https://bel.sputnik.by/20260401/lukashenka-ab-pravertsy-boegatonasts-umovy-byl-nablzhanyya-da-vayny-1105788707.html
Лукашэнка аб праверцы боегатоўнасці: умовы былі набліжаныя да вайны
Лукашэнка аб праверцы боегатоўнасці: умовы былі набліжаныя да вайны
Sputnik Беларусь
Аб выніках маштабнай праверкі баявой гатоўнасці Узброеных сіл дакладваюць у сераду беларускаму лідару Аляксандру Лукашэнку. 01.04.2026, Sputnik Беларусь
2026-04-01T12:52+0300
2026-04-01T12:52+0300
2026-04-01T12:52+0300
узброеныя сілы рэспублікі беларусь
аляксандр лукашэнка
міністэрства абароны рб
ваенныя вучэнні
навіны
палітыка
бяспека
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/0b/1100702602_0:28:1212:710_1920x0_80_0_0_78e8489e2de48c8fcb050301761e0231.jpg
МІНСК, 1 кра – Sputnik. Удзельнікаў праверкі баявой гатоўнасці ставілі ва ўмовы, максімальна набліжаныя да вайны, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з ваеннымі.Ён адзначыў, што хоча, каб падначаленыя былі гатовы ваяваць, у гэтым выпадку Беларусь будуць баяцца, і "сюды ніхто не палезе".Таксама прэзідэнт адзначыў умовы, у якіх праводзілася праверка баявой гатоўнасці УС Беларусі.Паводле слоў прэзідэнта, нацэленасць Узброеных сіл на адбіццё ворага, гатоўнасць імгненна рэагаваць на любы агрэсіўны рух у бок меж рэспублікі – безальтэрнатыўная гарантыя міру і бяспекі краіны.Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ў сучаснай вайне мае значэнне ўсё: падрыхтоўка і навучанне ваеннаслужачых, ступень авалодання імі даручанай зброяй, а таксама фізічная падрыхтоўка асабовага складу, стан узбраення і ваеннай тэхнікі. На думку кіраўніка дзяржавы, гэта з’яўляецца базісам выжывання і перамогі ў баі.Ён таксама адзначыў асабістую адказнасць кожнага за краіну і беларускі народ.Раптоўная праверка УС Беларусі па даручэнні прэзідэнта пачалася 16 студзеня. Яна мела комплексны характар і складалася з некалькіх этапаў. Пры гэтым усе мерапрыемствы праводзіліся раптоўна, з улікам вопыту СВА і ўкаранення яго ў войскі.Кіраўнік дзяржавы трымаў на асабістым кантролі ход правядзення праверкі беларускай арміі. Праверылі ў рэспубліцы сухапутныя войскі, а таксама ВПС і войскі СПА. Як адзначаў Дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, асабісты склад разумее тыя задачы, якія на яго ўскладзены, гатоў адбіваць магчымыя пагрозы і абараняць краіну.Лукашэнка ў сераду падводзіць вынікі праверкі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260401/lukashenka-padvodzts-vynk-praverk-bayavoy-gatonasts-uzbroenykh-sl-1105784791.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/0b/1100702602_38:0:1175:853_1920x0_80_0_0_a20ea7dd4af0a2ea6d2e8cd68fb4788e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
узброеныя сілы рэспублікі беларусь, аляксандр лукашэнка, міністэрства абароны рб, ваенныя вучэнні, навіны , палітыка, бяспека, беларусь, у беларусі
узброеныя сілы рэспублікі беларусь, аляксандр лукашэнка, міністэрства абароны рб, ваенныя вучэнні, навіны , палітыка, бяспека, беларусь, у беларусі
Лукашэнка аб праверцы боегатоўнасці: умовы былі набліжаныя да вайны
Аб выніках маштабнай праверкі баявой гатоўнасці Узброеных сіл дакладваюць у сераду беларускаму лідару Аляксандру Лукашэнку.
МІНСК, 1 кра – Sputnik. Удзельнікаў праверкі баявой гатоўнасці ставілі ва ўмовы, максімальна набліжаныя да вайны, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з ваеннымі.
Ён адзначыў, што хоча, каб падначаленыя былі гатовы ваяваць, у гэтым выпадку Беларусь будуць баяцца, і "сюды ніхто не палезе".
Таксама прэзідэнт адзначыў умовы, у якіх праводзілася праверка баявой гатоўнасці УС Беларусі.
"Мы ставілі ўдзельнікаў ва ўмовы, максімальна набліжаныя да рэальных выклікаў. Я б яшчэ больш дакладна сказаў, да вайны. Без скідак на надвор’е, час сутак і іншыя фактары, якія ўскладняюць сітуацыю выканання баявых задач", - цытуе Telegram-канал "Пул Першага" кіраўніка дзяржавы.
Паводле слоў прэзідэнта, нацэленасць Узброеных сіл на адбіццё ворага, гатоўнасць імгненна рэагаваць на любы агрэсіўны рух у бок меж рэспублікі – безальтэрнатыўная гарантыя міру і бяспекі краіны.
Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ў сучаснай вайне мае значэнне ўсё: падрыхтоўка і навучанне ваеннаслужачых, ступень авалодання імі даручанай зброяй, а таксама фізічная падрыхтоўка асабовага складу, стан узбраення і ваеннай тэхнікі. На думку кіраўніка дзяржавы, гэта з’яўляецца базісам выжывання і перамогі ў баі.
Ён таксама адзначыў асабістую адказнасць кожнага за краіну і беларускі народ.
"Адказнасць за краіну, за наш мірны і дружалюбны па сваім светапоглядзе народ – найвялікшая. На кожным з вас", - падкрэсліў Лукашэнка.
Раптоўная праверка УС Беларусі па даручэнні прэзідэнта пачалася 16 студзеня. Яна мела комплексны характар і складалася з некалькіх этапаў. Пры гэтым усе мерапрыемствы праводзіліся раптоўна, з улікам вопыту
СВА і ўкаранення яго ў войскі.
Кіраўнік дзяржавы трымаў на асабістым кантролі ход правядзення праверкі беларускай арміі. Праверылі ў рэспубліцы сухапутныя войскі, а таксама ВПС і войскі СПА. Як адзначаў Дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, асабісты склад разумее тыя задачы, якія на яго ўскладзены, гатоў адбіваць магчымыя пагрозы і абараняць краіну.
Лукашэнка ў сераду падводзіць вынікі праверкі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"