Новы модуль праекта SputnikPro праходзіць у Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоНачальнік аддзела Дырэкцыі вытворчасці відэа медыягрупы "Россия сегодня" Аляксандр Пятроў
Начальнік аддзела Дырэкцыі вытворчасці відэа медыягрупы Россия сегодня Аляксандр Пятроў - Sputnik Беларусь, 1920, 24.03.2026
Падпісацца
Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik працягвае правядзенне майстар-класаў праекта SputnikPro. На гэты раз пойдзе гаворка, пра тое, як "прыручыць" штучны інтэлект і прымусіць яго працаваць не толькі на рэдакцыю, але і канкрэтнага чалавека.
У аўторак, 24 сакавіка, у 11:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь праходзіць новы модуль SputnikPro на тэму: "Журналіст 2.0: выжыць і перамагчы ў эпоху ШІ".
Навучанне праводзіць Аляксандр Пятроў – начальнік аддзела Дырэкцыі вытворчасці відэа медыягрупы "Россия сегодня".
Гаворка ідзе пра тое, як дэлегаваць руціну нейрасеткам і пакінуць непасрэдна чалавеку толькі цікавае.
"Абмяркуем "медыя-камбайны", генерацыю візуалаў у навінах. Мінімум тэорыі – максімум практыкі ад таго, хто ўжо "ўзламаў" гэты код", - расказаў Пятроў.
У фармаце майстар-класа адбудзецца лекцыя і практычны занятак.

Што такое SputnikPro

SputnikPro – міжнародны асветніцкі праект у галіне медыя, ініцыяваны агенцтвам Sputnik. Гэта сістэма ўнікальных семінараў, лекцый і майстар-класаў лепшых расійскіх і замежных медыяменеджараў, экспертаў і вядучых спецыялістаў агенцтва для журналістаў, прэс-сакратароў, блогераў і студэнтаў профільных аддзяленняў ВНУ.
Навучальныя модулі SputnikPro прайшлі ўжо ў 24 краінах: ад Арменіі да Індыі, ад Грэцыі да Кітая. З 2018 года сустрэчы ў вочным фармаце прайшлі ў 24 краінах і больш за 80 у анлайн-фармаце. Колькасць удзельнікаў SputnikPro перавышае 15 000 чалавек.
Sputnik – міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё, частка медыягрупы "Россия сегодня". Sputnik аб'ядноўвае інтэрнэт-сайты на дзясятках моў, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне і стужкі навін на англійскай, арабскай, іспанскай, кітайскай і фарсі.
Аўдыторыя інфармацыйных рэсурсаў Sputnik складае каля 21 млн наведвальнікаў у месяц, агульная колькасць падпісчыкаў у сацсетках перавышае 26 млн. Галаўны офіс Sputnik знаходзіцца ў Маскве.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Месенджар Telegram  - Sputnik Беларусь, 1920, 09.02.2026
Telegram-канал павінен быць гібкім – мяняцца пад спажыўца навін
Стужка навiн
0