Шансы былі роўныя: Квартальнаў аб перамозе "зуброў" у першым раўндзе плэй-оф КХЛ

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкГалоўны трэнер мінскага "Дынама" Дзмітрый Квартальнаў
Галоўны трэнер мінскага Дынама Дзмітрый Квартальнаў - Sputnik Беларусь, 1920, 31.03.2026
Падпісацца
Мінчане ўпершыню ў сваёй гісторыі пераадолелі стартавы этап плэй-оф без адзінага паражэння і першымі гарантавалі сабе месца ў чвэрцьфінале бягучага розыгрышу.
МІНСК, 31 сак – Sputnik. Галоўны трэнер мінскага "Дынама" Дзмітрый Квартальнаў назваў цяжкім чацвёрты паядынак першага раўнда плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) супраць маскоўскіх аднаклубнікаў, паведаміла прэс-служба "зуброў".
Напярэдадні мінчане абгулялі ў авертайме ў Маскве мясцовае "Динамо" з лікам 1:2. Перамога стала чацвёртай у серыі на вылет.
Такім чынам, хакеісты "Дынама-Мінск" першымі забяспечылі сабе выхад у другі раўнд розыгрышу Кубка Гагарына.

"Цяжкая гульня, шансы былі ва ўсіх роўныя, але Стас Галіеў (нападаючы "Дынама-Мінск". - Sputnik) паставіў кропку, роўная сустрэча. У другім перыядзе было пару змен няпростых. Варатар павінен дапамагаць – Закі (галкіпер "Дынама-Мінск" Зак Фукале. - Sputnik) зрабіў сваю працу", - адзначыў галоўны трэнер мінчан.

Пры гэтым Квартальнаў падкрэсліў, што маскоўскае "Дынама" з’яўляецца добрай камандай, таму гульні і на выездзе, і на хатняй пляцоўцы для "зуброў" былі няпростымі.
Лік у серыі на вылет 4:0, на думку, галоўнага трэнера, вельмі добры для клуба.
"Мне здаецца, зараз уся Беларусь кіпіць. У маёй трэнерскай кар’еры лік у серыі з 3:0 ператвараўся ў 3-4. Паверце, 4:0 – гэта вельмі добры вынік, бамбічны для нашай арганізацыі, для нашай каманды. У мяне ён у кар’еры бываў, але тое, чаго дабілася мінскае "Дынама", аб’ектыўна, большага выніку не было", - сказаў ён.

Другі раўнд плэй-оф КХЛ

Такім чынам, мінскае "Дынама" праходзіць у другі раўнд Кубка Гагарына, закрываючы серыю супраць маскоўскіх аднаклубнікаў усухую – 4:0.
"Зубры" ўпершыню ў сваёй гісторыі пераадолелі стартавы этап плэй-оф лігі без адзінага паражэння і першымі гарантавалі сабе месца ў чвэрцьфінале бягучага розыгрышу.
Імя наступнага саперніка стане вядома пасля завяршэння астатніх матчаў 1/8 фіналу – мінчан чакае каманда з Усходняй канферэнцыі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Вікторыя Азаранка - Sputnik Беларусь, 1920, 30.03.2026
Азаранка вылецела з топ-200 рэйтынгу WTA, Сабаленка – у лідарах
Стужка навiн
0