https://bel.sputnik.by/20260407/kvartalna-u-drugm-randze-pley-of-kkhl-peramagats-khochatstsa--kozhnay-guln-1105976045.html
Квартальнаў: у другім раўндзе плэй-оф КХЛ перамагаць хочацца ў кожнай гульні
Квартальнаў: у другім раўндзе плэй-оф КХЛ перамагаць хочацца ў кожнай гульні
Sputnik Беларусь
На гэтым тыдні стартуе другі раўнд плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі, мінскае "Дынама" згуляе супраць казанскай каманды "Ак Барс". 07.04.2026, Sputnik Беларусь
2026-04-07T14:28+0300
2026-04-07T14:28+0300
2026-04-07T14:28+0300
хакей
кхл
хк дынама (мінск)
хк ак барс (казань)
спорт
грамадства
навіны
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/04/07/1105969398_0:36:3072:1763_1920x0_80_0_0_9f28970336bd67af388365fdb04da248.jpg
МІНСК, 7 кра – Sputnik. Галоўны трэнер мінскага "Дынама" Дзмітрый Квартальнаў паведаміў журналістам на адкрытай трэніроўцы для СМІ, што ў другім раўндзе плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі супраць казанскай каманды "Ак Барс" перамагаць хочацца ў кожным матчы, перадае Sputnik.Пасля гульняў першага раўнда ў мінчан быў невялікі перапынак, за гэты час, паводле слоў галоўнага трэнера, каманда адпачыла і аднавілася."Прарабілі той аб’ём працы, які планавалі. Паўза была дастатковая. Самае галоўнае – рабяты залячыліся і гатовы ў бой", - сказаў Квартальнаў.Што тычыцца траўміраваных у першым раўндзе плэй-оф гульцоў, то Ягор Борыкаў згуляе ў гульнях другога раўнда, Данііла Сатышвілі некаторы час яшчэ паберагуць, яго на лёдзе ўбачаць крыху пазней.Што тычыцца асабістых прагнозаў на другі раўнд, Квартальнаў адзначыў, што перамагаць хочацца ў кожнай гульні."Асабістыя прагнозы – хочацца перамагаць у кожнай гульні. А там як бог дасць, як згуляем. Мы ж разумеем, супраць каго гуляем", - сказаў галоўны трэнер "зуброў", адказваючы на пытанне карэспандэнта Sputnik."Дынама-Мінск" у плэй-офУ першым раўндзе Кубка Гагарына хакеісты мінскага "Дынама" ўсухую выйгралі серыю ў маскоўскіх аднаклубнікаў і першымі забяспечылі сабе выхад у другі раўнд.Наступным сапернікам "зуброў" будзе казанскі "Ак Барс", які з лікам у серыі 4-1 выбіў з гонкі за галоўны трафей лігі "Трактор" з Чэлябінска.У цяперашнім рэгулярным чэмпіянаце "зубры" і "барсы" сустракаліся двойчы і абодва разы перамогу святкавалі хакеісты беларускай каманды з лікам 4:3 і 7:3.У склад клуба з Казані ўваходзіць адразу некалькі беларусаў: нападаючы Уладзімір Алістраў і абаронца Сцяпан Фалькоўскі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260402/gato-tut-nachavats-kab-tolk-vy-gulyal--lukashenka-pryekha-na-trenroku-dynama-1105825378.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/04/07/1105969398_155:0:2886:2048_1920x0_80_0_0_ce16758d1a3f56591268104f624c34bc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
хакей, кхл, хк дынама (мінск), хк ак барс (казань), спорт, грамадства, навіны , беларусь, у беларусі
хакей, кхл, хк дынама (мінск), хк ак барс (казань), спорт, грамадства, навіны , беларусь, у беларусі
Квартальнаў: у другім раўндзе плэй-оф КХЛ перамагаць хочацца ў кожнай гульні
На гэтым тыдні стартуе другі раўнд плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі, мінскае "Дынама" згуляе супраць казанскай каманды "Ак Барс".
МІНСК, 7 кра – Sputnik. Галоўны трэнер мінскага "Дынама" Дзмітрый Квартальнаў паведаміў журналістам на адкрытай трэніроўцы для СМІ, што ў другім раўндзе плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі супраць казанскай каманды "Ак Барс" перамагаць хочацца ў кожным матчы, перадае Sputnik.
Пасля гульняў першага раўнда ў мінчан быў невялікі перапынак, за гэты час, паводле слоў галоўнага трэнера, каманда адпачыла і аднавілася.
"Прарабілі той аб’ём працы, які планавалі. Паўза была дастатковая. Самае галоўнае – рабяты залячыліся і гатовы ў бой", - сказаў Квартальнаў.
Што тычыцца траўміраваных у першым раўндзе плэй-оф гульцоў, то Ягор Борыкаў згуляе ў гульнях другога раўнда, Данііла Сатышвілі некаторы час яшчэ паберагуць, яго на лёдзе ўбачаць крыху пазней.
"Ак Барс" – гэта вялікая каманда, вельмі магутная. Зразумела, усе гульні мы глядзелі. Зразумела, што гэта будзе іншая гульня, а не як з маскоўскім "Дынама". Мы разумеем, як яна гуляе, разумеем, на што звярнуць увагу. Гэта магутныя форварды. У гэтай камандзе няма слабых месцаў. У прынцыпе засталіся восем каманд, якія на добрым узроўні, тут любая каманда мае сур’ёзны ўзровень", - адзначыў ён.
Што тычыцца асабістых прагнозаў на другі раўнд, Квартальнаў адзначыў, што перамагаць хочацца ў кожнай гульні.
"Асабістыя прагнозы – хочацца перамагаць у кожнай гульні. А там як бог дасць, як згуляем. Мы ж разумеем, супраць каго гуляем", - сказаў галоўны трэнер "зуброў", адказваючы на пытанне карэспандэнта Sputnik.
У першым раўндзе Кубка Гагарына хакеісты мінскага "Дынама" ўсухую выйгралі серыю ў маскоўскіх аднаклубнікаў і першымі забяспечылі сабе выхад у другі раўнд.
Наступным сапернікам "зуброў" будзе казанскі "Ак Барс", які з лікам у серыі 4-1 выбіў з гонкі за галоўны трафей лігі "Трактор" з Чэлябінска.
У цяперашнім рэгулярным чэмпіянаце "зубры" і "барсы" сустракаліся двойчы і абодва разы перамогу святкавалі хакеісты беларускай каманды з лікам 4:3 і 7:3.
У склад клуба з Казані ўваходзіць адразу некалькі беларусаў: нападаючы Уладзімір Алістраў і абаронца Сцяпан Фалькоўскі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"