https://bel.sputnik.by/20260414/kozhny-pyaty-belarus-pratsaladkavasya--pershy-dzen-raboty-krmashu-vakansy-1106178943.html
Кожны пяты беларус працаўладкаваўся ў першы дзень работы кірмашу вакансій
Кожны пяты беларус працаўладкаваўся ў першы дзень работы кірмашу вакансій
Sputnik Беларусь
На кірмаш запрашаюць найперш навучэнцаў, якія хацелі б падпрацаваць у вольны час, а таксама выпускнікоў устаноў адукацыі. 14.04.2026, Sputnik Беларусь
2026-04-14T10:45+0300
2026-04-14T10:45+0300
2026-04-14T10:45+0300
кірмаш
вакансіі
праца
працаўладкаванне
грамадства
міністэрства працы і сацыяльнай абароны рэспублікі беларусь
навіны
беларусь
у беларусі
моладзь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/04/0e/1106174372_0:20:768:452_1920x0_80_0_0_6926f06994090d3acb0e89c924b4b92c.jpg
МІНСК, 14 кра – Sputnik. Больш за 260 наймальнікаў прынялі ўдзел у першым дні Рэспубліканскага маладзёжнага кірмашу вакансій, які праходзіць у Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Мінпрацы і сацыяльнай абароны.Там удакладнілі, што маладым суіскальнікам было прапанавана звыш дзвюх тысяч вакантных месцаў, з іх – больш за 750 месцаў падыходзілі для працаўладкавання непаўналетніх.Паводле інфармацыі міністэрства, у першы дзень работы кірмашу на пляцоўкі прыйшлі 3,1 тыс маладых людзей. Практычна кожны пяты з тых, хто наведаў мерапрыемства, знайшоў сабе прыдатнае месца для працаўладкавання.Наймальнікі прапаноўвалі маладым людзям месцы па зборы ягад і садавіны, доглядзе жывёлы, працы на збожжавым току. Пры гэтым многія гаспадаркі набіраюць цэлыя брыгады, адзначылі ў міністэрстве.На шэраг вакантных месцаў работадаўцы гатовы браць моладзь без вопыту, напрыклад, у якасці падсобных рабочых, грузчыкаў, укладчыкаў-упакоўшчыкаў, рабочых па добраўпарадкаванні.З тысяч прапанаваных вакансій можна выбраць занятасць па душы – ад прадаўцоў і афіцыянтаў да лесаводаў, аніматараў і рэгістратараў у паліклініках.У Мінпрацы нагадалі, што Рэспубліканскі кірмаш вакансій працягне сваю працу да 17 красавіка ва ўсіх рэгіёнах: ад буйных гарадоў да невялікіх аграгарадкоў.Раней у ведамстве тлумачылі, што на кірмаш запрашаюць найперш навучэнцаў, якія хацелі б падпрацаваць у вольны час, а таксама выпускнікоў устаноў адукацыі.У сталіцы пашукаць актуальныя вакансіі для моладзі можна будзе 15 і 16 красавіка ў гандлёвым цэнтры "Сталіца" – на ніжнім узроўні з 14:30 да 16:30, а 17 красавіка – у Беларускай дзяржакадэміі сувязі (вул. П. Броўкі, 14, з 11:00 да 13:00).Падрабязную інфармацыю, а таксама час і адрасы правядзення кірмашоў можна знайсці ў спецыяльным раздзеле на сайце Мінпрацы і сацабароны.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260304/vanets-studenty-starshykh-kursa-zmoguts-pratsavats-na-85-pasadakh-1104890178.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/04/0e/1106174372_50:0:733:512_1920x0_80_0_0_9377f5bbfdac3a497279ecd0ae7f79ee.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
кірмаш, вакансіі, праца, працаўладкаванне, грамадства, міністэрства працы і сацыяльнай абароны рэспублікі беларусь, навіны , беларусь, у беларусі, моладзь
кірмаш, вакансіі, праца, працаўладкаванне, грамадства, міністэрства працы і сацыяльнай абароны рэспублікі беларусь, навіны , беларусь, у беларусі, моладзь
Кожны пяты беларус працаўладкаваўся ў першы дзень работы кірмашу вакансій
На кірмаш запрашаюць найперш навучэнцаў, якія хацелі б падпрацаваць у вольны час, а таксама выпускнікоў устаноў адукацыі.
МІНСК, 14 кра – Sputnik. Больш за 260 наймальнікаў прынялі ўдзел у першым дні Рэспубліканскага маладзёжнага кірмашу вакансій, які праходзіць у Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Мінпрацы і сацыяльнай абароны.
Там удакладнілі, што маладым суіскальнікам было прапанавана звыш дзвюх тысяч вакантных месцаў, з іх – больш за 750 месцаў падыходзілі для працаўладкавання непаўналетніх.
Паводле інфармацыі міністэрства, у першы дзень работы кірмашу на пляцоўкі прыйшлі 3,1 тыс маладых людзей. Практычна кожны пяты з тых, хто наведаў мерапрыемства, знайшоў сабе прыдатнае месца для працаўладкавання.
Наймальнікі прапаноўвалі маладым людзям месцы па зборы ягад і садавіны, доглядзе жывёлы, працы на збожжавым току. Пры гэтым многія гаспадаркі набіраюць цэлыя брыгады, адзначылі ў міністэрстве.
На шэраг вакантных месцаў работадаўцы гатовы браць моладзь без вопыту, напрыклад, у якасці падсобных рабочых, грузчыкаў, укладчыкаў-упакоўшчыкаў, рабочых па добраўпарадкаванні.
З тысяч прапанаваных вакансій можна выбраць занятасць па душы – ад прадаўцоў і афіцыянтаў да лесаводаў, аніматараў і рэгістратараў у паліклініках.
У Мінпрацы нагадалі, што Рэспубліканскі кірмаш вакансій працягне сваю працу да 17 красавіка ва ўсіх рэгіёнах: ад буйных гарадоў да невялікіх аграгарадкоў.
Раней у ведамстве тлумачылі, што на кірмаш запрашаюць найперш навучэнцаў, якія хацелі б падпрацаваць у вольны час, а таксама выпускнікоў устаноў адукацыі.
У сталіцы пашукаць актуальныя вакансіі для моладзі можна будзе 15 і 16 красавіка ў гандлёвым цэнтры "Сталіца" – на ніжнім узроўні з 14:30 да 16:30, а 17 красавіка – у Беларускай дзяржакадэміі сувязі (вул. П. Броўкі, 14, з 11:00 да 13:00).
Падрабязную інфармацыю, а таксама час і адрасы правядзення кірмашоў можна знайсці ў спецыяльным раздзеле на сайце Мінпрацы і сацабароны.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"