https://bel.sputnik.by/20260330/tramp-zayav-shto-chakae-sustrechy-z-lukashenkam-1105701456.html
Трамп заявіў, што чакае сустрэчы з Лукашэнкам
Трамп заявіў, што чакае сустрэчы з Лукашэнкам
Sputnik Беларусь
Вашынгтон разлічвае, што да канца 2026 года будзе завершана памілаванне ўсіх асуджаных за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. 30.03.2026, Sputnik Беларусь
2026-03-30T09:26+0300
2026-03-30T09:26+0300
2026-03-30T09:26+0300
палесціна-ізраільскі канфлікт
дональд трамп
аляксандр лукашэнка
навіны
зша
беларусь
у свеце
палітыка
грамадства
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/03/05/1104946385_153:46:1623:873_1920x0_80_0_0_108341deeed0693ab6b08c3a71b719ff.jpg
МІНСК, 30 сак – Sputnik. Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп падзякаваў беларускаму лідару Аляксандру Лукашэнку за памілаванне асуджаных у Беларусі і заявіў, што чакае сустрэчы з ім на наступным пасяджэнні Савета міру.Раней Лукашэнка правёў у беларускай сталіцы перагаворы з дэлегацыяй ЗША на чале са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам. Па выніках перагавораў беларускі прэзідэнт прыняў рашэнне аб памілаванні 250 асуджаных за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці.Як адзначыў Трамп, такім чынам, агульная колькасць вызваленых Лукашэнкам зняволеных з мая 2025-га перавысіла 500 чалавек.Памілаванне асуджаныхУсяго ў 2025 годзе Лукашэнка памілаваў больш за 350 асуджаных за экстрэмісцкія злачынствы.Пры прэзідэнце дзейнічаюць дзве камісіі, якія рыхтуюць матэрыялы па пытаннях памілавання. Разам з тым, у выключных выпадках кіраўнік дзяржавы можа прымаць індывідуальныя рашэнні аб памілаванні.Спецпасланнік прэзідэнта ЗША пры гэтым заяўляў, што Вашынгтон разлічвае на завяршэнне да канца 2026 года памілаванне ўсіх асуджаных за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці.Савет міруПершае пасяджэнне Савета міру, якое ініцыяваў прэзідэнт ЗША, адбылося 19 лютага ў Вашынгтоне. Лукашэнка, у адрас якога таксама паступіла запрашэнне, не змог узяць удзел з-за раней спланаванага графіка.Прадставіць краіну на пасяджэнні было даручана міністру замежных спраў Максіму Рыжанкову. Але ЗША не выдалі візы беларускай дэлегацыі.Прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант заявіла, што Лукашэнка можа прыняць удзел у Савеце міру, калі пасяджэнне пройдзе ў 2026 годзе і калі гэта будзе прымальна для беларускага боку.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260327/eysmant-zayavla-ab-magchymym-udzele-lukashenk--savetse-mru--2026-godze-1105652048.html
зша
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/03/05/1104946385_253:0:1417:873_1920x0_80_0_0_ff5983c846901d8addebb890f7ecd5e1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дональд трамп, аляксандр лукашэнка, навіны , зша, беларусь, у свеце, палітыка, грамадства, бяспека
дональд трамп, аляксандр лукашэнка, навіны , зша, беларусь, у свеце, палітыка, грамадства, бяспека
Трамп заявіў, што чакае сустрэчы з Лукашэнкам
Вашынгтон разлічвае, што да канца 2026 года будзе завершана памілаванне ўсіх асуджаных за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці.
МІНСК, 30 сак – Sputnik. Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп падзякаваў беларускаму лідару Аляксандру Лукашэнку за памілаванне асуджаных у Беларусі і заявіў, што чакае сустрэчы з ім на наступным пасяджэнні Савета міру.
Раней Лукашэнка правёў у беларускай сталіцы перагаворы з дэлегацыяй ЗША на чале са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам. Па выніках перагавораў беларускі прэзідэнт прыняў рашэнне аб памілаванні 250 асуджаных за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці.
Як адзначыў Трамп, такім чынам, агульная колькасць вызваленых Лукашэнкам зняволеных з мая 2025-га перавысіла 500 чалавек.
"Я хацеў бы выказаць самую цёплую падзяку прэзідэнту за гэты крок, і я з нецярпеннем чакаю сустрэчы з ім на наступным пасяджэнні Савета міру!", - напісаў амерыканскі лідар на сваёй старонцы ў сацсетцы Truth Social.
Усяго ў 2025 годзе Лукашэнка памілаваў больш за 350 асуджаных за экстрэмісцкія злачынствы.
Пры прэзідэнце дзейнічаюць дзве камісіі, якія рыхтуюць матэрыялы па пытаннях памілавання. Разам з тым, у выключных выпадках кіраўнік дзяржавы можа прымаць індывідуальныя рашэнні аб памілаванні.
Спецпасланнік прэзідэнта ЗША пры гэтым заяўляў, што Вашынгтон разлічвае на завяршэнне да канца 2026 года памілаванне ўсіх асуджаных за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці.
Першае пасяджэнне Савета міру, якое ініцыяваў прэзідэнт ЗША, адбылося 19 лютага ў Вашынгтоне. Лукашэнка, у адрас якога таксама паступіла запрашэнне, не змог узяць удзел з-за раней спланаванага графіка.
Прадставіць краіну на пасяджэнні было даручана міністру замежных спраў Максіму Рыжанкову. Але ЗША не выдалі візы беларускай дэлегацыі.
Прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант заявіла, што Лукашэнка можа прыняць удзел у Савеце міру, калі пасяджэнне пройдзе ў 2026 годзе і калі гэта будзе прымальна для беларускага боку.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"