Дым над индустриальной зоне в Фуджейре - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2026
Канфлікт на Блізкім Усходзе

Перагаворы ЗША і Ірана пачнуцца 10 красавіка

© Sputnik / Сергей Мамонтов / Перайсці ў медыябанкВежа Азадзі на аднайменнай плошчы ў Тэгеране
Вежа Азадзі на аднайменнай плошчы ў Тэгеране - Sputnik Беларусь, 1920, 08.04.2026
Падпісацца
Бягучы канфлікт на Блізкім Усходзе працягваецца больш за месяц, зараз бакі пагадзіліся прыпыніць удары на два тыдні.
МІНСК, 8 кра – Sputnik. Іран пачне перагаворы з ЗША ў пятніцу, пра гэта заявілі ў Вышэйшым савеце нацыянальнай бяспекі (ВСНБ) Ірана.
"Перагаворы пачнуцца ў Ісламабадзе ў пятніцу, 10 красавіка, пры поўным недаверы да амерыканскага боку", - гаворыцца ў заяве.
Сустрэча пройдзе ў сталіцы Пакістана Ісламабадзе.
На перагаворны працэс Тэгеран выдзеліў два тыдні, аднак тэрмін можа быць прадоўжаны па пагадненні бакоў. На гэты перыяд будзе ўстаноўлены рэжым спынення агню.
Пры гэтым ВСНБ падкрэслівае, што перагаворны працэс з ЗША не азначае завяршэнне вайны.
У ноч на сераду стала вядома, што ЗША і Іран дамовіліся аб двухтыднёвым перамір’і. Дадзенае рашэнне падтрымаў Ізраіль.
Амерыканскія і ізраільскія ваенныя пачалі наносіць удары па іранскай тэрыторыі 28 лютага. Іран праводзіць атакі ў адказ па Ізраілі, а таксама па ваенных аб’ектах ЗША ў рэгіёне Блізкага Усходу.
Канфлікт у рэгіёне паўплываў на суднаходства праз Армузскі праліў, праз які праходзіць каля 20% сусветных паставак нафты і значная частка звадкаванага прыроднага газу. Сітуацыя прывяла да рэзкага росту цэн на нафту на сусветным рынку.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Тэгеран - Sputnik Беларусь, 1920, 08.04.2026
Канфлікт на Блізкім Усходзе
ЗША і Іран дамовіліся аб перамір'і
Стужка навiн
0