06/1100548588_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_b193ed098827c8010c260d4b5f9570a1.jpg
МІНСК, 20 сак – Sputnik. Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі прыняла рашэнне захаваць усе існуючыя чыгуначныя льготы для грамадзян пры паездках у цягніках паскоранага руху паміж Віцебскам, Оршай і Смаленскам, гаворыцца ў дакументах, апублікаваных на сайце Пасткама Саюзнай дзяржавы.Першыя бесперасадачныя саставы павышанай камфортнасці пачнуць курсіраваць паміж Смаленскам і Оршай, Смаленскам і Віцебскам у красавіку 2026 года.Расклад руху экспрэс-цягнікоўУ адпаведнасці з дакументам, паскораны рух экспрэсаў па бесперасадачным маршруце Смаленск-Віцебск будзе арганізаваны да трох разоў за суткі.Плануецца, што на гэтым маршруце адна пара цягнікоў будзе курсіраваць кожны дзень круглы год, а адна пара – па выхадных днях у летні перыяд з мая па жнівень, яшчэ адна пара – з канца сакавіка па канец кастрычніка па пятніцах і нядзелях са Смаленска ў Віцебск, па суботах і панядзелках – з Віцебска ў Смаленск, а таксама у перадсвяточныя і святочныя дні.На экспрэс-маршруце Смаленск-Орша будуць курсіраваць тры пары цягнікоў кожны дзень, з якіх дзве пары – штодня круглы год і яшчэ адна пара – "летніх" цягнікоў – з канца красавіка па канец верасня.Плануецца, што ў 2026-2028 гадах на маршруце Смаленск-Віцебск складзе больш за 47 тыс чалавек, на маршруце Смаленск-Орша – не менш за 63 тыс чалавек.У Пасткаме Саюзнай дзяржавы адзначылі, што новыя экспрэс-маршруты дапамогуць павысіць транспартную мабільнасць насельніцтва прыгранічных тэрыторый Беларусі і Расіі, палепшыць інвестыцыйную прывабнасць прыгранічных рэгіёнаў.Бесперасадачныя цягнікі паміж Смаленскам і Оршай, а таксама Віцебскам курсіравалі да 2013 года. Затым заставаўся толькі варыянт з перасадкамі, які дзейнічаў да пандэміі. У 2024 годзе схема з перасадкамі была адноўлена. Такім жа чынам можна дабрацца з Віцебскай вобласці ў Пскоўскую.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260320/belavya-zdzeysnla-pershy-regulyarny-reys-u-vetnam-1105415527.html
орша
смаленск
віцебск
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/06/1100548588_71:0:1210:854_1920x0_80_0_0_51a725c071307c176e6704a2c201a875.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
орша, смаленск, віцебск, саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, расія, цягнік, навіны , турызм, грамадства
орша, смаленск, віцебск, саюзная дзяржава, беларусь, у беларусі, расія, цягнік, навіны , турызм, грамадства
Ільготы ў экспрэс-цягніках паміж Віцебскам, Оршай і Смаленскам захаваюцца
Плануецца за тры гады на паскораных маршрутах паміж Віцебскам, Оршай і Смаленскам перавезці больш за 110 тыс грамадзян Беларусі і Расіі.
МІНСК, 20 сак – Sputnik. Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі прыняла рашэнне захаваць усе існуючыя чыгуначныя льготы для грамадзян пры паездках у цягніках паскоранага руху паміж Віцебскам, Оршай і Смаленскам, гаворыцца ў дакументах, апублікаваных на сайце Пасткама Саюзнай дзяржавы.
Першыя бесперасадачныя саставы павышанай камфортнасці пачнуць курсіраваць паміж Смаленскам і Оршай, Смаленскам і Віцебскам у красавіку 2026 года.
"Пры праездзе на гэтых трансгранічных маршрутах захоўваюцца ўсе льготы, якія дзейнічаюць для грамадзян Беларусі і Расіі пры праездзе чыгуначным транспартам", - гаворыцца ў пастанове Саюзнай дзяржавы.
Расклад руху экспрэс-цягнікоў
У адпаведнасці з дакументам, паскораны рух экспрэсаў па бесперасадачным маршруце Смаленск-Віцебск будзе арганізаваны да трох разоў за суткі.
Плануецца, што на гэтым маршруце адна пара цягнікоў будзе курсіраваць кожны дзень круглы год, а адна пара – па выхадных днях у летні перыяд з мая па жнівень, яшчэ адна пара – з канца сакавіка па канец кастрычніка па пятніцах і нядзелях са Смаленска ў Віцебск, па суботах і панядзелках – з Віцебска ў Смаленск, а таксама у перадсвяточныя і святочныя дні.
На экспрэс-маршруце Смаленск-Орша будуць курсіраваць тры пары цягнікоў кожны дзень, з якіх дзве пары – штодня круглы год і яшчэ адна пара – "летніх" цягнікоў – з канца красавіка па канец верасня.
Плануецца, што ў 2026-2028 гадах на маршруце Смаленск-Віцебск складзе больш за 47 тыс чалавек, на маршруце Смаленск-Орша – не менш за 63 тыс чалавек.
У Пасткаме Саюзнай дзяржавы адзначылі, што новыя экспрэс-маршруты дапамогуць павысіць транспартную мабільнасць насельніцтва прыгранічных тэрыторый Беларусі і Расіі, палепшыць інвестыцыйную прывабнасць прыгранічных рэгіёнаў.
Бесперасадачныя цягнікі паміж Смаленскам і Оршай, а таксама Віцебскам курсіравалі да 2013 года. Затым заставаўся толькі варыянт з перасадкамі, які дзейнічаў да пандэміі. У 2024 годзе схема з перасадкамі была адноўлена. Такім жа чынам можна дабрацца з Віцебскай вобласці ў Пскоўскую.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"