https://bel.sputnik.by/20260330/zsha--zral-atakaval-srotsk-dom-u-rane--sts-zagnulyya-1105717018.html
ЗША і Ізраіль атакавалі сіроцкі дом у Іране – ёсць загінулыя
ЗША і Ізраіль атакавалі сіроцкі дом у Іране – ёсць загінулыя
Sputnik Беларусь
У першы ж дзень атакі на Іран быў нанесены ўдар па пачатковай школе для дзяўчынак, загінулі не менш як 180 чалавек. 30.03.2026, Sputnik Беларусь
2026-03-30T14:11+0300
2026-03-30T14:11+0300
2026-03-30T14:11+0300
канфлікт на блізкім усходзе
узброены канфлікт
іран
тэгеран
навіны
зша
ізраіль
палітыка
грамадства
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/03/18/1105519198_0:180:3072:1908_1920x0_80_0_0_89c9535a647784295e41bbdb0b48a80a.jpg
МІНСК, 30 сак – Sputnik. Ахвярамі ўдару ЗША і Ізраіля па дабрачынным комплексе і сіроцкім доме на поўначы Ірана сталі сама меней двое грамадзян, пяцёра пацярпелі, паведамляе агенцтва Fars са спасылкай на мясцовыя ўлады.ЗША і Ізраіль 28 лютага нанеслі серыю ўдараў па аб’ектах на іранскай тэрыторыі, у тым ліку па сталіцы. У выніку атак у Іране загінулі мірныя жыхары, пацярпелі цывільныя аб’екты.У першы ж дзень ваеннай аперацыі быў нанесены ўдар па пачатковай школе для дзяўчынак "Шаджары Тайебе". Па звестках іранскага боку, загінулі 168 вучаніц і 14 супрацоўнікаў навучальнай установы. У МЗС Ірана заявілі, што па школе былі выпушчаны крылатыя ракеты Tomahawk, якія стаяць на ўзбраенні выключна ВМС ЗША.Расследаванне трагедыі, праведзенае амерыканскімі ваеннымі следчымі, папярэдне паказала, што ўдар, хутчэй за ўсё, нанеслі ЗША. Па даных крыніц CBS News, памылка магла адбыцца з-за выкарыстання ўстарэлых разведданых, якія не ўлічвалі, што будынак школы, які раней уваходзіў у комплекс ваенна-марской базы КСІР, быў аддзелены ад яе загародай і перапрафіляваны яшчэ ў 2016-2017 гадах.Афіцыйны Тэль-Авіў адмаўляе сваё дачыненне да ўдару па школе. Крыніца ў ізраільскім урадзе паведаміла CBS News, што ізраільскія ваенныя не дзейнічалі ў тым раёне і не маюць дачынення да інцыдэнту.Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава, каменціруючы здарэнне, заявіла, што адсутнасць належнай рэакцыі з боку Захаду на забойства дзяцей у іранскай школе мае жахлівы характар.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260330/prakhod-praz-armuzsk-pral-stane-platnym-1105710088.html
іран
тэгеран
зша
ізраіль
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/03/18/1105519198_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_f10f233367ef2ce3a248692be80fe40c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
узброены канфлікт, іран, тэгеран, навіны , зша, ізраіль, палітыка, грамадства, бяспека, у свеце
узброены канфлікт, іран, тэгеран, навіны , зша, ізраіль, палітыка, грамадства, бяспека, у свеце
ЗША і Ізраіль атакавалі сіроцкі дом у Іране – ёсць загінулыя
У першы ж дзень атакі на Іран быў нанесены ўдар па пачатковай школе для дзяўчынак, загінулі не менш як 180 чалавек.
МІНСК, 30 сак – Sputnik. Ахвярамі ўдару ЗША і Ізраіля па дабрачынным комплексе і сіроцкім доме на поўначы Ірана сталі сама меней двое грамадзян, пяцёра пацярпелі, паведамляе агенцтва Fars са спасылкай на мясцовыя ўлады.
"У выніку сённяшняй атакі амерыкана-сіянісцкага рэжыму на новы дабрачынны комплекс і сіроцкі цэнтр, на жаль, два чалавекі загінулі, пяць атрымалі раненні", - гаворыцца ў паведамленні.
ЗША і Ізраіль 28 лютага нанеслі серыю ўдараў па аб’ектах на іранскай тэрыторыі, у тым ліку па сталіцы. У выніку атак у Іране загінулі мірныя жыхары, пацярпелі цывільныя аб’екты.
У першы ж дзень ваеннай аперацыі быў нанесены ўдар па пачатковай школе для дзяўчынак "Шаджары Тайебе". Па звестках іранскага боку, загінулі 168 вучаніц і 14 супрацоўнікаў навучальнай установы. У МЗС Ірана заявілі, што па школе былі выпушчаны крылатыя ракеты Tomahawk, якія стаяць на ўзбраенні выключна ВМС ЗША.
Расследаванне трагедыі, праведзенае амерыканскімі ваеннымі следчымі, папярэдне паказала, што ўдар, хутчэй за ўсё, нанеслі ЗША. Па даных крыніц CBS News, памылка магла адбыцца з-за выкарыстання ўстарэлых разведданых, якія не ўлічвалі, што будынак школы, які раней уваходзіў у комплекс ваенна-марской базы КСІР, быў аддзелены ад яе загародай і перапрафіляваны яшчэ ў 2016-2017 гадах.
Афіцыйны Тэль-Авіў адмаўляе сваё дачыненне да ўдару па школе. Крыніца ў ізраільскім урадзе паведаміла CBS News, што ізраільскія ваенныя не дзейнічалі ў тым раёне і не маюць дачынення да інцыдэнту.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава, каменціруючы здарэнне, заявіла, што адсутнасць належнай рэакцыі з боку Захаду на забойства дзяцей у іранскай школе мае жахлівы характар.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"