Запуск ракеты класса земля-море Saegheh Корпусом стражей исламской революции во время маневров в восточной части Ормузского пролива - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2026
Канфлікт на Блізкім Усходзе

Трамп сцвярджае, што Іран гатоў перадаць ЗША ўзбагачаны ўран

© AP / Alex BrandonДональд Трамп
Дональд Трамп - Sputnik Беларусь, 1920, 17.04.2026
Падпісацца
Амерыканскія і ізраільскае ваенныя пачалі аперацыі супраць Ірана пад маркай пагрозы, якая нібыта зыходзіць ад ядзернай праграмы Тэгерана.
МІНСК, 17 кра – Sputnik. Іран гатоў перадаць ЗША ўзбагачаны ўран, пра гэта заявіў амерыканскі лідар Дональд Трамп.
Ён удакладніў, што ў Ірана няма ядзернай зброі, і "яны пагадзіліся на гэта".
"Яны пагадзіліся вярнуць нам ядзерны пыл, які знаходзіцца глыбока пад зямлёй з-за ўдараў, якія мы нанеслі пры дапамозе бамбардзіроўшчыкаў B-2", - цытуе Трампа Washington Post.
Удакладняецца, што тэрмінам "ядзерны пыл" прэзідэнт ЗША называе высока ўзбагачаны ўран.
Раней міністр вайны ЗША Піт Хегсет дапусціў, што калі Іран адмовіцца добраахвотна перадаць уран, то давядзецца забраць яго сілай. Для гэтага Вашынгтон гатоў выкарыстоўваць любыя сродкі.
У лютым кіраўнік МЗС ісламскай рэспублікі Абас Аракчы заявіў, што Тэгеран настойвае на сваім праве ўзбагачаць уран. Ён паведаміў, што ўзбагачаны ўран не будуць вывозіць з Ірана, а вырашэнне праблемы ядзернай праграмы можна знайсці толькі шляхам перагавораў.
Амерыканскія і ізраільскія ваенныя 28 лютага пачалі наносіць удары па аб’ектах на іранскай тэрыторыі. Ваенную аперацыю Вашынгтон і Тэль-Авіў растлумачылі прэвентыўным ударам і нібыта існуючымі з боку Тэгерана пагрозамі з-за яго ядзернай праграмы. Пазней саюзнікі заявілі, што хацелі б змены ўлады ў Іране.

Іранскі ўран

Паводле звестак МАГАТЭ, у распараджэнні Ірана знаходзіцца каля 440 кг урану, які ўзбагачаны да 60% – гэта ніжэй за ўзровень зброевага ўрану.
ЗША патрабуюць ад Ірана перадаць гэтыя запасы МАГАТЭ і дэманціраваць ядзерныя аб’екты ў Натанзе, Ісфахане і Фардо. Пры гэтым спецыялісты МАГАТЭ павінны атрымаць поўны доступ і кантроль на іранскай тэрыторыі.
У якасці кроку ў адказ ЗША прапануюць Ірану адмену міжнародных санкцый супраць яго і механізму іх вяртання, амерыканскую дапамогу ў развіцці грамадзянскай ядзернай праграмы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Флаг Ірана - Sputnik Беларусь, 1920, 16.04.2026
Канфлікт на Блізкім Усходзе
Тэгеран хоча прыцягнуць ЗША і Ізраіль да адказу за забойства кіраўніцтва Ірана
Стужка навiн
0