Фота

"Бастыён нямецкага духу" паў за тры дні: унікальныя кадры штурму Кёнігсберга

Падпісацца
Гэты горад ва Усходняй Прусіі называлі крэпасцю, яго апаясвалі тры лініі абароны са шматлікай колькасцю фартоў і іншых умацаванняў. Загад Гітлера быў у што б там ні стала ўтрымаць Кёнігсберг, але савецкія войскі ўнеслі ў гэты загад свае карэктывы.
Кенігсбергскую аперацыю планавалася пачаць 5 красавіка, аднак магутная артпадрыхтоўка пачалася на дзень пазней. Упершыню пяхота пайшла на штурм падчас артпадрыхтоўкі – падраздзяленні 3-га Беларускага фронту, якія раптоўна ўзніклі ўздоўж лініі абароны, засталі знянацку нямецкі гарнізон.
Асноўныя аб’екты ў Кёнігсбергу былі захоплены ўжо да зыходу другога дня штурму, нямецкія ваенныя, якія абараняліся, былі адрэзаны ад земландскай групоўкі. Камендант горада Ота Лаш падпісаў акт аб капітуляцыі 9 красавіка, але яшчэ суткі спатрэбіліся савецкім войскам на тое, каб падавіць апошнія ачагі супраціўлення.
Па розных ацэнках страты савецкіх войск за час штурму Кёнігсберга склалі ад 3 700 да 9 230 забітымі, немцы ж страцілі каля 42 000 забітымі і ад 70 да 100 тысяч трапіла ў палон.
Паўночная частка Усходняй Прусіі разам з Кёнігсбергам увайшла ў склад СССР паводле рашэння Патсдамскай канферэнцыі. Сам Кёнігсберг атрымаў цяперашнюю назву Калінінград 4 ліпеня 1946 года.
© Sputnik / Sergey Kosyrev / Перайсці ў медыябанк

Войскі першай гвардзейскай дывізіі ідуць у атаку на подступах да Кёнігсберга.

Войскі першай гвардзейскай дывізіі ідуць у атаку на подступах да Кёнігсберга. - Sputnik Беларусь
1/10

Войскі першай гвардзейскай дывізіі ідуць у атаку на подступах да Кёнігсберга.

© Sputnik / Перайсці ў медыябанк

Мінамётны разлік рыхтуецца да агню па праціўніку. На снарадзе надпіс: "Па Кёнігсбергу агонь".

Мінамётны разлік рыхтуецца да агню па праціўніку. На снарадзе надпіс: "Па Кёнігсбергу агонь". - Sputnik Беларусь
2/10

Мінамётны разлік рыхтуецца да агню па праціўніку. На снарадзе надпіс: "Па Кёнігсбергу агонь".

© Sputnik / Перайсці ў медыябанк

Савецкія танкі ў населеным пункце на подступах да Кёнігсберга.

Савецкія танкі ў населеным пункце на подступах да Кёнігсберга. - Sputnik Беларусь
3/10

Савецкія танкі ў населеным пункце на подступах да Кёнігсберга.

© Sputnik / Перайсці ў медыябанк

Узвод аўтаматчыкаў вядзе бязлітасны бой у разбураным горадзе.

Узвод аўтаматчыкаў вядзе бязлітасны бой у разбураным горадзе. - Sputnik Беларусь
4/10

Узвод аўтаматчыкаў вядзе бязлітасны бой у разбураным горадзе.

© Sputnik / Sergey Kosyrev / Перайсці ў медыябанк

Вызваленне горада Кёнігсберг 9 красавіка 1945 года.

Вызваленне горада Кёнігсберг 9 красавіка 1945 года. - Sputnik Беларусь
5/10

Вызваленне горада Кёнігсберг 9 красавіка 1945 года.

© Sputnik / Перайсці ў медыябанк

Панарама Кёнігсберга пасля штурму.

Панарама Кёнігсберга пасля штурму. - Sputnik Беларусь
6/10

Панарама Кёнігсберга пасля штурму.

© Sputnik / Alexander Stanovov / Перайсці ў медыябанк

Нямецкія салдаты здаюцца ў палон у раёне Кёнігсберга.

Нямецкія салдаты здаюцца ў палон у раёне Кёнігсберга. - Sputnik Беларусь
7/10

Нямецкія салдаты здаюцца ў палон у раёне Кёнігсберга.

© Sputnik / Emmanuil Evzerihin / Перайсці ў медыябанк

Байцы Чырвонай арміі ля помніка імператару Кайзеру Вельгельму каля вежы Каралеўскага замка ва ўзятым Кёнігсбергу.

Байцы Чырвонай арміі ля помніка імператару Кайзеру Вельгельму каля вежы Каралеўскага замка ва ўзятым Кёнігсбергу. - Sputnik Беларусь
8/10

Байцы Чырвонай арміі ля помніка імператару Кайзеру Вельгельму каля вежы Каралеўскага замка ва ўзятым Кёнігсбергу.

© Sputnik / Sergey Kosyrev / Перайсці ў медыябанк

Жыхары Кёнігсберга пасля бязлітасных баёў вяртаюцца ў горад.

Жыхары Кёнігсберга пасля бязлітасных баёў вяртаюцца ў горад. - Sputnik Беларусь
9/10

Жыхары Кёнігсберга пасля бязлітасных баёў вяртаюцца ў горад.

© Sputnik / Vladimir Vdovin / Перайсці ў медыябанк

Выступленне артыста франтавой цыркавой брыгады Барыса Вяткіна перад байцамі Чырвонай арміі, якія штурмавалі Кёнігсберг.

Выступленне артыста франтавой цыркавой брыгады Барыса Вяткіна перад байцамі Чырвонай арміі, якія штурмавалі Кёнігсберг. - Sputnik Беларусь
10/10

Выступленне артыста франтавой цыркавой брыгады Барыса Вяткіна перад байцамі Чырвонай арміі, якія штурмавалі Кёнігсберг.

Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0