https://bel.sputnik.by/20260414/pad-bombam-nata-u-1999-m-lukashenka-prylyatse-u-yugaslavyu--gstoryya--vdea-1106179669.html
Пад бомбамі НАТА: у 1999-м Лукашэнка прыляцеў у Югаславію – гісторыя ў відэа
Пад бомбамі НАТА: у 1999-м Лукашэнка прыляцеў у Югаславію – гісторыя ў відэа
Sputnik Беларусь
27 гадоў таму, 14 красавіка 1999 года прэзідэнт Беларусі прыляцеў у Бялград на перагаворы са Слабаданам Мілошавічам, на якіх прадстаўляў узгодненую пазіцыю... 14.04.2026, Sputnik Беларусь
2026-04-14T10:59+0300
2026-04-14T10:59+0300
2026-04-14T11:00+0300
відэа
відэа
аляксандр лукашэнка
югаславія
палітыка
бяспека
беларусь
у свеце
гісторыя
дыпламатыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/0c/1085425620_0:0:871:489_1920x0_80_0_0_cf68884a379e670d08ef995375d91d17.png
НАТА ў момант палёту не гарантавала бяспеку беларускага борта. Авіяаналеты НАТА на Бялград працягваліся і ў час перагавораў, і ў час паездак беларускага прэзідэнта па горадзе, Аляксандр Лукашэнка аглядаў пашкоджанні ў Бялградзе, размаўляў з пацярпелымі ў бальніцах. Архіўныя кадры гістарычнага візіту апублікавала прэс-служба беларускага прэзідэнта.У размове з Мілошавічам ён разлічваў на добрыя адносіны, якія склаліся паміж імі, пра што гаварыў яшчэ ў момант вылету з Мінска. "Калі мы хоць на міліметр наблізімся да міру, то будзем вельмі задаволены", - падкрэсліваў Лукашэнка ў размове з журналістамі ля трапа самалёта.На перагаворах у Бялградзе Лукашэнка выступаў не толькі як прэзідэнт незалежнай Беларусі. Яго візіт у Бялград – гэта "канцэптуальны працяг перагавораў, пачатых Яўгенам Прымаковым", пазіцыі ўдакладняліся і каардынаваліся штодня."Мы цэлы комплекс вязем праблем, узаемаўзгодненых у Беларусі і Расіі. Я тут хутчэй за ўсё выступаю як старшыня Вышэйшага дзяржсавета Саюза Беларусі і Расіі, не толькі як прэзідэнт Беларусі", - адзначыў Лукашэнка.Па выніках перагавораў беларускі прэзідэнт адзначыў, што яго мэта садзейнічаць мірнаму вырашэнню канфлікту супала з мэтамі прэзідэнта Мілошавіча і спадзяваннямі югаслаўскага народа. "Я абсалютна пераканаўся ў тым, што прэзідэнт Мілошавіч хоча вырашэння гэтых праблем, ды і ўвогуле іншых праблем, якія сёння існуюць, толькі мірным шляхам", - сказаў Лукашэнка.Усяго праз некалькі месяцаў Югаславія пала.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
югаславія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/0c/1085425620_0:0:871:653_1920x0_80_0_0_70c959fb0f79e069836ff795d7db9a64.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, аляксандр лукашэнка, югаславія, палітыка, бяспека, беларусь, у свеце, гісторыя, дыпламатыя, видео
відэа, аляксандр лукашэнка, югаславія, палітыка, бяспека, беларусь, у свеце, гісторыя, дыпламатыя, видео
Пад бомбамі НАТА: у 1999-м Лукашэнка прыляцеў у Югаславію – гісторыя ў відэа
10:59 14.04.2026 (абноўлена: 11:00 14.04.2026) 27 гадоў таму, 14 красавіка 1999 года прэзідэнт Беларусі прыляцеў у Бялград на перагаворы са Слабаданам Мілошавічам, на якіх прадстаўляў узгодненую пазіцыю Беларусі і Расіі. Глядзіце на відэа, як адбываўся гістарычны візіт.
НАТА ў момант палёту не гарантавала бяспеку беларускага борта. Авіяаналеты НАТА на Бялград працягваліся і ў час перагавораў, і ў час паездак беларускага прэзідэнта па горадзе, Аляксандр Лукашэнка аглядаў пашкоджанні ў Бялградзе, размаўляў з пацярпелымі ў бальніцах. Архіўныя кадры гістарычнага візіту апублікавала прэс-служба беларускага прэзідэнта.
У размове з Мілошавічам ён разлічваў на добрыя адносіны, якія склаліся паміж імі, пра што гаварыў яшчэ ў момант вылету з Мінска. "Калі мы хоць на міліметр наблізімся да міру, то будзем вельмі задаволены", - падкрэсліваў Лукашэнка ў размове з журналістамі ля трапа самалёта.
На перагаворах у Бялградзе Лукашэнка выступаў не толькі як прэзідэнт незалежнай Беларусі. Яго візіт у Бялград – гэта "канцэптуальны працяг перагавораў, пачатых Яўгенам Прымаковым", пазіцыі ўдакладняліся і каардынаваліся штодня.
"Мы цэлы комплекс вязем праблем, узаемаўзгодненых у Беларусі і Расіі. Я тут хутчэй за ўсё выступаю як старшыня Вышэйшага дзяржсавета Саюза Беларусі і Расіі, не толькі як прэзідэнт Беларусі", - адзначыў Лукашэнка.
Па выніках перагавораў беларускі прэзідэнт адзначыў, што яго мэта садзейнічаць мірнаму вырашэнню канфлікту супала з мэтамі прэзідэнта Мілошавіча і спадзяваннямі югаслаўскага народа. "Я абсалютна пераканаўся ў тым, што прэзідэнт Мілошавіч хоча вырашэння гэтых праблем, ды і ўвогуле іншых праблем, якія сёння існуюць, толькі мірным шляхам", - сказаў Лукашэнка.
Усяго праз некалькі месяцаў Югаславія пала.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"