Пяскоў: Расія мае намер працягваць кантакты з Венгрыяй

© Sputnik / Кристина Кормилицына / Перайсці ў медыябанкПрэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў - Sputnik Беларусь, 1920, 13.04.2026
Падпісацца
Пакуль яшчэ дзеючы прэм’ер Венгрыі Віктар Орбан прызнаў паражэнне сваёй партыі на выбарах у парламент, але падкрэсліў, што "Фідэс", працягне служыць венграм нават у апазіцыі.
МІНСК, 13 кра – Sputnik. Заявы, якія прагучалі ў Будапешце, пра гатоўнасць да працягу дыялогу з Масквой, у Крамлі чулі, адзначыў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.
Паводле яго слоў, двухбаковыя адносіны паміж Расіяй і Венгрыяй, якія ўстанавіліся за папярэднія гады, маюць "вельмі прагматычны" характар. Таму Масква разлічвае на працяг кантактаў і з новым венгерскім кіраўніцтвам, дадаў Пяскоў.
"Мы разлічваем на тое, што мы працягнем нашыя вельмі прагматычныя кантакты з новым кіраўніцтвам Венгрыі. Мы чулі заявы аб – тым больш – гатоўнасці весці дыялог", - сказаў Пяскоў жураністам у панядзелак.
Напярэдадні, 12 красавіка, у Венгрыі адбыліся выбары ў парламент. Па даных Венгерскай выбарчай камісіі, пасля падліку 98,9% галасоў партыя "Ціса", якую ўзначальвае Петэр Мадзьяр, значна апярэджвае партыю "Фідэс" прэм'ера Віктара Орбана. Так, "Ціса" атрымае 138 з 199 месцаў, што дастаткова для канстытуцыйнай большасці. "Фідэс", якая займае другое месца, павінна атрымаць 55 месцаў.
Орбан прызнаў паражэнне сваёй партыі на выбарах у парламент, але падкрэсліў, што "Фідэс" працягне служыць венграм нават у апазіцыі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Алег Гайдукевіч - Sputnik Беларусь, 1920, 13.04.2026
Гайдукевіч: у Еўропе няма прабеларускіх і прарасійскіх палітыкаў
Стужка навiн
0