ЕАБР назваў прычыны запавольвання інфляцыі ў Беларусі

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеларускія грошы і кашалёк
Беларускія грошы і кашалёк - Sputnik Беларусь, 1920, 18.04.2026
Падпісацца
Аналітыкі банка чакаюць, што рост цэн у Беларусі ў 2026 годзе застанецца ў межах мэтавага параметра – не вышэй за 7%.
МІНСК, 18 кра – Sputnik. Інфляцыя ў Беларусі запаволілася да 5,4% у сакавіку гэтага года пасля 5,6% у лютым, гаворыцца ў штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця.
"Асноўны ўклад унесла зніжэнне тэмпаў росту цэн на харчовыя тавары – да 7,8% з 8,7% месяцам раней", - адзначылі аналітыкі банка.
У ЕАБР таксама падкрэслілі, што шмат у чым гэта звязана з больш умераным ростам цэн на сезонную агародніну і садавіну – 3,5% у сакавіку пасля 5,6% у лютым.
Разам з тым да 6% паскорылася інфляцыя ў паслугах, звязана гэта з пераносам павышэння тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі са студзеня на сакавік.
"Зніжэнне тэмпаў росту цэн фіксуецца чацвёрты месяц запар. На фоне запаволення базавай інфляцыі гэта паказвае на ўстойлівасць дэзінфляцыйных працэсаў. Чакаем, што рост цэн у 2026 годзе застанецца ў межах мэтавага параметра – не вышэй за 7%", - прагназіруюць аналітыкі банка.
Па апошніх даных Белстата, рост цэн у сакавіку гэтага года склаў 5,4%, калі параўноўваць з такім жа месяцам папярэдняга года.
У лютым паказчык быў крыху больш – 5,6%. Гэта азначае, што інфляцыя ў краіне працягвае запавольвацца.
Самы нізкі тэмп росту ў сакавіку (таксама ў гадавым маштабе) паказалі цэны на нехарчовыя тавары – 2,2%.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, MAX і Viber, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Кіраўнік праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Раман Галоўчанка - Sputnik Беларусь, 1920, 10.04.2026
Галоўчанка расказаў, як рэалізуецца ўказ аб крыптабанках
Стужка навiн
0