"Россия сегодня" будзе арганізатарам медыяфоруму СНД

© Sputnik / Фотохост БРИКСЛагатып "Россия сегодня"
Лагатып Россия сегодня - Sputnik Беларусь, 1920, 04.04.2026
Падпісацца
Міжнародная медыя-група ў чарговы раз збярэ прадстаўнікоў мас-медыя з краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
МІНСК, 4 кра – Sputnik. Арганізатарам чарговага медыяфоруму краін СНД будзе міжнародная медыягрупа "Россия сегодня", вынікае з афіцыйна апублікаванага распараджэння прэм’ер-міністра РФ Міхаіла Мішусціна.
"Вызначыць адзінымі выканаўцамі закупак паслуг, якія ажыццяўляюцца Мінлічбы Расіі ў 2026 годзе, …прадпрыемства "Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва "Россия сегодня" – у частцы правядзення медыяфоруму краін СНД", - сказана ў дакуменце.
Як і раней, тэма форуму будзе гучаць так: "Развитие медиа в меняющемся мире". Гэтае мерапрыемства пройдзе ўжо пяты раз. Форум стаў пляцоўкай для аналізу медыяасяроддзя, а таксама для прагнозаў у гэтай сферы. Яго ўдзельнікі абмяркоўваюць надзённыя тэмы, якія хвалююць СМІ.
Таксама раней на гэтых форумах узнімаліся такія тэмы, як падрыхтоўка кадраў для медыя, прасоўванне ў сацсетках, развіццё рускамоўных СМІ ў дзяржавах Садружнасці.
Медыягрупа "Россия сегодня", у якую ўваходзяць інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik, праводзіць медыяфорумы СНД ужо не першы год пры падтрымцы Міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Гендырэктар Міжнароднай медыягрупы Россия сегодня Дзмітрый Кісялёў на цырымоніі адкрыцця мемарыяльнай дошкі Валянціну Фаліну - Sputnik Беларусь, 1920, 02.04.2026
Мемарыяльную дошку ў памяць аб Валянціне Фаліне адкрылі ў Маскве
Стужка навiн
0