https://bel.sputnik.by/20260410/tserakha-pavyalchvats-budantstva-zhyllya-treba-ne-za-kosht-mnska-1106071846.html
Церахаў: павялічваць будаўніцтва жылля трэба не за кошт Мінска
Церахаў: павялічваць будаўніцтва жылля трэба не за кошт Мінска
Sputnik Беларусь
Новы віцэ-прэм’ер, які будзе курыраваць транспарт, будаўніцтва і ЖКГ, прадстаўлены ў пятніцу апарату Саўміна і профільным міністрам. 10.04.2026, Sputnik Беларусь
2026-04-10T11:33+0300
2026-04-10T11:33+0300
2026-04-10T11:33+0300
аляксандр церахаў
савет міністраў рб
навіны
палітыка
аляксандр турчын
грамадства
жыллёвае будаўніцтва
будаўніцтва
жкг
дарогі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/05/1057697913_0:210:2897:1839_1920x0_80_0_0_b526f93a13337b4bd99a6d65dd392722.jpg
МІНСК, 10 кра – Sputnik. Павелічэнне аб’ёмаў будаўніцтва жылля павінна быць не за кошт сталіцы, заявіў віцэ-прэм’ер Аляксандр Церахаў.Намеснік прэм’ера таксама растлумачыў, што ў першую чаргу плануецца ўзводзіць жыллё для шматдзетных сямей і маючых патрэбу. Іншы прыярытэт – арэнднае жыллё."Арэнднае жыллё павінна будавацца там, дзе ствараюцца працоўныя месцы, там, дзе запатрабаваны людзі і там, дзе неабходна замацаванне кадраў", - дадаў Церахаў.Таксама, на яго думку, у краіне трэба прадоўжыць развіццё аўтамабільных дарог.Ён запэўніў, што гатоў быць на сувязі ў рэжыме "24 на 7" для сваіх калег.Напярэдадні Церахаў быў назначаны прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам на пасаду намесніка кіраўніка ўрада. У мінулым ён працаваў у будаўніцтве, узначальваў Мінжылкамгас.Свайго новага намесніка кіраўніцтву і супрацоўнікам апарату Саўміна, а таксама профільным міністрам прадставіў у пятніцу прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын."Мне імпануе ў Аляксандры Аляксандравічы хуткасць прыняцця рашэнняў, дзеянняў. І самае галоўнае, што ён працаваў на зямлі і ведае тыя праблемы, якія ёсць у будаўнічай галіне, у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, ведае рэгіянальныя праблемы", - падкрэсліў кіраўнік урада.Папярэднік Церахава – Анатоль Сівак – пайшоў у адстаўку. Турчын падзякаваў яму за працу і падкрэсліў, што калега прынёс шмат добрага краіне.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260403/lukashenka-padykhody-da-budantstva-zhyllya-zmenyatstsa--treba-zakhavats-vsku-1105857714.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/05/1057697913_82:0:2813:2048_1920x0_80_0_0_cd851a9a3e8038b507bdc23ffea22523.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр церахаў, савет міністраў рб, навіны , палітыка, аляксандр турчын, грамадства, жыллёвае будаўніцтва, будаўніцтва, жкг, дарогі, эканоміка, беларусь, у беларусі
аляксандр церахаў, савет міністраў рб, навіны , палітыка, аляксандр турчын, грамадства, жыллёвае будаўніцтва, будаўніцтва, жкг, дарогі, эканоміка, беларусь, у беларусі
Церахаў: павялічваць будаўніцтва жылля трэба не за кошт Мінска
Новы віцэ-прэм’ер, які будзе курыраваць транспарт, будаўніцтва і ЖКГ, прадстаўлены ў пятніцу апарату Саўміна і профільным міністрам.
МІНСК, 10 кра – Sputnik. Павелічэнне аб’ёмаў будаўніцтва жылля павінна быць не за кошт сталіцы, заявіў віцэ-прэм’ер Аляксандр Церахаў.
"Безумоўна, гэта жыллё трэба якасна і правільна абслугоўваць, ствараць камфортнае асяроддзе для насельніцтва. Гэта ўжо задача міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі", - адзначыў Церахаў.
Намеснік прэм’ера таксама растлумачыў, што ў першую чаргу плануецца ўзводзіць жыллё для шматдзетных сямей і маючых патрэбу. Іншы прыярытэт – арэнднае жыллё.
"Арэнднае жыллё павінна будавацца там, дзе ствараюцца працоўныя месцы, там, дзе запатрабаваны людзі і там, дзе неабходна замацаванне кадраў", - дадаў Церахаў.
Таксама, на яго думку, у краіне трэба прадоўжыць развіццё аўтамабільных дарог.
"Якасць павінна быць ад кожнага аграгарадка да раённага цэнтра, з нарматыўным абслугоўваннем", - дадаў віцэ-прэм’ер.
Ён запэўніў, што гатоў быць на сувязі ў рэжыме "24 на 7" для сваіх калег.
Напярэдадні Церахаў быў назначаны прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам на пасаду намесніка кіраўніка ўрада. У мінулым ён працаваў у будаўніцтве, узначальваў Мінжылкамгас.
Свайго новага намесніка кіраўніцтву і супрацоўнікам апарату Саўміна, а таксама профільным міністрам прадставіў у пятніцу прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын.
"Мне імпануе ў Аляксандры Аляксандравічы хуткасць прыняцця рашэнняў, дзеянняў. І самае галоўнае, што ён працаваў на зямлі і ведае тыя праблемы, якія ёсць у будаўнічай галіне, у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, ведае рэгіянальныя праблемы", - падкрэсліў кіраўнік урада.
Папярэднік Церахава – Анатоль Сівак – пайшоў у адстаўку. Турчын падзякаваў яму за працу і падкрэсліў, што калега прынёс шмат добрага краіне.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"