https://bel.sputnik.by/20260321/zakharava-admova-ad-energaresursa-ras-darazhey-za-s-abykhodztstsa-nemtsam-1105459717.html
Захарава: адмова ад энергарэсурсаў Расіі даражэй за ўсё абыходзіцца немцам
Захарава: адмова ад энергарэсурсаў Расіі даражэй за ўсё абыходзіцца немцам
Sputnik Беларусь
Сучасныя палітыкі ў Германіі падводзяць краіну і яе народ да краю прорвы, адмаўляючыся ад энергетычнага супрацоўніцтва з Расіяй, адзначыла афіцыйны прадстаўнік... 21.03.2026, Sputnik Беларусь
2026-03-21T13:04+0300
2026-03-21T13:04+0300
2026-03-21T13:04+0300
марыя захарава
навіны
мзс рф
германія
фрг
расія
у свеце
палітыка
эканоміка
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/03/15/1105456762_0:0:3074:1730_1920x0_80_0_0_4c9ed0a44a5d1c127334bcc79b57b9ee.jpg
МІНСК, 21 сак – Sputnik. Улады Германіі працягваюць заплюшчваць вочы на наступствы разрыву энергетычнага супрацоўніцтва з Расіяй, хаця шкода ад гэтага рашэння ўсё мацней б’е па радавых грамадзянах і бізнесе ФРГ, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.У сваім Telegram-канале расійскі дыпламат нагадала, што раней Германія была найбуйнейшым імпарцёрам танных энерганосьбітаў з РФ, што давала магутны імпульс прамысловасці і рабіла нямецкія тавары канкурэнтаздольнымі. Адмова ад надзейных паставак па ідэалагічных прычынах, па словах Захаравай, прывяла да росту выдаткаў, хвалі банкруцтва і ўдарыла па прадпрымальніках і простых немцах.Дыпламат таксама прывяла даныя Федэральнага статыстычнага ведамства ФРГ, у адпаведнасці з якімі ў 2025 годзе больш за 24 тыс кампаній у Германіі заявілі аб фінансавай неплацежаздольнасці – на 10,3% больш, чым годам раней.Цяжкая сітуацыя склалася і ў аўтапраме – некалі лакаматыве нямецкай эканомікі:Захарава адзначыла, што, нягледзячы на цяжкія наступствы, ніводны сучасны нямецкі палітычны лідар не прапануе самага відавочнага рашэння – вяртання да энергетычнага супрацоўніцтва з Расіяй.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260320/zakharava-nazvala-nastupstvy-dara-usu-pa-rasyskkh-gazapravodakh-1105434052.html
германія
фрг
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/03/15/1105456762_181:0:2912:2048_1920x0_80_0_0_192f88d4306624c4fd03378073229c44.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
марыя захарава, навіны , мзс рф, германія, фрг, расія, у свеце, палітыка, эканоміка, грамадства, энергарэсурсы
марыя захарава, навіны , мзс рф, германія, фрг, расія, у свеце, палітыка, эканоміка, грамадства, энергарэсурсы
Захарава: адмова ад энергарэсурсаў Расіі даражэй за ўсё абыходзіцца немцам
Сучасныя палітыкі ў Германіі падводзяць краіну і яе народ да краю прорвы, адмаўляючыся ад энергетычнага супрацоўніцтва з Расіяй, адзначыла афіцыйны прадстаўнік расійскага МЗС.
МІНСК, 21 сак – Sputnik. Улады Германіі працягваюць заплюшчваць вочы на наступствы разрыву энергетычнага супрацоўніцтва з Расіяй, хаця шкода ад гэтага рашэння ўсё мацней б’е па радавых грамадзянах і бізнесе ФРГ, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава.
У сваім Telegram-канале расійскі дыпламат нагадала, што раней Германія была найбуйнейшым імпарцёрам танных энерганосьбітаў з РФ, што давала магутны імпульс прамысловасці і рабіла нямецкія тавары канкурэнтаздольнымі. Адмова ад надзейных паставак па ідэалагічных прычынах, па словах Захаравай, прывяла да росту выдаткаў, хвалі банкруцтва і ўдарыла па прадпрымальніках і простых немцах.
"Згодна з падлікамі нямецкай Гандлёва-прамысловай палаты кожныя 20 хвілін банкрутам становіцца новае прадпрыемства", - напісала Захарава.
Дыпламат таксама прывяла даныя Федэральнага статыстычнага ведамства ФРГ, у адпаведнасці з якімі ў 2025 годзе больш за 24 тыс кампаній у Германіі заявілі аб фінансавай неплацежаздольнасці – на 10,3% больш, чым годам раней.
Цяжкая сітуацыя склалася і ў аўтапраме – некалі лакаматыве нямецкай эканомікі:
чысты прыбытак Volkswagen упаў на 44%;
аперацыйны прыбытак Porsche знізіўся амаль на 99%;
паказчыкі BMW адкаціліся да значэнняў часоў пандэміі COVID-19, упаўшы на 11,5%.
Захарава адзначыла, што, нягледзячы на цяжкія наступствы, ніводны сучасны нямецкі палітычны лідар не прапануе самага відавочнага рашэння – вяртання да энергетычнага супрацоўніцтва з Расіяй.
"Знакаміты прагматызм, відаць, ужо не такі ўласцівы немцам, як у былыя часы, нягледзячы на прыклад таго ж Трампа, які робіць актыўныя крокі па выратаванні сваёй эканомікі", - адзначыла Захарава.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"