https://bel.sputnik.by/20260330/lukashenka-zatskaleny--pavelchenn-tavaraabarotu-z-chukotkay-1105715182.html
Лукашэнка зацікаўлены ў павелічэнні тавараабароту з Чукоткай
Лукашэнка зацікаўлены ў павелічэнні тавараабароту з Чукоткай
Sputnik Беларусь
У Беларусі з візітам знаходзіцца дэлегацыя Чукоцкай аўтаномнай акругі на чале з губернатарам Уладзіславам Кузняцовым. 30.03.2026, Sputnik Беларусь
2026-03-30T12:39+0300
2026-03-30T12:39+0300
2026-03-30T12:39+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
чукотка
аляксандр лукашэнка
навіны
уладзіслаў кузняцоў
палітыка
эканоміка
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/03/1e/1105713620_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_dde08c7910b8fdd837eb94a65e6e1693.jpg
МІНСК, 30 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў важнасць пашырэння супрацоўніцтва з Чукоцкім аўтаномным краем і павелічэннем тавараабароту.Кіраўнік дзяржавы ў панядзелак сустракаецца з губернатарам Чукоткі Уладзіславам Кузняцовым."Вядома, цікавасць у нас вялікая да гэтага краю, гэта нязведаны край і для нас таксама. Таму мы вельмі разлічваем, што Вы будзеце нашым чалавекам на Чукотцы, калі трэба будзе нешта параіць нам, чым там займацца", - заявіў прэзідэнт.Ён адзначыў неабходнасць павелічэння тавараабароту, які амаль адсутнічае.У 2025 годзе ў Беларусі з Чукоцкай аўтаномнай акругі экспартаваліся электрычныя ізалятары, распілаваныя лесаматэрыялы, імпартаваліся лекавыя сродкі, вакцыны, сывараткі крыві.Гаворачы аб супрацоўніцтве з Чукоткай, Лукашэнка адзначыў, што беларускі бок гатоў канкурыраваць з расійскімі вытворцамі."А ўвогуле, усё, што ёсць у вас, таго няма ў нас. Што мы можам прапанаваць Чукотцы – вы ў гэтым маеце патрэбу. (...) Вядома, у Расіі шмат што ёсць, але мы пастараемся канкурыраваць з адпаведнай расійскай прадукцыяй, каб вас зацікавіць", - сказаў Лукашэнка.Ён расказаў, што не раз абмяркоўваў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным гэты ўнікальны паўночны рэгіён."Для мяне гэта дзіўны край. Хоць ён (прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін) мне гаворыць: ну, дык трэба туды махнуць", - расказаў прэзідэнт.У сваю чаргу губернатар падзякаваў беларускаму лідару за запрашэнне і магчымасць пабываць з рабочым візітам у Беларусі.Ён таксама адзначыў работу ўрада. Паводле яго слоў, у мінулым годзе Беларусь і Чукотка абмяняліся дэлегацыямі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260330/lukashenka-pravodzts-sustrechu-z-gubernataram-chukotk-1105710527.html
чукотка
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/03/1e/1105713620_222:0:2953:2048_1920x0_80_0_0_ada9651f26b673ba2b2ee03470769e90.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, чукотка, аляксандр лукашэнка, навіны , уладзіслаў кузняцоў, палітыка, эканоміка, беларусь, у беларусі
саюзная дзяржава, чукотка, аляксандр лукашэнка, навіны , уладзіслаў кузняцоў, палітыка, эканоміка, беларусь, у беларусі
Лукашэнка зацікаўлены ў павелічэнні тавараабароту з Чукоткай
У Беларусі з візітам знаходзіцца дэлегацыя Чукоцкай аўтаномнай акругі на чале з губернатарам Уладзіславам Кузняцовым.
МІНСК, 30 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў важнасць пашырэння супрацоўніцтва з Чукоцкім аўтаномным краем і павелічэннем тавараабароту.
Кіраўнік дзяржавы ў панядзелак сустракаецца з губернатарам Чукоткі Уладзіславам Кузняцовым.
"Вядома, цікавасць у нас вялікая да гэтага краю, гэта нязведаны край і для нас таксама. Таму мы вельмі разлічваем, што Вы будзеце нашым чалавекам на Чукотцы, калі трэба будзе нешта параіць нам, чым там займацца", - заявіў прэзідэнт.
Ён адзначыў неабходнасць павелічэння тавараабароту, які амаль адсутнічае.
"Тое, што ў нас няма тавараабароту практычна, гэта бяда, так быць не павінна. Ва ўрадзе трэба сёння дамовіцца, як будзем супрацоўнічаць далей", - сказаў прэзідэнт.
У 2025 годзе ў Беларусі з Чукоцкай аўтаномнай акругі экспартаваліся электрычныя ізалятары, распілаваныя лесаматэрыялы, імпартаваліся лекавыя сродкі, вакцыны, сывараткі крыві.
Гаворачы аб супрацоўніцтве з Чукоткай, Лукашэнка адзначыў, што беларускі бок гатоў канкурыраваць з расійскімі вытворцамі.
"А ўвогуле, усё, што ёсць у вас, таго няма ў нас. Што мы можам прапанаваць Чукотцы – вы ў гэтым маеце патрэбу. (...) Вядома, у Расіі шмат што ёсць, але мы пастараемся канкурыраваць з адпаведнай расійскай прадукцыяй, каб вас зацікавіць", - сказаў Лукашэнка.
Ён расказаў, што не раз абмяркоўваў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным гэты ўнікальны паўночны рэгіён.
"Для мяне гэта дзіўны край. Хоць ён (прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін) мне гаворыць: ну, дык трэба туды махнуць", - расказаў прэзідэнт.
У сваю чаргу губернатар падзякаваў беларускаму лідару за запрашэнне і магчымасць пабываць з рабочым візітам у Беларусі.
Ён таксама адзначыў работу ўрада. Паводле яго слоў, у мінулым годзе Беларусь і Чукотка абмяняліся дэлегацыямі.
"І мы ўжо тады намецілі ўсе асноўныя перспектывы супрацоўніцтва. Адпаведна, мы прапрацавалі такі план работы, дарожную карту. Калі сёння вы не будзеце пярэчыць, мы якраз з урадам будзем яе падпісваць", - сказаў губернатар Чукоцкага краю.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"