Лукашэнка назначыў Жука міністрам інфармацыі Беларусі

© Photo : Министерство информации Республики БеларусьДзмитрый Жук, архіўнае фота
Дзмитрый Жук, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 09.04.2026
Падпісацца
Да сённяшняга назначэння Дзмітрый Жук кіраваў выдавецкім домам "Беларусь сегодня".
МІНСК, 9 кра – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Дзмітрыя Жука міністрам інфармацыі, паведаміў Telegram-канал "Пул Першага".
Да гэтага назначэння Дзмітрый Жук займаў пасаду дырэктара – галоўнага рэдактара выдавецкага дома "Беларусь сегодня".
Дзмітрый Жук нарадзіўся 7 ліпеня 1970 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. Скончыў БДУ, Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Беларусі.
Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў адной з мінскіх гімназій, потым на розных пасадах у інфармацыйнай службе Нацбанка, намеснікам гендырэктара інфармагенцтва "Интерфакс-Запад" у Беларусі, кіраўніком прэс-службы прэзідэнта Беларусі, генеральным дырэктарам РУП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва".
Жук з'яўляецца дэлегатам 6-га і 7-га Усебеларускага народнага сходу, членам рэспубліканскага грамадскага аб’яднання "Белая Русь". Мае шэраг дзяржаўных узнагарод.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Андрэй Лабовіч - Sputnik Беларусь, 1920, 15.01.2026
Лукашэнка назначыў новага міністра працы і сацабароны
Стужка навiн
0