Інфаграфіка

Як уберагчыся ад укусаў кляшчоў – інфаграфіка

Падпісацца
Эпідэміёлагі папярэджваюць, што кляшчы добра перазімавалі, нягледзячы на суровую і снежную зіму, і пачалі абуджацца. Сезон актыўнасці ў іх пачынаецца з першымі па-сапраўднаму цёплымі днямі, але пік прыйдзецца на канец мая – пачатак чэрвеня.
Медыкі заклікаюць грамадзян выконваць правілы абароны ад кляшчоў пры наведванні лясоў і лесапаркавых тэрыторый.
У першую чаргу, гэта адпаведнае адзенне. На прагулку ў лес ці парк трэба апранаць адзенне, якое шчыльна прылягае да цела, зашпіліць манжэты на рукавах, у абавязковым парадку павінен быць галаўны ўбор. Акрамя гэтага, трэба засцерагчы і ногі, заправіўшы штаны ў шкарпэткі.
Таксама эпідэміёлагі рэкамендуюць кожныя гадзіну-паўтары праводзіць агляды цела і адзення на прагулцы ў лесе, а па вяртанні дадому – зняць адзенне і прыняць душ.
Нельга забываць і пра рэпеленты, якія з’яўляюцца надзейнай хімічнай абаронай ад кляшчоў.
Калі ж пільнасць падчас адпачынку ў лесе або збору ягад і грыбоў была страчана, і клешч усё ж прысмактаўся да цела, трэба неадкладна яго выдаліць, апрацаваць месца ўкусу спіртам, перакісам і звярнуцца да медыкаў.
Асноўныя рэкамендацыі, якія дазволяць пазбегнуць атак шкодных кляшчоў, глядзіце ў інфаграфіцы Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0