https://bel.sputnik.by/20260410/zhurnalst-sputnik-peramog-u-mzhnarodnym-konkurse--gonar-80-goddzya-peramog-1106068272.html
Журналіст Sputnik перамог у міжнародным конкурсе ў гонар 80-годдзя Перамогі
Журналіст Sputnik перамог у міжнародным конкурсе ў гонар 80-годдзя Перамогі
Sputnik Беларусь
Штогадовы конкурс "Дети войны. Они в нее не играли. Они в ней жили" арганізуецца па ініцыятыве Саюза журналістаў Масквы. 10.04.2026, Sputnik Беларусь
2026-04-10T10:18+0300
2026-04-10T10:18+0300
2026-04-10T10:18+0300
sputnik беларусь
беларусь
расія
масква
саюзная дзяржава
80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне
вялікая айчынная вайна
гісторыя
смі
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/03/1061018346_0:198:2935:1849_1920x0_80_0_0_daff9e1e510d34f3659e2101eb46e7c4.jpg
МІНСК, 10 кра – Sputnik. Карэспандэнт Sputnik Беларусь Кацярына Куніца стала пераможцам міжнароднага конкурсу "Дети войны. Они в нее не играли. Они в ней жили", прысвечанага 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у намінацыі "Лепшыя працы замежнага ўдзельніка", паведамілі ў Саюзе журналістаў Масквы.Конкурс быў аб’яўлены ў год 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне з мэтай захавання гістарычнай памяці і пераемнасці пакаленняў.У Саюзе адзначылі, што ўсяго на конкурс паступіла 420 работ з 67 гарадоў Расіі і краін далёкага і блізкага замежжа: Беларусі, Кыргызстана, Паўднёвай Асеціі, Прыднястроўя, Малдовы, Францыі, Ізраіля, Туніса і Егіпта.Карэспандэнт Sputnik Кацярына Куніца перадала на конкурс працу пра адзінага чалавека, які выжыў і стаў адзіным сведкам нечалавечых здзекаў і знішчэння цэлага дзіцячага гета на месцы былога дзіцячага санаторыя "Крынкі", Уладзіміра Свярдлова.Пераможцаў і дыпламантаў вызначылі ў сямі намінацыях:Акрамя гэтага, ёсць некалькі спецыяльных намінацый і спецыяльны прыз "За вернасць Данбасу".Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 30 красавіка ў Маскве.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20200703/Shukaytse-magly--lyasakh-adzny-khto-vyzhy-uspamnae-ab-dztsyachym-geta-1044636480.html
беларусь
расія
масква
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/03/1061018346_102:0:2833:2048_1920x0_80_0_0_3a229b10bab2746c885eac483c567f7f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
sputnik беларусь, беларусь, расія, масква, саюзная дзяржава, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, вялікая айчынная вайна, гісторыя, смі, грамадства, конкурс, журналіст, навіны
sputnik беларусь, беларусь, расія, масква, саюзная дзяржава, 80 гадоў перамозе ў вялікай айчыннай вайне, вялікая айчынная вайна, гісторыя, смі, грамадства, конкурс, журналіст, навіны
Журналіст Sputnik перамог у міжнародным конкурсе ў гонар 80-годдзя Перамогі
Штогадовы конкурс "Дети войны. Они в нее не играли. Они в ней жили" арганізуецца па ініцыятыве Саюза журналістаў Масквы.
МІНСК, 10 кра – Sputnik. Карэспандэнт Sputnik Беларусь Кацярына Куніца стала пераможцам міжнароднага конкурсу "Дети войны. Они в нее не играли. Они в ней жили", прысвечанага 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у намінацыі "Лепшыя працы замежнага ўдзельніка", паведамілі ў Саюзе журналістаў Масквы.
Конкурс быў аб’яўлены ў год 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне з мэтай захавання гістарычнай памяці і пераемнасці пакаленняў.
У Саюзе адзначылі, што ўсяго на конкурс паступіла 420 работ з 67 гарадоў Расіі і краін далёкага і блізкага замежжа: Беларусі, Кыргызстана, Паўднёвай Асеціі, Прыднястроўя, Малдовы, Францыі, Ізраіля, Туніса і Егіпта.
"Былі пададзены як індывідуальныя, так і калектыўныя работы, дасланыя масцітымі і будучымі журналістамі, якія робяць першыя крокі ў прафесіі. Перад журы стаяла вельмі няпростая задача: вызначыць пераможцаў. Актыўнасць аўтараў перасягнула ўсе чаканні, што сведчыць аб усё большай папулярнасці конкурсу і яго неабходнасці ў наш час", - расказалі ў Саюзе журналістаў Масквы.
Карэспандэнт Sputnik Кацярына Куніца перадала на конкурс працу пра адзінага чалавека, які выжыў і стаў адзіным сведкам нечалавечых здзекаў і знішчэння цэлага дзіцячага гета на месцы былога дзіцячага санаторыя "Крынкі", Уладзіміра Свярдлова.
Пераможцаў і дыпламантаў вызначылі ў сямі намінацыях:
"Лепшая журналісцкая праца ў друкаваным СМІ",
"Лепшая праца на тэлебачанні",
"Лепшая журналісцкая праца ў інтэрнэце",
"Лепшыя працы замежнага ўдзельніка",
"Самаму юнаму ўдзельніку",
Акрамя гэтага, ёсць некалькі спецыяльных намінацый і спецыяльны прыз "За вернасць Данбасу".
Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 30 красавіка ў Маскве.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"