https://bel.sputnik.by/20260403/rasyskya-voysk-nanesl-dar-adplaty-pa-abektakh-vpk-ukrany-1105871086.html
Расійскія войскі нанеслі ўдар адплаты па аб’ектах ВПК Украіны
Расійскія войскі нанеслі ўдар адплаты па аб’ектах ВПК Украіны
Sputnik Беларусь
Усяго на працягу мінулага тыдня расійская армія нанесла шэсць групавых удараў адплаты па прадпрыемствах ВПК Украіны. 03.04.2026, Sputnik Беларусь
2026-04-03T16:34+0300
2026-04-03T16:34+0300
2026-04-03T16:34+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
навіны
узброеныя сілы
расія
украіна
бяспека
міністэрства абароны рф
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/03/1e/1105701666_0:0:3100:1745_1920x0_80_0_0_c2a8ec6c6423c01dda2fd03119fe2882.jpg
МІНСК, 3 кра – Sputnik. Масіраваны ўдар адплаты нанеслі расійскія войскі па аб’ектах ваенна-прамысловага комплексу Украіны на працягу мінулай ночы, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны РФ.Згодна з аператыўнай зводкай ваеннага ведамства, знішчана таксама энергетычная інфраструктура, якая забяспечвала работу прадпрыемстваў украінскага ВПК.Удакладняецца, што для нанясення удару УС Расіі ўжылі высокадакладную зброю вялікай далёкасці паветранага і наземнага базіравання. Таксама былі выкарыстаны ўдарныя беспілотнікі.Удар адплаты быў здзейснены ў адказ на тэрарыстычныя атакі УСУ па цывільных аб’ектах на тэрыторыі Расіі, падкрэслілі ў Мінабароны РФ.Усяго на працягу мінулага тыдня расійская армія нанесла шэсць групавых удараў адплаты па прадпрыемствах ВПК Украіны.Па аператыўных даных Мінабароны, падраздзяленні Чарнаморскага флоту ліквідавалі ў Чорным моры марскі дрон і аўтаномны падводны апарат, якія належаў праціўніку.Акрамя таго, згодна з данымі расійскага абароннага ведамства, у зоне правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі СПА РФ знішчыла за тыдзень амаль 2,4 тыс украінскіх беспілотнікаў, 57 авіяцыйных бомб, а таксама чатыры крылатыя ракеты "Фламінга".Раней паведамлялася, што мінулай ноччу сродкі супрацьпаветранай абароны збілі ў небе над рэгіёнамі Расіі 192 украінскія БПЛА.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260403/pyasko-nazva-umovu-dlya-spynennya-garachay-fazy-sva-1105863649.html
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/03/1e/1105701666_185:0:2916:2048_1920x0_80_0_0_5282896353da364415d581fe050ad199.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, навіны , узброеныя сілы, расія, украіна, бяспека, міністэрства абароны рф
спецаперацыя, навіны , узброеныя сілы, расія, украіна, бяспека, міністэрства абароны рф
Расійскія войскі нанеслі ўдар адплаты па аб’ектах ВПК Украіны
Усяго на працягу мінулага тыдня расійская армія нанесла шэсць групавых удараў адплаты па прадпрыемствах ВПК Украіны.
МІНСК, 3 кра – Sputnik. Масіраваны ўдар адплаты нанеслі расійскія войскі па аб’ектах ваенна-прамысловага комплексу Украіны на працягу мінулай ночы, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны РФ.
Згодна з аператыўнай зводкай ваеннага ведамства, знішчана таксама энергетычная інфраструктура, якая забяспечвала работу прадпрыемстваў украінскага ВПК.
"Сёння ноччу, у адказ на тэрарыстычныя атакі Украіны па цывільных аб’ектах на тэрыторыі Расіі, Узброенымі Сіламі Расійскай Федэрацыі нанесены масіраваны ўдар (...) па аб’ектах ваенна-прамысловага комплексу і энергетыкі Украіны, якія забяспечваюць іх працу", - гаворыцца ў паведамленні.
Удакладняецца, што для нанясення удару УС Расіі ўжылі высокадакладную зброю вялікай далёкасці паветранага і наземнага базіравання. Таксама былі выкарыстаны ўдарныя беспілотнікі.
Удар адплаты быў здзейснены ў адказ на тэрарыстычныя атакі УСУ па цывільных аб’ектах на тэрыторыі Расіі, падкрэслілі ў Мінабароны РФ.
Усяго на працягу мінулага тыдня расійская армія нанесла шэсць групавых удараў адплаты па прадпрыемствах ВПК Украіны.
Па аператыўных даных Мінабароны, падраздзяленні Чарнаморскага флоту ліквідавалі ў Чорным моры марскі дрон і аўтаномны падводны апарат, якія належаў праціўніку.
Акрамя таго, згодна з данымі расійскага абароннага ведамства, у зоне правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі СПА РФ знішчыла за тыдзень амаль 2,4 тыс украінскіх беспілотнікаў, 57 авіяцыйных бомб, а таксама чатыры крылатыя ракеты "Фламінга".
Раней паведамлялася, што мінулай ноччу сродкі супрацьпаветранай абароны збілі ў небе над рэгіёнамі Расіі 192 украінскія БПЛА.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"