Які сёння дзень: 6 красавіка 2026 года

© Sputnik / Альфред МикусЯкі сёння дзень: 6 красавіка 2026 года
Які сёння дзень: 6 красавіка 2026 года - Sputnik Беларусь, 1920, 06.04.2026
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца дзевяноста шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 269 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень спорта на карысць міру і развіцця. Якія яшчэ падзеі адбыліся 6 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 6 красавіка

У 1955 годзе выйшаў першы нумар газеты "Голас Радзімы".
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Эстоніяй.

Хто нарадзіўся 6 красавіка

1904 год: Мікола Хведаровіч, беларускі паэт.
1951 год: Алег Яноўскі, беларускі гісторык
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі мастак Рафаэль і расійскі філосаф і публіцыст Аляксандр Герцэн.

6 красавіка ў народным календары

Сёння пачаўся Перадвелікодны Тыдзень, які папярэднічае Вялікадню. Кожны дзень гэтага тыдня прысвечаны асобнай падзеі апошніх дзён зямнога жыцця Хрыста. У Вялікі панядзелак царква ўспамінае старазапаветныя падзеі, звязаныя з усушаннем Госпадам пакрытай багатай лістотай, але бясплоднай смакоўніцы. Гэта вобраз крывадушнасці кніжнікаў і фарысеяў, якія не пакаяліся. Акрамя таго, у гэты ж дзень пачынаюць рыхтавацца да варэння міра, якое будуць асвячаць у чацвер. Чын міраварэння адбываецца толькі раз у годзе і толькі на Перадвелікоднай Сядміцы.
Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Захарыя манаха і Захарыя, посніка Пячэрскага, свяціцеля Арцемія і вялебнага Іакава.
6 красавіка – пярэдадне свята Дабравешчанне, да якога заўсёды старанна рыхтаваліся: прыбіралі ў хаце, гатавалі святочную ежу. У храмах у гэты дзень праводзіцца ўсяночная.
Калі ў гэты дзень ішоў дождж, лічылася, гэты год будзе добры для хатніх жывёл.
Стужка навiн
0