https://bel.sputnik.by/20260320/smerts-ne-peramagchy-pamr-legendarny-chak-norys-1105440692.html
Смерць не перамагчы: памёр легендарны Чак Норыс
Смерць не перамагчы: памёр легендарны Чак Норыс
Sputnik Беларусь
Напярэдадні вядомага акцёра шпіталізавалі на Гаваях пасля таго, як ён адчуў недамаганне на трэніроўцы. 20.03.2026, Sputnik Беларусь
2026-03-20T17:24+0300
2026-03-20T17:24+0300
2026-03-20T18:00+0300
смерць публічных людзей
кіно
спорт
чак норыс
галівуд
культура
грамадства
гавайскія астравы
зша
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/03/14/1105439553_0:213:2496:1617_1920x0_80_0_0_e90d35428bda810ecf78acd614302b6f.jpg
МІНСК, 20 сак – Sputnik. Знакаміты галівудскі кінаакцёр, легенда баявых майстэрстваў Чак Норыс памёр на 86-м годзе жыцця, паведаміў у пятніцу партал TMZ.Як праінфармавала сям’я акцёра, ён памёр раніцай чацвер, 19 сакавіка, на Гаваях.Раней СМІ паведамлялі, што Норысу спатрэбілася неадкладная медыцынская дапамога пасля таго, як ён правёў трэніроўку. У выніку ён быў шпіталізаваны на Гаваях.Норыс нарадзіўся 10 сакавіка 1940 года ў горадзе Раян у штаце Аклахома, яго бацька быў аўтамеханікам з ірландскімі каранямі, а маці Вільма паходзіла з племя індзейцаў чарокі. Баявымі майстэрствамі ён пачаў займацца падчас службы ў арміі і да моманту звальнення ўжо валодаў чорным поясам па каратэ.Кар’еру ў кіно Норыс пачаў з дапамогай акцёра Сціва Макуіна, а першай яго сур’ёзнай работай стала роля Кольта ў фільме з удзелам Бруса Лі "Шлях дракона" (1972). Затым былі фільмы "Разборкі ў Сан-Францыска", "Вымушаная помста", "Самотны воўк Макуэйд", тэлесерыял "Круты Уокер: Правасуддзе па-тэхаску" (1993-2001) і іншыя, усяго больш за 55 карцін, у асноўным баевікоў.Зорка Норыса была адкрыта на Алеі славы ў Галівудзе ў 1989 годзе, а ў 2010-м ён быў залічаны губернатарам штата Тэхас Рыкам Пэры ў рады мясцовых рэйнджараў, стаўшы ганаровым членам элітнага паліцэйскага атрада.У апошнія гады Норыс практычна не здымаўся ў кіно, за выключэннем некалькіх другарадных роляў, напрыклад, у фільме Сільвестра Сталонэ "Нястрымныя 2".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260306/pamr-atar-gmna-belarus-narodny-paet-uladzmr-karyzna-1104957516.html
гавайскія астравы
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/03/14/1105439553_0:0:2496:1872_1920x0_80_0_0_ee963e40a202010e5399653820ec08b6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
смерць публічных людзей, кіно, спорт, чак норыс, галівуд, культура, грамадства, гавайскія астравы, зша, навіны , у свеце
смерць публічных людзей, кіно, спорт, чак норыс, галівуд, культура, грамадства, гавайскія астравы, зша, навіны , у свеце
Смерць не перамагчы: памёр легендарны Чак Норыс
17:24 20.03.2026 (абноўлена: 18:00 20.03.2026) Напярэдадні вядомага акцёра шпіталізавалі на Гаваях пасля таго, як ён адчуў недамаганне на трэніроўцы.
МІНСК, 20 сак – Sputnik. Знакаміты галівудскі кінаакцёр, легенда баявых майстэрстваў Чак Норыс памёр на 86-м годзе жыцця, паведаміў у пятніцу партал TMZ.
Як праінфармавала сям’я акцёра, ён памёр раніцай чацвер, 19 сакавіка, на Гаваях.
"З глыбокім смуткам наша сям’я паведамляе аб раптоўнай смерці нашага любімага Чака Норыса ўчора раніцай. Хоць мы хацелі б захаваць абставіны ў тайне, калі ласка, ведайце, што ён быў акружаны сваёй сям’ёй і знайшоў спакой", - гаворыцца ў паведамленні родных.
Раней СМІ паведамлялі, што Норысу спатрэбілася неадкладная медыцынская дапамога пасля таго, як ён правёў трэніроўку. У выніку ён быў шпіталізаваны на Гаваях.
Норыс нарадзіўся 10 сакавіка 1940 года ў горадзе Раян у штаце Аклахома, яго бацька быў аўтамеханікам з ірландскімі каранямі, а маці Вільма паходзіла з племя індзейцаў чарокі. Баявымі майстэрствамі ён пачаў займацца падчас службы ў арміі і да моманту звальнення ўжо валодаў чорным поясам па каратэ.
Кар’еру ў кіно Норыс пачаў з дапамогай акцёра Сціва Макуіна, а першай яго сур’ёзнай работай стала роля Кольта ў фільме з удзелам Бруса Лі "Шлях дракона" (1972). Затым былі фільмы "Разборкі ў Сан-Францыска", "Вымушаная помста", "Самотны воўк Макуэйд", тэлесерыял "Круты Уокер: Правасуддзе па-тэхаску" (1993-2001) і іншыя, усяго больш за 55 карцін, у асноўным баевікоў.
Зорка Норыса была адкрыта на Алеі славы ў Галівудзе ў 1989 годзе, а ў 2010-м ён быў залічаны губернатарам штата Тэхас Рыкам Пэры ў рады мясцовых рэйнджараў, стаўшы ганаровым членам элітнага паліцэйскага атрада.
У апошнія гады Норыс практычна не здымаўся ў кіно, за выключэннем некалькіх другарадных роляў, напрыклад, у фільме Сільвестра Сталонэ "Нястрымныя 2".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"