https://bel.sputnik.by/20260325/tskavaya-gulnya-kvartalna-ab-peramoze--pershym-matchy-sery-pley-of-kkhl-1105569732.html
Цікавая гульня: Квартальнаў аб перамозе ў першым матчы серыі плэй-оф КХЛ
Цікавая гульня: Квартальнаў аб перамозе ў першым матчы серыі плэй-оф КХЛ
Sputnik Беларусь
Мінчане абыгрывалі саперніка з сухім лікам 3:0, але за некалькі хвілін да канца матча масквічы рэалізавалі большасць і засмуцілі варатара "Дынама". 25.03.2026, Sputnik Беларусь
2026-03-25T11:57+0300
2026-03-25T11:57+0300
2026-03-25T11:57+0300
хакей
хк дынама (мінск)
хк "динамо" (масква)
кхл
спорт
дзмітрый квартальнаў
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/05/1095150686_0:97:2662:1594_1920x0_80_0_0_0870c4288d1829f6d40ed53e252c4f91.jpg
МІНСК, 25 сак – Sputnik. Галоўны трэнер мінскага "Дынама" Дзмітрый Квартальнаў лічыць, што яго падапечныя дысцыплінавана згулялі ў першым матчы серыі плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ), паведаміла прэс-служба "зуброў".Напярэдадні "зубры" абгулялі на лёдзе "Мінск-Арэны" аднаклубнікаў з Масквы з лікам 3:1.Разам з тым настаўнік "зуброў" зазначыў, што гульня давалася цяжка."Мы мелі два галявыя моманты ў нашы вароты. Звярталі ўвагу: хуткія рабяты ў саперніка, гуляюць агрэсіўна, выбягаюць. Але ў трэцім перыядзе спрацавала большасць – забілі, дапамаглі камандзе", - сказаў Квартальнаў.Гаворачы аб адзіным прапушчаным голе ў трэцім перыядзе ў меншасці, галоўны трэнер мінскай каманды зазначыў, што ў маскоўскага "Динамо" ёсць майстры, якія могуць рэалізаваць большасць."Мы вялі ў ліку – 3:0, маглі гуляць па ліку, але крыху адышлі ад плана. Трэба было, магчыма, крыху больш агрэсіўна ў сярэдняй зоне згуляць. Маскоўскае "Динамо" гуляла без страт, шайба ішла, выйгравалі барацьбу. Дзесьці нам давялося няпроста", - дадаў ён.Пасля гэтага паядынку яшчэ адзін дамашні матч плэй-оф пройдзе ў чацвер 26 сакавіка, затым каманды перабяруцца на пляцоўку масквічоў, дзе таксама адбудуцца два паядынкі – 28 і 30 сакавіка.Для выхаду ў наступны раўнд адной з каманд трэба атрымаць чатыры перамогі ў серыі, зараз вядуць мінчане з лікам 1-0.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260324/sabalenka-vyyshla--chvertsfnal-turnru--mayam-1105526306.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/05/1095150686_144:0:2587:1832_1920x0_80_0_0_2c8a443502c125b21a4df87d3fb90ace.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
хакей, хк дынама (мінск), хк "динамо" (масква), кхл, спорт, дзмітрый квартальнаў, беларусь, у беларусі
хакей, хк дынама (мінск), хк "динамо" (масква), кхл, спорт, дзмітрый квартальнаў, беларусь, у беларусі
Цікавая гульня: Квартальнаў аб перамозе ў першым матчы серыі плэй-оф КХЛ
Мінчане абыгрывалі саперніка з сухім лікам 3:0, але за некалькі хвілін да канца матча масквічы рэалізавалі большасць і засмуцілі варатара "Дынама".
МІНСК, 25 сак – Sputnik. Галоўны трэнер мінскага "Дынама" Дзмітрый Квартальнаў лічыць, што яго падапечныя дысцыплінавана згулялі ў першым матчы серыі плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ), паведаміла прэс-служба "зуброў".
Напярэдадні "зубры" абгулялі на лёдзе "Мінск-Арэны" аднаклубнікаў з Масквы з лікам 3:1.
"Першы матч. Добра, што перамаглі, дысцыплінавана згулялі. Увогуле, больш сказаць няма чаго. Нам супрацьстаяла добрая каманда. Думаю, усё ж цікавая была гульня", - адзначыў трэнер.
Разам з тым настаўнік "зуброў" зазначыў, што гульня давалася цяжка.
"Мы мелі два галявыя моманты ў нашы вароты. Звярталі ўвагу: хуткія рабяты ў саперніка, гуляюць агрэсіўна, выбягаюць. Але ў трэцім перыядзе спрацавала большасць – забілі, дапамаглі камандзе", - сказаў Квартальнаў.
Гаворачы аб адзіным прапушчаным голе ў трэцім перыядзе ў меншасці, галоўны трэнер мінскай каманды зазначыў, што ў маскоўскага "Динамо" ёсць майстры, якія могуць рэалізаваць большасць.
"Мы вялі ў ліку – 3:0, маглі гуляць па ліку, але крыху адышлі ад плана. Трэба было, магчыма, крыху больш агрэсіўна ў сярэдняй зоне згуляць. Маскоўскае "Динамо" гуляла без страт, шайба ішла, выйгравалі барацьбу. Дзесьці нам давялося няпроста", - дадаў ён.
Пасля гэтага паядынку яшчэ адзін дамашні матч плэй-оф пройдзе ў чацвер 26 сакавіка, затым каманды перабяруцца на пляцоўку масквічоў, дзе таксама адбудуцца два паядынкі – 28 і 30 сакавіка.
Для выхаду ў наступны раўнд адной з каманд трэба атрымаць чатыры перамогі ў серыі, зараз вядуць мінчане з лікам 1-0.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"