https://bel.sputnik.by/20260416/pa-za-konkursam-kago-prymuts-u-vnu--kaledzhy-mnkulta-bez-ekzamena-1106252999.html
Па-за конкурсам: каго прымуць у ВНУ і каледжы Мінкульта без экзаменаў
Па-за конкурсам: каго прымуць у ВНУ і каледжы Мінкульта без экзаменаў
Sputnik Беларусь
У сістэме навучальных устаноў міністэрства – тры ВНУ і 19 каледжаў, размешчаных ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. 16.04.2026, Sputnik Беларусь
2026-04-16T11:47+0300
2026-04-16T11:47+0300
2026-04-16T11:47+0300
вну
навіны
адукацыя
вышэйшая адукацыя
культура
міністэрства культуры рб
грамадства
абітурыент – 2026
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104135/18/1041351865_0:138:2730:1674_1920x0_80_0_0_c9c587c24c1b0d4b82aa47af31d65587.jpg
МІНСК, 16 кра – Sputnik. Міністэрства культуры апублікавала пералік рэспубліканскіх конкурсаў, пераможцаў якіх гатовы прыняць у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы без экзаменаў, адпаведны дакумент апублікаваны на сайце ведамства.Так, у 2026 годзе студэнтамі беларускіх ВНУ з сістэмы Мінкульта без праходжання ўступных экзаменаў змогуць стаць юнакі і дзяўчаты, якія зоймуць сёлета першыя месцы ў адкрытых конкурсах выканаўцаў фартэпіяннай музыкі (май) і вакалістаў імя С. Манюшкі (красавік).Лепшых цымбалістаў на думку журы адкрытага конкурсу выканаўцаў на цымбалах (май 2026 года) возьмуць па-за конкурсам, як у вышэйшыя, так і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.Такія ж умовы прапануюцца і пераможцам конкурсу харэаграфічнага майстэрства "Дэнс-кангрэс" – іх возьмуць без іспытаў у ВНУ, а лепшых у намінацыях "Сола" і "Дуэт" – у каледжы. Прычым, прэферэнцыі распаўсюджваюцца на сёлетніх пераможцаў конкурсу, а таксама 2025-га.Атрымаць сярэднюю спецыяльную адукацыю без праходжання ўступных іспытаў змогуць таксама рабяты, прызнаныя лепшымі па выніках адкрытага мастацкага конкурсу імя М.А.Савіцкага (лістапад 2025 года).Асаблівыя ўмовы паступлення ў ВНУ і ССНУ Мінкульта прадугледжаны таксама для дзяцей, якія ўзялі гран-пры на Нацыянальным конкурсе маладых выканаўцаў эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна – 2025". Залічаць без іспытаў і пераможцаў сёлетняга конкурсу, які пройдзе ў чэрвені.У сістэму навучальных устаноў Міністэрства культуры ўваходзяць тры ВНУ – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, а таксама 19 сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, размешчаных ва ўсіх рэгіёнах краіны – каледжаў і гімназій-каледжаў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260405/pavyalchytstsa-kolkasts-abturyenta-vnu-belarus-zatsverdzl-plan-na-2026-god-1105866397.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104135/18/1041351865_0:0:2730:2048_1920x0_80_0_0_fbb8ad98417e9b6e4de1d6b63d2a3199.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вну, навіны , адукацыя, вышэйшая адукацыя, культура, міністэрства культуры рб, грамадства, абітурыент – 2026, беларусь, у беларусі
вну, навіны , адукацыя, вышэйшая адукацыя, культура, міністэрства культуры рб, грамадства, абітурыент – 2026, беларусь, у беларусі
Па-за конкурсам: каго прымуць у ВНУ і каледжы Мінкульта без экзаменаў
У сістэме навучальных устаноў міністэрства – тры ВНУ і 19 каледжаў, размешчаных ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.
МІНСК, 16 кра – Sputnik. Міністэрства культуры апублікавала пералік рэспубліканскіх конкурсаў, пераможцаў якіх гатовы прыняць у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы без экзаменаў, адпаведны дакумент
апублікаваны на сайце ведамства.
Так, у 2026 годзе студэнтамі беларускіх ВНУ з сістэмы Мінкульта без праходжання ўступных экзаменаў змогуць стаць юнакі і дзяўчаты, якія зоймуць сёлета першыя месцы ў адкрытых конкурсах выканаўцаў фартэпіяннай музыкі (май) і вакалістаў імя С. Манюшкі (красавік).
Лепшых цымбалістаў на думку журы адкрытага конкурсу выканаўцаў на цымбалах (май 2026 года) возьмуць па-за конкурсам, як у вышэйшыя, так і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.
Такія ж умовы прапануюцца і пераможцам конкурсу харэаграфічнага майстэрства "Дэнс-кангрэс" – іх возьмуць без іспытаў у ВНУ, а лепшых у намінацыях "Сола" і "Дуэт" – у каледжы. Прычым, прэферэнцыі распаўсюджваюцца на сёлетніх пераможцаў конкурсу, а таксама 2025-га.
Атрымаць сярэднюю спецыяльную адукацыю без праходжання ўступных іспытаў змогуць таксама рабяты, прызнаныя лепшымі па выніках адкрытага мастацкага конкурсу імя М.А.Савіцкага (лістапад 2025 года).
Асаблівыя ўмовы паступлення ў ВНУ і ССНУ Мінкульта прадугледжаны таксама для дзяцей, якія ўзялі гран-пры на Нацыянальным конкурсе маладых выканаўцаў эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна – 2025". Залічаць без іспытаў і пераможцаў сёлетняга конкурсу, які пройдзе ў чэрвені.
У сістэму навучальных устаноў Міністэрства культуры ўваходзяць тры ВНУ – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, а таксама 19 сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, размешчаных ва ўсіх рэгіёнах краіны – каледжаў і гімназій-каледжаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"